ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Павышаем узровень культуры... фізічнай: бібліятэка прыняла ўдзел у спартакіядзе
Пабачыла свет кніга вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”

Чым здзівіў “Элемента” на Ночы музеяў-2018

Чым здзівіў “Элемента” на Ночы музеяў-2018
Іншыя навіны

19 мая да 23.00 падчас міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” у цэнтральным холе бібліятэкі музей навукі “Элемента” правёў незвычайнае прадстаўленне, якое паказала і даказала – навука можа быць даступнай, займальнай і відовішчнай.

У гэты вечар гасцям навуковай шоу-праграмы прапанавалі ўвайсці ў клетку Фарадэя і апынуцца ў асяроддзі гіганцкіх маланак трансфарматара Тэслы. Усе наведвальнікі з задавальненнем удзельнічалі ў хімічных доследах і навуковых эксперыментах, па-новаму гледзячы на тое, што раней здавалася сумным або складаным у вывучэнні, і бачылі, як нараджаюцца цуды прама ў іх на вачах.

Займальна, весела, цікава, а самае галоўнае – пазнавальна і карысна правялі час госці, а таксама даведаліся шмат новага.

Калі па якіх-небудзь прычынах вы не змаглі пабываць на акцыі “Ноч музеяў” у Нацыянальнай бібліятэцы – не хвалюйцеся. Музей навукі “Элемента” працягвае здзіўляць і раскрываць навуковыя таямніцы. Прыходзьце! Не пашкадуеце!

Тэлефоны для даведак:
(8 029) 645 40 40, (8 029) 266 37 37,
e-mail: elementokot@gmail.com


Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам