ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб крэдытаванні жылля
Літаратурная гадзіна да Тыдня дзіцячай кнігі
Слова і пазаслоўнае

Размова з адвакатам аб крэдытаванні жылля

Размова з адвакатам аб крэдытаванні жылля
Іншыя мерапрыемствы
20 сакавіка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

20 сакавіка адбудзецца бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Крэдытаванне жылля”.

На сустрэчы вы атрымаеце адказы на пытанні:

  • Як аформіць крэдыт на жыллё і здзейсніць мару пра кватэру для сваёй сям'і
  • Як вырашыць жыллёвае пытанне з максімальнай выгадай
  • Набыццё кватэры ў новабудоўлі ці на другасным рынку
  • Якія дакументы патрабуюцца для атрымання крэдыту на набыццё і рэканструкцыю жылля
  • Якія асноўныя патрабаванні прад'яўляюцца да паручыцеляў
  • Як атрымаць ільготны крэдыт
  • Як вызначыць памер ільготнага крэдыту
  • Хто мае права на адтэрміноўку і фінансавую дапамогу ў пагашэнні запазычанасці?

У рамках мерапрыемства экспануецца тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На актуальныя пытанні, звязаныя з набыццём і рэканструкцыяй жылля ў крэдыт, адкажа адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Юлія Юр'еўна Князь.


Пачатак: 16.00.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (2-гі паверх, пам. 257с).

Для наведвання мерапрыемствы неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Папярэдні запіс абавязковы.

Спіс літаратуры

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 68, (8 017) 293 27 28

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Юліей Юр'еўнай Князь.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам