ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучаннеСусветная эканоміка: вывучаем анлайн

Сусветная эканоміка: вывучаем анлайн

На гэтай старонцы прапануецца агляд масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs) па сусветнай эканоміцы, міжнародных фінансах і гандлі, дзейнасці міжнародных эканамічных арганізацый.

Што такое масавыя адкрытыя анлайн-курсы, можна прачытаць тут.

Аналіз фінансавага рынку

Курс створаны для эканамістаў, чыя работа звязана з макраэканомікай, і з’яўляецца ўводзінамі ў асновы фінансаў. Разглядаюцца тэмы: характарыстыкі і цэны асноўных фінансавых інструментаў, вымярэнне даходнасці, часавая структура працэнтных ставак, размеркаванне актываў і дыверсіфікацыя, асновы кіравання рызыкамі.

Працягласць: 7 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Інструменты грашовага рынку і іх ацэнка.
2. Вартасць аблігацый.
3. Адчувальнасць (зменлівасць) цаны аблігацый.
4. Часавая структура працэнтных ставак.
5. Вартасць акцый.
6. Размеркаванне актываў і дыверсіфікацыя.
7. Уводзіны ў кіраванне рызыкамі. Вартасць, схільная да рызыкі.

Гандаль, іміграцыя і абменныя курсы ў глабалізаваным свеце

Гэта другі курс серыі “Глабалізацыя, эканамічны рост і стабільнасць”. Разглядаюцца аспекты глабалізацыі, якія ўплываюць на перспектывы эканамічнага развіцця краіны.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; субцітры на рускай, англійскай, італьянскай, кітайскай, нямецкай, французскай і іншых мовах.
Арганізатар: Міжнародная бізнес-школа IE; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Валютны курс.
Тыдзень 2. Гандаль.
Тыдзень 3. Плацежны баланс.
Тыдзень 4. (І)міграцыя.
Тыдзень 5. Выніковае заданне.

Іншыя курсы серыі: “Разуменне працэсу распрацоўкі эканамічнай палітыкі”, “Магчымасці і рызыкі вядзення бізнесу ў глабалізаванай эканоміцы”.

Глабальная стратэгія – 1: як працуе сусветная эканоміка

Курс дапамагае зразумець, які ўплыў аказвае глабалізацыя і чаму міжкультурнае кіраванне і адносіны многанацыянальнай арганізацыі з рознымі прымаючымі краінамі становяцца ўсё больш важнымі ў сучаснай глабальнай эканоміцы.

Працягласць: 4 тыдні, па 4 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане-Шампейне; edX.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Як мы тут апынуліся? Чаму гэта мае значэнне? Тры этапы глабалізацыі, характарыстыкі сучаснай глабалізацыі.
Тыдзень 2. Вялікае расчараванне: у свеце няма канвергенцыі. Культурныя, адміністрацыйныя, эканамічныя адрозненні.
Тыдзень 3. Чаму мы гандлюем і як мы гэта робім.
Тыдзень 4. Чаму існуюць транснацыянальныя карпарацыі? Што вызначае тып транснацыянальных карпарацый?

Глабальная стратэгія – 2: вядзенне бізнесу ва ўмовах сусветнай эканомікі

Даследуюцца шляхі пераадолення цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца кампаніі, калі працуюць на сусветным рынку.

Працягласць: 4 тыдні, па 4 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане-Шампейне; edX.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Якім чынам кампаніі павінны дзейнічаць на міжнародным узроўні? Ад чаго залежыць іх глабальная стратэгія?
Тыдзень 2. Выхад на сусветныя рынкі: агрэсіўна? асцярожна? у вялікім аб'ёме? памалу?
Тыдзень 3. Стратэгіі ўваходу транснацыянальных карпарацый.
Тыдзень 4. Як транснацыянальныя карпарацыі распрацоўваюць стратэгію ва ўмовах усё больш складаных палітычных абставін?

Глабальныя тэндэнцыі для бізнесу і грамадства

Курс вучыць аналізаваць хутка зменлівыя глабальныя тэндэнцыі, іх уплыў на спажывецкі рынак і рынак працы, фінансавыя сістэмы і геапалітычныя адносіны паміж краінамі ва ўсім свеце.

Працягласць: 4 тыдні, па 12 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Пенсільванскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Людзі і рынкі па ўсім свеце.
Тыдзень 2. Грошы па ўсім свеце.
Тыдзень 3. Глабальныя эканамічныя і фінансавыя дысбалансы.
Тыдзень 4. Зменлівы геапалітычны ландшафт.

Магчымасці і рызыкі вядзення бізнесу ў глабалізаванай эканоміцы

Трэці курс серыі “Глабалізацыя, эканамічны рост і стабільнасць” на прыкладзе вядучых эканомік свету вучыць аналізаваць эканамічныя паказчыкі (макраэканамічныя, інстытуцыянальныя, міжнародныя) і на аснове такіх даных вызначаць рызыкі і магчымасці вядзення бізнесу ў гэтых краінах.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; субцітры на рускай, англійскай, італьянскай, кітайскай, нямецкай, французскай і іншых мовах.
Арганізатар: Міжнародная бізнес-школа IE; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. ЗША: валавы ўнутраны прадукт, інфляцыя і беспрацоўе; рост і разрывы: агляд асноўных узаемасувязей.
Тыдзень 2. Японія: бягучыя рахункі і валюта, міжнародныя эканамічныя адносіны.
Тыдзень 3. Еўрапейскі інтэграцыйны эксперымент: перавагі гандлю і міграцыі.
Тыдзень 4. Індыя і Кітай: эканамічнае развіццё і яго рухаючыя сілы; сусветныя гіганты, якія развіваюцца.
Тыдзень 5. Выніковае заданне.

Іншыя курсы серыі: “Разуменне працэсу распрацоўкі эканамічнай палітыкі”, “Гандаль, іміграцыя і абменныя курсы ў глабалізаваным свеце”.

Макраэканаметрычнае прагназіраванне

Удзельнікі гэтага курса па макраэканоміцы будуць вучыцца прагназіраваць макраэканамічныя пераменныя (інфляцыю, эканамічны рост, спажыванне), ствараць і выкарыстоўваць статыстычныя мадэлі для прагназіравання і аналізу эканамічнай палітыкі.

Працягласць: 9 тыдняў, па 8–10 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Асновы работы з праграмай EViews.
2. Уводзіны ў прагназіраванне з дапамогай EViews.
3. Статыстычныя ўласцівасці часавых радоў.
4. Нявызначанасць прагнозу і ацэнка мадэлі.
5. Вектарная аўтарэгрэсія.
6. Каінтэграцыя і вектарныя мадэлі карэкцыі памылак.
7. Ацэнка рэгрэсійных мадэляў.

Макраэканоміка ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця планеты

Курс знаёміць з традыцыйнымі макраэканамічнымі прынцыпамі і інструментамі і іх прымяненнем ў эпоху ўстойлівага развіцця і хвалю глабалізацыі.

Працягласць: 13 тыдняў, па 2–4 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская; субцітры на англійскай і рускай мовах.
Арганізатар: Акадэмія МУР; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны ў макраэканоміку.
Тыдзень 2–3. Вызначэнне прадукцыйнасці і занятасць.
Тыдзень 4. Рынкі працы.
Тыдзень 5. Грошы і цэнтральныя банкі.
Тыдзень 6. Валютныя курсы.
Тыдзень 7. Фінансавыя рынкі і фінансавыя крызісы.
Тыдзень 8. Інфляцыя, беспрацоўе і стабілізацыя.
Тыдзень 9. Спажыванне, зберажэнні і інвестыцыі.
Тыдзень 10. Фінансавая палітыка і фінансавыя інстытуты.
Тыдзень 11. Пытанні адкрытай эканомікі.
Тыдзень 12. Эканамічны рост.
Тыдзень 13. Глабалізацыя.

Макраэканамічная дыягностыка

Курс вучыць выкарыстоўваць практычныя інструменты макраэканамічнага аналізу для ацэнкі бягучай макраэканамічнай сітуацыі краіны.

Працягласць: 6 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Прапанаванне і прадукцыйнасць.
2. Патэнцыяльны аб’ём вытворчасці і разрыў аб’ёму вытворчасці.
3. Аналіз супольнага попыту.
4. Аналіз інфляцыі.
5. Аналіз грашова-крэдытнай палітыкі.
6. Макрафінансавыя сувязі.
7. Падатковая палітыка.
8. Фінансавая ўстойлівасць.
9. Знешняя пазіцыя.
10. Рэальны валютны курс і канкурэнтаздольнасць.
11. Знешняя ўстойлівасць і знешняя ўразлівасць.
12. Рызыкі і ўразлівасці.

Міжнародны бізнес, частка 1

Курс дае разуменне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага і моўнага асяроддзя, у якім функцыянуе міжнародны бізнес.

Працягласць: 6 тыдняў, па 3–6 гадзін у тыдзень.
Мовы: англійская, іспанская; субтытры на англійскай мове.
Арганізатар: Універсітэт Нью-Мексіка; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Што такое глабалізацыя?
Тыдзень 2. Глабалізацыя: ці новая гэта з’ява?
Тыдзень 3. Як палітычныя і сацыяльныя інстытуты ўплываюць на развіццё нацыянальнай эканомікі?
Тыдзень 4. Якая роля культуры?
Тыдзень 5. Якія выгады гандлю?
Тыдзень 6. Свабодны гандаль, больш свабодны, чым раней, гандаль ці кіруемы гандаль?

Міжнародны бізнес, частка 2

Разглядаюцца арганізацыйныя і кіраўніцкія аспекты вядзення бізнесу ў міжнародным асяроддзі.

Працягласць: 6 тыдняў, па 3–6 гадзін у тыдзень.
Мовы: англійская, іспанская; субтытры на англійскай мове.
Арганізатар: Універсітэт Нью-Мексіка; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Што такое замежныя валюты і як устанаўліваюцца абменныя курсы?
Тыдзень 2. Як арганізаваць свой бізнес за мяжой?
Тыдзень 3. Як адаптаваць свой прадукт ці паслугу для міжнароднага рынку?
Тыдзень 4. Як гэта працаваць за мяжой і як кіраваць экспатрыянтамі?
Тыдзень 5. Як пачаць, весці і развіваць малы бізнес ці прадпрымальніцтва ў глабальным асяроддзі?
Тыдзень 6. Які сучасны стан глабальнага бізнес-асяроддзя?

Міжнародны гандаль

Удзельнікі курса разгледзяць асноўныя тэорыі міжнароднага гандлю, а таксама значэнне гандлю ў сучаснай сусветнай эканоміцы.

Працягласць: 6 гадзін, 60 відэалекцый.
Мова: англійская.
Арганізатар: Універсітэт Джорджа Мэйсана; MRUniversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнародны гандаль.
2. Міжнародны гандаль і гандлёвыя абмежаванні.
3. Міжнародны гандаль і кампаніі.
4. Міжнародны гандаль і фактары вытворчасці.
5. Значэнне міжнароднага гандлю.
6. Экзамен.

Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця – глабальнае міждысцыплінарнае бачанне будучыні

Курс прапануе гістарычны агляд падыходаў да вызначэння паняцця “ўстойлівасць”, а таксама падрабязна знаёміць з Мэтамі ў галіне ўстойлівага развіцця (МУР), прынятымі Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у 2015 годзе.

Працягласць: 3 тыдні, па 2–4 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Капенгагенскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Устойлівае развіццё як глабальная мэта.
Тыдзень 2. Кіраванне ўплывам чалавека на навакольнае асяроддзе.
Тыдзень 3. Сацыяльная ўстойлівасць і шлях наперад.

На шляху дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў сферы працы

Курс знаёміць з Мэтамі ўстойлівага развіцця, прынятымі Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, і механізмамі садзейнічання ўстойліваму эканамічнаму росту і дастойнай працы для ўсіх.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Мадрыдскі ўніверсітэт імя Карласа ІІІ; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1–2. Новыя выклікі для дастойнай працы. Лічбавая эканоміка. Уплыў рабатызацыі на занятасць.
Тыдзень 3. Кіраванне разнастайнасцю.
Тыдзень 4. Дастойная праца і абарона ад беднасці.
Тыдзень 5. Новыя формы работ, дабрабыт і здароўе на працы.

Палітычная эканомія інстытутаў і развіцця

Удзельнікі курса разгледзяць, як узаемазвязаны палітыка і эканоміка, што робіць некаторыя краіны багацейшымі за іншыя, якую ролю ў глабальнай эканоміцы выконваюць міжнародныя арганізацыі.

Працягласць: 11 тыдняў, па 2–4 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на французскай мове.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны
Тыдзень 2. Даныя, якія выкарыстоўваюцца ў палітычнай эканоміі.
Тыдзень 3. Давер.
Тыдзень 4. Грамадства і фрагментацыя.
Тыдзень 5. Кіраванне.
Тыдзень 6. Эканамічнае развіццё.
Тыдзень 7. Глабалізацыя.
Тыдзень 8. Міжнародныя арганізацыі.
Тыдзень 9. Няўрадавыя актары.
Тыдзень 10. Выніковы экзамен.
Тыдзень 11. Дадатковы матэрыял.

Пераўтварэнне нашага свету: дасягненне Мэт у галіне ўстойлівага развіцця

Курс змяшчае агляд Мэт устойлівага развіцця (МУР), прынятых у 2015 годзе, і дапамагае зразумець, чаму яны важны і як іх дасягнуць.

Працягласць: 1 тыдзень, 2–4 гадзіны.
Мова: англійская.
Арганізатар: Акадэмія МУР; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Знаёмства з Мэтамі ўстойлівага развіцця (МУР).
2. Стратэгіі ўстойлівага развіцця.
3. Тэхналогіі, інавацыі і МУР.
4. Эфектыўнае кіраванне і МУР.
5. Бізнес і МУР.
6. Універсітэты і МУР.

Прававыя асновы дзейнасці цэнтральных банкаў: уводзіны

Разглядаюцца прававыя аспекты, звязаныя з мандатам, арганізацыйнай структурай і аперацыямі цэнтральных банкаў, а таксама з аўтаноміяй, падсправаздачнасцю і празрыстасцю ў іх дзейнасці.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–6 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Цэнтральныя банкі: заснаванне, прававая прырода, права ўласнасці.
2. Паўнамоцтвы цэнтральнага банка.
3. Структуры прыняцця рашэнняў у цэнтральных банках.
4. Незалежнасць, падсправаздачнасць і празрыстасць цэнтральных банкаў.
5. Грашова-крэдытная і курсавая палітыка.
6. Крэдытор апошняй інстанцыі і іншыя функцыі антыкрызіснага кіравання.
7. Макрапрудэнцыяльны нагляд.
8. Функцыя банкіра ўрада.
9. Грашовае абарачэнне і плацежныя сістэмы.

Развіццё фінансавага рынку і фінансавая даступнасць

Удзельнікі курса разгледзяць, як зрабіць фінансавы сектар эканомікі стабільным і эфектыўным, а таксама як забяспечыць даступнасць фінансавых паслуг для ўсіх слаёў грамадства незалежна ад узроўню даходаў.

Працягласць: 7 тыдняў, па 8–10 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Што такое фінансавае развіццё і фінансавая даступнасць?
2. Вымярэнне фінансавага развіцця і фінансавай даступнасці.
3. Банкі і развіццё рынку капіталу.
4–5. Фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу.
6. Забеспячэнне лепшай даступнасці фінансавых паслуг для дамашніх гаспадарак.
7. Фінансавыя тэхналогіі (фінтэх) і іх рэгуляванне.

Разуменне працэсу распрацоўкі эканамічнай палітыкі

Гэты курс – першы з трох курсаў серыі “Глабалізацыя, эканамічны рост і стабільнасць”. Удзельнікі абмяркуюць, як падаткова-бюджэтная і грашова-крэдытная палітыка ўрада ўплывае на эканоміку краіны.

Працягласць: 7 тыдняў, па 3–5 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская; субцітры на рускай, англійскай, італьянскай, кітайскай, нямецкай, французскай і іншых мовах.
Арганізатар: Міжнародная бізнес-школа IE; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Макраэканоміка: агляд.
Тыдзень 2. Падатковая палітыка.
Тыдзень 3. Дэфіцыт і даўгі: міфы і рэальнасць.
Тыдзень 4. Грашова-крэдытная палітыка.
Тыдзень 5. Спалучэнне розных форм і інструментаў палітыкі.
Тыдзень 6. Выпрацоўка палітычнага курсу пасля фінансавага крызісу.
Тыдзень 7. Выніковае заданне.

Іншыя курсы серыі: “Гандаль, іміграцыя і абменныя курсы ў глабалізаваным свеце”, “Магчымасці і рызыкі вядзення бізнесу ў глабалізаванай эканоміцы”.

Сусветны фінансавы крызіс

Даследуюцца прычыны, падзеі, палітычныя рашэнні і наступствы нядаўняга сусветнага фінансавага крызісу.

Працягласць: 11 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Йельскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Сусветны фінансавы крызіс: уводзіны. Агульныя прычыны фінансавых крызісаў.
Тыдзень 2. Жыллё і іпатэка.
Тыдзень 3. Бяспечныя актывы і глабальнае зберажэнне.
Тыдзень 4. Жыллёвы крызіс.
Тыдзень 5–6. Непакой.
Тыдзень 7. Паніка.
Тыдзень 8. Нашы адказы на крызіс.
Тыдзень 9. Рэагаванне на будучыя крызісы.
Тыдзень 10. Еўропа ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.
Тыдзень 11. Крызіс у еўразоне.

Фінансавае праграміраванне і палітыка, частка 1: макраэканамічныя рахункі і аналіз

У рамках курса разглядаюцца галоўныя характарыстыкі рахункаў чатырох асноўных макраэканамічных сектараў (рэальнага, падаткова-бюджэтнага, знешнеэканамічнага, грашова-крэдытнага) і метады аналізу і інтэрпрэтацыі гэтых рахункаў, а таксама тлумачацца існуючыя паміж імі ўзаемасувязі.

Працягласць: 6 тыдняў, па 8–10 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Праграма курса:
1. Рэальны сектар.
2. Знешні сектар.
3. Дзяржаўны сектар.
4. Рахункі грашова-крэдытнага і фінансавага сектараў.
5. Узаемасувязі.

Фінансавае праграміраванне і палітыка, частка 2: распрацоўка праграмы

Удзельнікі курса даведаюцца, як прагназаваць макраэканамічныя рахункі і распрацоўваць эканамічную праграму для канкрэтнай краіны.

Працягласць: 7 тыдняў, па 6–8 гадзін на тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Міжнародны валютны фонд; edX.

Праграма курса:
1. Што такое фінансавае праграміраванне?
2. Навучальны прыклад краіны Макроніі.
3. Прагназіраванне рэальнага сектара і інфляцыі.
4. Прагназіраванне знешнеэканамічнага сектара.
5. Прагназіраванне дзяржаўнага сектара.
6. Прагназіраванне грашова-крэдытнага сектара.
7. Састаўленне паслядоўнага базавага сцэнарыя.
8. Ацэнка базавага сцэнарыя.
9. Папярэдні разгляд стратэгій карэкціроўкі.
10. Састаўленне паслядоўнага праграмнага сцэнарыя.

Бібліятэкарам
111