ГалоўнаяМерапрыемствы“Трэба дома бываць часцей...”
Яго песні ў сэрцах, у памяці
Музей навукі “Элемента”: галоўнае – праявіць фантазію!

“Трэба дома бываць часцей...”

“Трэба дома бываць часцей...”
Іншыя мерапрыемствы
2 студзеня – 28 лютага
Дата правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 2 студзеня па 28 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Трэба дома бываць часцей...”.

У Беларусі 2019 год, як і папярэдні 2018-ты, пройдзе пад знакам Года малой радзімы.
У кожнага чалавека паняцце Радзімы сваё. І яно не залежыць ад тэрытарыяльнай мяжы. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – прыроднае асяроддзе, якое цешыла вока і дарыла пачуццё пяшчоты і спакою. Радзіма – тое месца, куды чалавека цягне ўсёй душой і сэрцам, куды б яму хацелася вярнуцца нягледзячы ні на якія перашкоды і абставіны.

Прадстаўленыя на выстаўцы публікацыі з газет і часопісаў адлюстроўваюць вялікі аб'ём ужо зробленай і запланаванай работы па рэалізацыі самых розных (культурных, эканамічных, сацыяльных) праектаў і мерапрыемстваў, якія накіраваны на паляпшэнне ўзроўню жыцця ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Шмат якія артыкулы з часопісаў “Беларусь”, “Беларуская думка”, газет “СБ. Беларусь сегодня”, “Рэспубліка”, “Сельская газета” прысвечаны людзям, для якіх словы “малая радзіма” – не пусты гук, якія з усёй цеплынёй і любоўю робяць усё для шчаслівай будучыні свайго роднага кутка. Асабісты ўдзел кожнага чалавека ў лёсе нашага агульнага дома – гэта прыклад сапраўднага патрыятызму для будучых пакаленняў.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам