ГалоўнаяМерапрыемствыСлова і пазаслоўнае
Размова з адвакатам аб крэдытаванні жылля
Шлях да Канстытуцыі: як ствараўся галоўны закон дзяржавы

Слова і пазаслоўнае

Слова і пазаслоўнае
Іншыя мерапрыемствы
14 сакавіка – 8 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 14 сакавіка па 8 мая ў зале нотных і аўдыёвізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Слова і пазаслоўнае”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння М.П. Мусаргскага.

Вядомы рускі кампазітар Мадэст Пятровіч Мусаргскі (1839–1881) лічыў сучасную яму музыку малодшай сястрой літаратуры і пластычных мастацтваў. Для кампазітара паэзія была раўнапраўная музыцы, але мастацкі змест паэтычнага слова ў яго музычных творах нельга вызначыць дакладна, кампазітар знаходзіцца над словам і па-за ім. Творчасць працята сувязямі гэтай паралелі: тэкст – музыка.

Сучаснікі М. Мусаргскага лічылі яго творчасць наватарскай. Аднак сам аўтар казаў, што яго музыка не выходзіць за свае межы, яна толькі пашырае ўласную тэрыторыю. Кампазітар перасягнуў стылявыя межы свайго часу і нібы ўклініўся ў музычнае XX стагоддзе, шмат у чым “прадказаўшы” яго рысы і тэндэнцыі развіцця.

Выстаўка налічвае больш за 80 дакументаў. Асноўную яе частку складаюць нотныя выданні твораў аўтара, сярод якіх вакальныя цыклы “Песни и пляски смерти”, “Детская”, “Юные годы”, цыкл п'ес для фартэпіяна “Картинки с выставки”, рамансы і песні на вершы А. Пушкіна, М. Лермантава, В. Курачкіна, М. Някрасава, А. Кальцова і інш.

З кніг С. Шліфштэйна “Мусоргский. Художник. Время. Судьба”, Г. Хубава “Мусоргский”, Э. Фрыд “М.П. Мусоргский. Проблемы творчества”, Н. Новікава “Молитва Мусоргского”, А. Васільевай “Неизвестные страницы жизни Мусоргского”, а таксама публікацый у перыядычных выданнях можна даведацца пра жыццё і творчасць кампазітара.

Дапаўняюць экспазіцыю аўдыёзапісы вядомых твораў М. Мусаргскага – опер “Хаваншчына”, “Барыс Гадуноў”, “Сарочынскі кірмаш”, сцэн з оперы “Жаніцьба”, песень, рамансаў і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам