ГалоўнаяМерапрыемствы100 гадоў гісторыі з БелТА
Жыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!
ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

100 гадоў гісторыі з БелТА

100 гадоў гісторыі з БелТА
Іншыя мерапрыемствы
23 снежня – 24 студзеня
Дата правядзення
12.00-23.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

23 снежня ў бібліятэцы адкрылася фотавыстаўка “Імгненні стагоддзя”, прысвечаная 100-годдзю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва”.

На працягу стагоддзя БелТА застаецца найбольш аўтарытэтнай крыніцай аператыўнай інфармацыі пра падзеі ў Беларусі. Агенцтва адлюстроўвае асноўныя вехі ў гісторыі краіны з 1918 года па сённяшні час. Прадстаўленыя на фотавыстаўцы здымкі дапамагаюць акунуцца ў атмасферу мінулай эпохі і зноў перажыць кранальныя моманты.

Экспазіцыя прадстаўляе яркі і выразны партрэт Беларусі мінулага стагоддзя. Фатаграфіі распавядаюць аб няпростым лёсе краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб аднаўленні рэспублікі з руін у пасляваенны час і іншых падзеях сусветнага значэння. На здымках можна ўбачыць самыя значныя спартыўныя, культурныя, прамысловыя аб'екты.

У цэнтры ўвагі – жыхары Беларусі: вядомыя асобы і звычайныя людзі. Партрэты маляўніча адлюстроўваюць іх эмоцыі і настрой. Аўтары работ даюць магчымасць наведвальнікам выстаўкі ўбачыць на фотаздымках сябе, сваю краіну і натхніцца на новыя здзяйсненні.


Фотавыстаўка экспануецца ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх, уваход з адваротнага боку будынка).

Выстаўка будзе доўжыцца да 24 студзеня 2019 г.

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам