ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ці варта баяцца беларускіх жанчын?
Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы для навуковай дзейнасці

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Шлях да Канстытуцыі”

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Шлях да Канстытуцыі”
Іншыя навіны

13 сакавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Шлях да Канстытуцыі”.

Мерапрыемства прымеркавана да 490-годдзя Першага Статута Вялікага Княства Літоўскага, 100-годдзя першай Канстытуцыі Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусіі і 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Яўгеній Каваленка і іншыя госці.

У экспазіцыі прадстаўлены ўсе канстытуцыйныя акты ў гісторыі нашай краіны за апошнія 500 гадоў: унікальныя рукапісныя і старадрукаваныя помнікі права, а таксама выданні XIX–XXІ стст. Значная частка выстаўкі прысвечана Статуту ВКЛ. Прадстаўлены арыгіналы і факсіміле розных спісаў Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг., у якіх упершыню зафіксаваны нормы канстытуцыйнага права. Асноўнае месца экспазіцыі займае Канстытуцыя незалежнай Беларусі 1994 г.

Наведаць выстаўку ў музеі кнігі (пам. 347) можна да 14 красавіка 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Пра адкрыццё выстаўкі “Шлях да Канстытуцыі” глядзіце таксама рэпартажы тэлеканалаў:

Мир 24: В Минске показали оригиналы правовых актов Беларуси

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам