ГалоўнаяМерапрыемствыСустракаем 2019 год
Барацьба супраць карупцыі ў інтарэсах развіцця, міру і бяспекі
Музыка на крылах птушак

Сустракаем 2019 год

Сустракаем 2019 год
Іншыя мерапрыемствы
5 снежня – 18 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 5 снежня па 18 студзеня запрашаем на выстаўку “Сустракаем 2019 год”, адкрытую ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Я заўсёды чакаў калядных дзён як самых добрых у годзе.
Гэта радасныя дні – дні міласэрнасці, дабрыні, усёдаравання.
Гэта адзіныя дні ва ўсім календары, калі людзі,
быццам па маўклівай згодзе, свабодна раскрываюць
адзін аднаму сэрцы...
Чарльз Дыкенс. Калядная песня ў прозе

Навагоднія святы – самыя сямейныя і ўтульныя дні года. Гэта час сюрпрызаў, усмешак, шчырых гутарак з роднымі і блізкімі. Рыхтуюцца любімыя стравы, упрыгожваецца ёлка і, вядома ж, дорацца падарункі.

Наведаўшы выстаўку, вы даведаецеся, якія традыцыйныя (і не толькі!) стравы можна падаць да святочнага стала, як самім зрабіць цацкі для навагодняй ёлкі.

Вас чакае падборка цікавых навагодніх кніг для дзяцей і дарослых, а таксама мы пададзім вам ідэі для самых лепшых падарункаў, якія можна стварыць сваімі рукамі.

Прыходзьце да нас за навагоднім настроем!


Час работы выстаўкі:

пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., нядз. – выходны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам міжбібліятэчнага дакумента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам