ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіНавуковая работа і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваСектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк

Сектар маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк

Работа сектара нацэлена на глыбокае і ўсебаковае вывучэнне дзейнасці бібліятэк рэспублікі, раскрыццёновых аспектаў іх узаемадзеяння з грамадствам, кансалтынгавае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў і прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў, ажыццяўленне маніторынга дзейнасці бібліятэк Міністэрства культурыі ўкараненне ў іх практыку распрацаваных нарматыўна-прававых дакументаў.
Сектарам ажыццяўляецца аналіз работы абласных, публічных і дзіцячых бібліятэк рэспублікі; вядзецца праца па адаптацыі табліц ББК да ўмоў Беларусі, аналізуецца і прагназуецца стан абслугоўвання чытачоў; выяўляюцца і вывучаюцца навацыі, што спрыяюць удасканаленню бібліятэчнай працы; распрацоўваюцца рэспубліканскія бібліятэчныя мэтавыя праграмы і праекты, ініцыіруюцца і арганізуюцца конкурсы сярод бібліятэк і бібліятэчных супрацоўнікаў (рэспубліканскі конкурс навуковых работ па бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі і кнігазнаўстве; рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва; рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"). Сектар таксама ўдзельнічае ў распрацоўцы, арганізацыі і правядзенні навуковых даследаванняў, арганізацыі міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, семінараў, круглых сталоў па актуальных пытаннях бібліятэчнай працы.

111