ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучаннеСусветная палітыка: вывучаем анлайн

Сусветная палітыка: вывучаем анлайн

На гэтай старонцы прапануецца агляд масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs) для тых, хто цікавіцца міжнароднымі адносінамі, сусветнай палітыкай, дзейнасцю міжнародных арганізацый.

Што такое масавыя адкрытыя анлайн-курсы, можна прачытаць тут.

Геапалітыка Еўропы

Аналізуюцца асноўныя фактары напружанасці і праблемы ўнутры Еўрапейскага саюза, а таксама яго ўзаемадзеянне з астатнім светам.

Працягласць: 7 тыдняў, па 2–3 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Інстытут палітычных даследаванняў у Парыжы; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Еўропа са зменлівай геаметрыяй: хто і што вызначае і ўстанаўлівае межы ЕС?
Тыдзень 2. Еўрапейская інтэграцыя, першы палітычны і тэрытарыяльны праект.
Тыдзень 3. Асноўныя знешнія выклікі, што стаяць перад еўрапейцамі да 2050 года: як свет уплывае на ЕС?
Тыдзень 4. Еўропа ў сусветнай прасторы: паміж магутнасцю, уплывам і маргіналізацыяй.
Тыдзень 5. Усход – захад vs поўнач – поўдзень: новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе?
Тыдзень 6. Еўропа вачыма свету: успрыманне і чаканні ў адносінах да Еўрапейскага саюза ў буйных рэгіёнах глабальнай прасторы і ў краінах, якія развіваюцца.
Тыдзень 7. Ісці далей: 2016 год: крызіс Еўрапейскага саюза становіцца ўсё больш вострым.

Глабалізацыя: мінулае і будучыня

Удзельнікі курса разгледзяць, ці з'яўляецца глабалізацыя новай з'явай або гэта цыклічны патэрн у гісторыі чалавецтва.

Працягласць: 4 тыдні, па 2–4 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Акадэмія МУР; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Хвалі глабалізацыі ў гісторыі.
Тыдзень 2. Глабалізацыя, абумоўленая асваеннем акіянаў: 1500–1800 гг.
Тыдзень 3. Англа-амерыканскі свет: 1800–2000 гг.
Тыдзень 4. Новая глабалізацыя.

Глабальная дыпламатыя: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый у свеце

Курс знаёміць з гісторыяй стварэння, структурай і дзейнасцю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Працягласць: 7 тыдняў.
Мова: англійская.
Арганізатар: Школа ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны.
Тыдзень 2. Што ўяўляе сабой ААН сёння?
Тыдзень 3. Як і чаму была створана ААН?
Тыдзень 4. Улада ў міжнароднай палітыцы: як працуе Савет Бяспекі ААН?
Тыдзень 5. Якое месца ў сістэме міжнародных адносін займаюць правы чалавека?
Тыдзень 6. Надзвычайная дапамога: як ААН дзейнічае ў сітуацыі крызісаў?
Тыдзень 7. Якая будучыня ў ААН?

Глабальная дыпламатыя: дыпламатыя ў сучасным свеце

Курс садзейнічае лепшаму разуменню дыпламатыі, яе практыкі, прынцыпаў і вопыту прымянення.

Працягласць: 5 тыдняў, па 1–2 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лонданскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Што такое дыпламатыя?
Тыдзень 2. Поспехі і няўдачы ў дыпламатыі.
Тыдзень 3. Якасці “добрага” дыпламата.
Тыдзень 4. Дыпламатыя ў дзеянні.
Тыдзень 5. Развагі аб дыпламатыі.

Дасягненне ўстойлівага развіцця

Курс знаёміць з ключавымі Мэтамі ўстойлівага развіцця (МУР), прынятымі дзяржавамі-членамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 2015 годзе. Удзельнікі разгледзяць, калі развіццё можа быць сапраўды ўстойлівым, як яно ўплывае на грамадства і як можа змяніць жыццё рэальных людзей.

Працягласць: 4 тыдні, па 4 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Трыніці-каледж (Дублін); FutureLearn.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Мір, справядлівасць і моцныя інстытуты.
Тыдзень 2. Устойлівае развіццё і здароўе.
Тыдзень 3. Устойлівае водазабеспячэнне, санітарыя і гарады.
Тыдзень 4. Уплыў устойлівага развіцця.

Змяненне сусветнага парадку

Разглядаюцца пытанні міжнародных адносін, міра і бяспекі. Абмяркоўваюцца праблемы вырашэння канфліктаў і роля міжнародных і рэгіянальных арганізацый у пераменлівым свеце.

Працягласць: 7 тыдняў, па 4–7 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на англійскай і іспанскай мовах.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Тэорыі міжнародных адносін.
Тыдзень 2. Змяненне сусветнага парадку: узыходзячыя дзяржавы і міжнародныя інстытуты.
Тыдзень 3. Канфлікт, вырашэнне канфліктаў і бяспека.
Тыдзень 4. Рэгіянальныя арганізацыі ў глабальнай палітыцы.
Тыдзень 5. НАТА ў пераменлівым свеце.
Тыдзень 6. Рэфармаванне Савета Бяспекі ААН: стратэгіі і прапановы.
Тыдзень 7. Выкананне групавога задання (прапановы па рэформе Савета Бяспекі ААН).

Міжнародная міграцыя: глабальная праблема

Мэта курса – палепшыць веды пра асноўныя праблемы і сучасныя тэндэнцыі міжнароднай міграцыі.

Працягласць: 7 тыдняў, па 2 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на англійскай і французскай мовах.
Арганізатар: Інстытут палітычных даследаванняў у Парыжы; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Глабалізацыя міграцыі.
Тыдзень 2. Бежанцы і асобы, перамешчаныя па экалагічных прычынах.
Тыдзень 3. Еўропа.
Тыдзень 4. Францыя і міжнародныя міграцыйныя патокі.
Тыдзень 5. Грамадзянства і міграцыя.
Тыдзень 6. Граніцы.
Тыдзень 7. Права на мабільнасць і глабальнае кіраванне.

Міжнародныя адносіны: глабальнае кіраванне

Курс дапамагае зразумець асновы глабальнага кіравання. Разглядаюцца механізмы і інстытуты, прызначаныя для вырашэння глабальных праблем.

Працягласць: 4 тыдні, па 3 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін; FutureLearn.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Бачнае i нябачнае: міжнародныя саміты і нормы глабальнага кіравання.
Тыдзень 2. Інструменты глабальнага рэгулявання: “цвёрдае права” і “мяккае права”.
Тыдзень 3. Механізмы змешанага кіравання.
Тыдзень 4. Дзяржаўна-прыватнае партнёрства.

Міжнародныя кіберканфлікты

Удзельнікі курса даведаюцца, што такое кіберпагрозы і кіберканфлікты і чаму яны адбываюцца, а таксама разгледзяць, якія захады для барацьбы з кіберпагрозамі і павышэння кібербяспекі робіць міжнародная супольнасць.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Дзяржаўны ўніверсітэт штата Нью-Ёрк; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны ў кіберзлачыннасць.
Тыдзень 2. Кіраванне Інтэрнэтам.
Тыдзень 3. Кібервойны і міжнародныя канфлікты.
Тыдзень 4. Кібервойны і міжнароднае права.
Тыдзень 5. Давер паміж асобамі і паміж народамі.

Палітыка ЕС і яе рэалізацыя: як зрабіць так, каб Еўропа запрацавала

Удзельнікі курса даведаюцца, як фарміруецца палітыка Еўрапейскага саюза, як яна рэалізуецца ў дзяржавах-членах, а таксама абмяркуюць праблемы еўрапейскай многаўзроўневай структуры кіравання.

Працягласць: 5 тыдняў, па 2–3 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Разуменне палітыкі і еўрапейскага палітычнага працэсу.
Тыдзень 2. Прыняцце рашэнняў у ЕС.
Тыдзень 3. Транспазіцыя.
Тыдзень 4. Рэалізацыя.
Тыдзень 5. Перагляд прынцыпаў фарміравання палітыкі ЕС.

Праблемы бяспекі і засцярогі ў глабалізаваным свеце

Разглядаюцца пытанні бяспекі ва ўмовах свету, які становіцца ўсё больш складаным.

Працягласць: 6 тыдняў, па 3–5 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Глабальныя выклікі і “заганныя” (складаныя і невырашальныя) праблемы.
Тыдзень 2. Засцярога і бяспека.
Тыдзень 3. Перспектывы і ўзроўні.
Тыдзень 4. Разгляд канкрэтных сітуацый.
Тыдзень 5. Бяспека і засцярога на практыцы.
Тыдзень 6. Прымяненне падыходу “даследаваць, зразумець, дзейнічаць” пры аналізе канкрэтнай сітуацыі.

Разуменне Еўропы: навошта гэта патрэбна і якую выгаду можа прынесці асабіста вам

Курс знаёміць з тым, як функцыянуе і якія магчымасці прапануе Еўрапейскі саюз.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–4 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на англійскай і французскай мовах.
Арганізатар: Вышэйшая школа камерцыі (HEC) у Парыжы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Навошта патрэбны Еўрапейскі саюз?
Тыдзень 2. Еўрапейскі саюз – гэта хто?
Тыдзень 3. Што можа Еўрапейскі саюз?
Тыдзень 4. Як працуе Еўрапейскі саюз?
Тыдзень 5. Што можа Еўрапейскі саюз зрабіць для вас?
Тыдзень 6. Што вы можаце зрабіць для Еўропы?

Разуменне тэрарызму і тэрарыстычнай пагрозы

Курс знаёміць з экспертамі, якія вывучаюць праблемы тэрарызму, метадамі і вынікамі іх даследаванняў.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на англійскай і іспанскай мовах.
Арганізатар: Мэрылендскі ўніверсітэт у Каледж-Парку; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны.
Тыдзень 2. Як мы вывучаем тэрарызм?
Тыдзень 3. Індывідуальная радыкалізацыя.
Тыдзень 4. Дынаміка тэрарыстычных груп.
Тыдзень 5. Тэрарыстычныя аперацыі.
Тыдзень 6. Аль-Каіда.

Сусветная палітыка

Удзельнікі курса разгледзяць сучасны сусветны парадак і яго будучыню.

Працягласць: 5 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Глабалізацыя ведаў.
2. Пабудова сусветнага парадку.
3. Сучасны міжнародны парадак.
4. Ад супольніцтва дзяржаў да супольніцтва народаў.
5. Падтрыманне парадку: ваенная гегемонія.
6. Узнікненне беспарадку.
7. Глабальныя даброты, глабальная шкода.
8. Адаптыўныя арганізацыі.
9. Дзіўны новы свет.
10. На шляху да сусветнага ўрада?

Сучасныя праблемы сусветнай палітыкі

Курс даследуе ўсталяваны пасля Другой сусветнай вайны сусветны парадак, яго разбурэнне і наступную трансфармацыю.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Рухальныя сілы міжнароднай палітыкі.
2. Сусветны парадак пасля Другой сусветнай вайны.
3–5. Змяненне сусветнага парадку пасля Другой сусветнай вайны: трансфармацыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, распад Савецкага Саюза, распад Югаславіі.
6. Нядоўгая амерыканская перавага: першая вайна ў Персідскім заліве, амерыканская акупацыя Ірака.
7. Аднаўленне балансу: уздым Кітая і вяртанне Расіі (Грузія, Украіна, Сірыя).
8–9. Праблема гуманітарных катастроф: заходнія інтэрвенцыі (Боснія, Косава, Руанда, Самалі).
10. Праблема тэрарызму і вайна з тэрорам.
11. Няўдачныя імкненні да палітычных змен: “арабская вясна” і яе наступствы.
12. Мнагалетнія праблемы і “замарожаныя” канфлікты.

Тэрарызм і барацьба з тэрарызмам: параўнанне тэорыі і практыкі

Курс уяўляе сабой уводзіны ў даследаванні ў галіне барацьбы з тэрарызмам.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на англійскай, іспанскай, украінскай і французскай мовах.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Сутнасць тэрарызму.
Тыдзень 2. Даследаванне тэрарызму і контртэрарызму.
Тыдзень 3. Пяць меркаванняў пра тэрарызм.
Тыдзень 4. Пяць меркаванняў пра контртэрарызм.
Тыдзень 5. Барацьба з тэрарызмам і будучыня.
Тыдзень 6. У цэнтры ўвагі сёння: замежныя баевікі.

Чаму людзі мігрыруюць? Частка 1: факты

Курс знаёміць са становішчам бежанцаў, асоб, якія шукаюць прытулку, і нерэгулярных мігрантаў у свеце, а таксама з тэрміналогіяй, што выкарыстоўваецца ў гэтай сферы.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут; Iversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны. Нерэгулярная міграцыя і прытулак.
2. Еўропа і Блізкі Усход.
3. Паўночная і Паўднёвая Амерыка.
4. Азія і Акіянія.

Чаму людзі мігрыруюць? Частка 2: тэорыі

Курс разглядае міграцыю як пастаянную з’яву ў гісторыі чалавецтва і знаёміць з асноўнымі тэорыямі, якія тлумачаць яе прычыны.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут; Iversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Міграцыя як глабальная з’ява.
2. Чаму пачынаецца міграцыя?
3. Чаму міграцыя працягваецца?
4. Прыклады.

111