ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучанне

Анлайн-навучанне

У гэтым раздзеле прапануецца інфармацыя аб масавых адкрытых анлайн-курсах (MOOCs) па міжнародным праве, сусветнай палітыцы і эканоміцы, дзейнасці міжнародных арганізацый.

Масавыя адкрытыя анлайн-курсы (англ. Massive open online courses, MOOCs) – адна з форм дыстанцыйнага навучання. Гэта інтэрактыўныя навучальныя курсы рознай тэматыкі, якія распрацоўваюцца вядучымі ўніверсітэтамі і кампаніямі свету і размяшчаюцца на спецыяльных сайтах – адукацыйных інтэрнет-платформах – Coursera, EdX, Udacity, FutureLearn, Khan Academy і іншых.

Назва “MOOC” утвараецца з чатырох асобных тэрмінаў:

  • Massive (масавы) – дапускаецца вялікая колькасць удзельнікаў курсаў.
  • Open (адкрыты) – курсы бясплатныя, прыняць удзел у іх могуць усе ахвотныя.
  • Online (анлайн) – курсы знаходзяцца ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт.
  • Course (курс) – кожны курс мае свае правілы, структуру і мэты.

Як правіла, курс уключае прагляд відэалекцый, асваенне рэкамендаваных вучэбных матэрыялаў, выкананне кантрольных заданняў. На базе курса ёсць форумы, на якіх можна размаўляць з іншымі слухачамі і задаваць пытанні выкладчыку. Звычайна праграма навучання разлічана на 1–2 месяцы і прадугледжвае ад 2 да 15 гадзін занятасці ў тыдзень. У канцы курса праводзіцца выніковы экзамен, які дазваляе ацаніць атрыманыя веды.

Пасля праходжання поўнага курса і паспяховай здачы фінальнага экзамену можна атрымаць пасведчанне ці пацверджаны сертыфікат аб заканчэнні курса ад імя ўніверсітэта, праграму якога вы асвойвалі.

Масавыя адкрытыя анлайн-курсы – гэта магчымасць даведацца пра новае, паглыбіць свае веды, павысіць кваліфікацыю. Яны будуць карысныя студэнтам, выкладчыкам, прафесіяналам і ўсім, хто цікавіцца самаадукацыяй.

111