ГалоўнаяМерапрыемствыМузей навукі “Элемента”: галоўнае – праявіць фантазію!
Новы погляд на гісторыю XX стагоддзя: прэзентацыя кнігі Наталлі Голубевай
Горад, прачынайся – хутка на сталіцу спусціцца Бібліяноч!

Музей навукі “Элемента”: галоўнае – праявіць фантазію!

Музей навукі “Элемента”: галоўнае – праявіць фантазію!
Іншыя мерапрыемствы
01.01-31.12.2018
Дата правядзення
10.00-19.00
Час правядзення
8 руб.
Кошт наведвання

Сярод мноства выставачных пляцовак Мінска ў апошні час нялёгка вызначыцца: на кожнай абяцаюць “захапляльнае, унікальнае, непаўторнае, раней нябачанае”. Як жа выбраць, куды пайсці? Мы ўпэўнены: выбраўшы для наведвання выстаўку музея навукі “Элемента”, якая праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, расчараваным не застанецца ніхто!

Выстаўка інтэрактыўная на ўсе 100 %. Тут не знойдзецца ніводнай папераджальнай таблічкі “Рукамі не чапаць!”. Дакранацца, круціць, стукаць, церці не проста рэкамендавана, а неабходна! Кожны наведвальнік абавязкова стане непасрэдным удзельнікам вопытаў і эксперыментаў. Больш за сотню экспанатаў, створаных камандай прафесійных інжынераў, пагрузяць у свет навукі, дапамогуць зразумець фізічныя законы свету і атрымаць новыя веды ў галіне фізікі і хіміі.

На выстаўцы можна азнаёміцца з незвычайнымі прыборамі, механізмамі, маятнікамі, драўлянымі галаваломкамі. Напрыклад, прылада, якая нагадвае вялікую ракавінку, дэманструе асаблівасці распаўсюджвання гукавых хваль, а пры дапамозе шпулькі Тэслы можна запусціць маланку. Прымацаваныя да сцяны трубы раскажуць, як перамяшчаецца гук, і нават сыграюць для вас мелодыю.

Вельмі цікава вывучаць на выстаўцы фізічныя ўласцівасці магнітаў на прыкладзе гаек у магнітнай арцы. Маленькія жалезныя гайкі прыцягваюцца адзін да аднаго і павісаюць у паветры. Гуляць з імі можна бясконца, бо з іх лёгка стварыць кветку, дом або ката. Яшчэ ў музеі навукі “Элемента” можна паслухаць музыку зубамі, пасядзець на цвіках, паставіць шмат-шмат іншых эксперыментаў і паўдзельнічаць у незвычайных занятках! Галоўнае – праявіць фантазію!

Бацькі, вам больш не прыйдзецца гадзінамі тлумачыць дзіцяці, як і чаму ўсё рухаецца ў гэтым свеце. Дастаткова наведаць выстаўку “Элемента”. Бо нездарма кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць!

Чакаем вас з шумнай кампаніяй сяброў, з сям’ёй або ў складзе школьнай групы. Музей навукі “Элемента” – гэта не толькі займальна, але і пазнавальна!

Выстаўка працуе:
панядзелак – пятніца: 10.00–19.00,
субота – нядзеля: 10.00–18.00,
апошні панядзелак месяца – санітарны дзень,
з 1 чэрвеня да 31 жніўня нядзеля – выхадны дзень.

Уваход:
дарослыя і дзеці – 8,00 руб.,
людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем’яў – 6,00 руб.,
дзеці ва ўзросце да 3-х гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў – бясплатна.

Графік работы выстаўкі ў перадсвяточныя, святочныя і санітарныя дні
ўдакладняйце на сайце бібліятэкі www.nlb.by ці па тэлефонах:
(8 029) 645 40 40, (8 017) 293 27 56, (8 017) 293 28 23, (8 017) 266 37 37.

Чытайце таксама аб удзеле музея навукі "Элемента" ў міжнароднай акцыі "Ноч музеяў"

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Таямніцы чалавечага мозга

12.07.2018

З 12 ліпеня па 3 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Таямніцы чалавечага мозга”, прысвечаная Сусветнаму дню мозга.

Вандроўкі па ваколіцах мінулага

11.07.2018

З 10 ліпеня па 2 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Вандроўкі па ваколіцах мінулага”, прысвечаная 80-годдзю Льва Раманавіча Казлова.

Білет у лета

02.07.2018

З 2 ліпеня па 31 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Білет у лета”.

Часоў былых і новых сувязь

29.06.2018

З 29 чэрвеня па 31 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Часоў былых і новых сувязь”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння крытыка, літаратуразнаўца Рыгора Саламонавіча Бярозкіна (1918–1981).