ГалоўнаяМерапрыемствыЖыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!
Музей навукі “Элемента”: галоўнае – праявіць фантазію!
100 гадоў гісторыі з БелТА

Жыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!

Жыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!
Іншыя мерапрыемствы

28 снежня ў бібліятэцы прайшоў навагодні канцэрт для супрацоўнікаў “алмаза ведаў”.

Дружны калектыў чакала займальнае падарожжа ў свет казак. Добры чараўнік, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі павіншаваў калег з надыходзячым Новым годам і даў старт канцэртнай праграме.

Гледачоў чакалі вытанчаныя нумары артысткі балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Іжэны Квашынай і выступленне гарэзлівага віртуоза-балалаечніка Аляксандра Варанішча.

Весела развітацца з сапраўдным сімвалам старога года – сабакам – удалося дзякуючы цыркавому нумару. Увагу і любоў залы ў імгненне вока заваявалі два пушыстыя артысты з "Luckyshow".

Разагрэць сэрца ў зімовую сцюжу прыехала Гюнеш. Спявачка выканала песню “Дачка Усходу” і старыя добрыя “Валёнкі”.

І як жа Новы год без чырванашчокага старога – гаспадара свята?! На “агеньчык” у бібліятэку зазірнуў галоўны Дзед Мароз краіны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Радзівілаў. Ён павіншаваў супрацоўнікаў скарбніцы ведаў кранальнай навагодняй песняй і пажадаў усім шчасця і веры ў цуды. Бо калі верыш – казка абавязкова ажыве.

Дарагія калегі, з надыходзячым 2019 годам!
Добрага святочнага настрою, прыемных сюрпрызаў і падарункаў, здароўя, любві і радасці вам і вашым блізкім!

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Сустрэча з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста

10.09.2019

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Неспакойнае сэрца

06.09.2019

З 6 верасня па 24 кастрычніка запрашаем наведаць ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) кніжную выстаўку “Неспакойнае сэрца”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, сцэнарыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Алеся Асіпенкі (1919–1994).

Мінулае і сучаснасць Мінска прадставіць фотавыстаўка “Мінск. Горад і час”

09.09.2019

Мінск – сталіца з даўняй цікавай гісторыяй, але калі ў горадзе пачынаюць жыць твае ўспаміны, ён становіцца асабліва родным і блізкім. Выстаўка “Мінск. Горад і час”, прымеркаваная да Дня горада, прадставіць здымкі фатографа Вадзіма Качана, для якога Мінск – яго жыццё.

Мір і бяспека для ўсіх народаў

02.09.2019

З 2 верасня па 15 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір і бяспека для ўсіх народаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Бібліятэка ХХІ стагоддзя

02.09.2019

З 2 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Бібліятэка ХХІ стагоддзя”, прымеркаваная да Дня бібліятэк.

Прыгажосць выратуе свет

02.09.2019

З 2 па 25 верасня запрашаем на выстаўку “Прыгажосць выратуе свет” у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



111