ГалоўнаяМерапрыемствыМузыка на крылах птушак
Сустракаем 2019 год
Калядная зорка

Музыка на крылах птушак

Музыка на крылах птушак
Іншыя мерапрыемствы
5 снежня – 28 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305)
Месца правядзення

C 5 па 28 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Музыка на крылах птушак”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння французскага кампазітара Аліўе Месіяна.

Творчасць аднаго з найбольш яркіх кампазітараў ХХ стагоддзя Аліўе Месіяна (1908–1992) самабытная і шматгранная. Ля вытокаў яго музыкі ляжаць грыгарыянскі харал, рускія песні, музыка французскіх кампазітараў, грэчаская метрыка, індыйскія рытмы. Адной з галоўных крыніц натхнення для яго стала хрысціянская вера – пад уражаннем ад Святога Пісання ён стварыў большасць сваіх твораў. Музыка Месіяна падобная да імпрэсіянізму: з яе дапамогай маэстра імкнуўся перадаць прыгажосць і гармонію свету, улавіць і занатаваць цудоўныя імгненні. Аліўе Месіян доўгі час вывучаў спевы птушак. Птушкі для яго – “пасланцы Божыя, сімвалы неба і нябеснай гармоніі”. Імітацыю птушыных галасоў кампазітар не раз выкарыстоўваў у сваіх творах. У тэарэтычных працах А. Месіян сфармуляваў новыя кампазіцыйныя прынцыпы, выклаў тэорыю мадальных ладоў абмежаванай транспазіцыі і вытанчаную сістэму рытмаў.

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з нотнымі выданнямі твораў Аліўе Месіяна, сярод якіх п'есы з цыклаў для фартэпіяна “8 прелюдий”, “Двадцать взглядов на младенца Иисуса”, п'еса для фартэпіяна з аркестрам “Пробуждение птиц”, “Четыре ритмических этюда для фортепиано”, а таксама шматлікія зборнікі, у якіх можна знайсці працы кампазітара.

Аўдыядакументы, прадстаўленыя ў экспазіцыі, даюць магчымасць праслухаць “Quartet for the End of Time”, “Turangalila Symphony”, аркестрава-харавы твор “Trois Petites Liturgies de la Présence Divine”, арганную сюіту “La Nativité du Seigneur” і іншыя творы Месіяна.

Кнігі, аўтарэфераты і артыкулы з перыядычных выданняў дапаўняюць выстаўку інфармацыяй пра творчасць знакамітага кампазітара.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам