ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйАнлайн-навучаннеМіжнароднае права: вывучаем анлайн

Міжнароднае права: вывучаем анлайн

На гэтай старонцы прапануецца агляд масавых адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs) для тых, хто цікавіцца міжнародным правам.

Што такое масавыя адкрытыя анлайн-курсы, можна прачытаць тут.

Абарона годнасці: Усеагульная дэкларацыя праў чалавека

Курс знаёміць з Усеагульнай дэкларацыяй праў чалавека і прысвечаны 70-годдзю яе прыняцця. Удзельнікі разгледзяць, як Дэкларацыя дапамагае ведаць, адстойваць і абараняць свае правы.

Працягласць: 3 тыдні, па 1 гадзіне ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Amnesty International; FutureLearn.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Годнасць і правы чалавека.
Тыдзень 2. Садзейнічанне роўнасці і недыскрымінацыі ў вашай супольнасці.
Тыдзень 3. Фарміраванне грамадства, заснаванага на прынцыпах праў чалавека.

Абарона дзіцяці: правы дзяцей у тэорыі і на практыцы

Удзельнікі курса разгледзяць стратэгіі, міжнародныя акты, стандарты і рэсурсы, неабходныя для абароны дзяцей ад насілля, эксплуатацыі і безнагляднасці.

Працягласць: 5 тыдняў, па 1–3 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Гарвардскі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Кожнае дзіця мае права на абарону.
2. Насілле ў адносінах да дзяцей.
3. Дзеці і права.
4. Сістэмны падыход да абароны праў дзяцей.

Вядзенне бізнесу ў Еўропе

Гэты курс – другі ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім гандлёвым праве. Курс знаёміць з заканадаўствам, якое рэгулюе розныя аспекты стварэння і вядзення бізнесу ў Еўрапейскім саюзе.

Працягласць: 6 тыдняў, па 10–15 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лундскі ўніверстітэт; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Выкананне бізнес-аперацый.
Тыдзень 2. Стварэнне кампаніі.
Тыдзень 3. Працаўладкаванне і работа ў Еўропе.
Тыдзень 4. Выплата падаткаў і прытрымліванне экалагічных стандартаў.
Тыдзень 5. Прэцэдэнтнае права.
Тыдзень 6. Вырашэнне трансгранічных спрэчак.

Іншыя курсы серыі: “Уводзіны ў еўрапейскае гандлёвае права”, “Канкурэнцыя ў Еўропе”.

Еўрапейскі саюз і правы чалавека

Курс вучыць асновам праў чалавека, змяшчаючы ЕС ў цэнтр даследавання.

Працягласць: 7 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Праблемы праў чалавека ў палітыцы ЕС.
Тыдзень 2. Еўрапейскі саюз як актар у галіне праў чалавека.
Тыдзень 3. Унутраныя ўстаноўкі і палітыка ЕС адносна асноўных праў.
Тыдзень 4. Тэмы і прыярытэты знешняй палітыкі ЕС у галіне праў чалавека.
Тыдзень 5. Суб’екты і геаграфічныя межы знешніх сувязей ЕС.
Тыдзень 6. Ацэнка палітыкі ЕС у галіне праў чалавека.
Тыдзень 7. Заключны тыдзень для дадатковай праверкі, дапрацоўкі ці адказаў на пытанні.

Канкурэнцыя ў Еўропе

Гэты курс – трэці ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім гандлёвым праве. Абмяркоўваецца, як канкурыраваць на ўнутраным рынку Еўрапейскага саюза і абараняць прадукты, брэнды або вынаходствы кампаніі.

Працягласць: 6 тыдняў.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лундскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Таварныя знакі як істотныя актывы.
Тыдзень 2. Ахова патэнтаў.
Тыдзень 3. Канкурэнцыя: незаконнае супрацоўніцтва.
Тыдзень 4. Канкурэнцыя: злоўжыванне дамініруючым становішчам і зліццё.
Тыдзень 5. Напісанне юрыдычных дакументаў і аргументацыя.
Тыдзень 6. Продаж дзяржаве і дзяржаўная дапамога.

Іншыя курсы серыі: “Уводзіны ў еўрапейскае гандлёвае права”, “Вядзенне бізнесу ў Еўропе”.

Міжнароднае воднае права

Курс знаёміць з прынцыпамі і прававымі нормамі, якія рэгулююць выкарыстанне, кіраванне і ахову трансгранічных прэснаводных аб'ектаў, асабліва рэк, азёр і ваданосных гарызонтаў.

Працягласць: 5 тыдняў.
Мова: англійская; субтытры на англійскай і французскай мовах.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны ў міжнароднае воднае права.
Тыдзень 2. Эвалюцыя міжнародна-прававога рэгулявання выкарыстання і аховы прэснаводных рэсурсаў.
Тыдзень 3–4. Прынцыпы міжнароднага воднага права.
Тыдзень 5. Прадухіленне і ўрэгуляванне водных спрэчак.

Міжнароднае гуманітарнае права

Удзельнікі курса даведаюцца, як міжнароднае права рэгулюе ўзброеныя канфлікты, абараняе людзей у ваенны час і гарантуе мінімальнае выкананне.

Працягласць: 7 тыдняў, па 8–12 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны.
Тыдзень 2. Крыніцы і суб’екты.
Тыдзень 3. Сфера прымянення.
Тыдзень 4. Вядзенне ваенных дзеянняў.
Тыдзень 5. Абарона людзей.
Тыдзень 6. Адказнасць дзяржавы.
Тыдзень 7. Індывідуальная адказнасць.

Міжнароднае інвестыцыйнае права

Курс знаёміць з асаблівасцямі і дынамікай важнай галіны міжнароднага права, якая прадастаўляе замежным інвестарам права садзейнічаць развіццю дзяржаў.

Працягласць: 10 тыдняў, па 6–8 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Гісторыя міжнароднага інвестыцыйнага права.
Тыдзень 2. Стандарты заахвочвання і аховы.
Тыдзень 3. Абарона ад незаконнай экспрапрыяцыі.
Тыдзень 4. Інвестыцыйны арбітраж: інстытуцыйныя і працэдурныя аспекты.
Тыдзень 5. Інвестыцыйны арбітраж: тлумачэнне, прымянімае права і адказнасць дзяржавы.
Тыдзень 6. Будучыня міжнароднага інвестыцыйнага права.

Міжнароднае права

Курс знаёміць з тым, што такое міжнароднае права, якую ролю яно адыгрывае ў сучасным свеце, хто яго павінен прытрымлівацца і як яно прымяняецца.

Уступнае відэа да курса.

Працягласць: 8 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны ў міжнароднае права.
Тыдзень 2. Суб’екты міжнароднага права.
Тыдзень 3–4. Міжнародная праватворчасць.
Тыдзень 5. Прымяненне міжнароднага права.
Тыдзень 6. Міжнародна-прававая адказнасць.
Тыдзень 7. Правасуддзе ў міжнародным праве.
Тыдзень 8. Падтрыманне міру і бяспекі.

Міжнароднае права і палітыка ў галіне змянення клімату

Удзельніка курса даведаюцца аб эвалюцыі і архітэктуры міжнароднага права і палітыкі ў галіне барацьбы са змяненнем клімату, а таксама разгледзяць Рамачную канвенцыю ААН аб змяненні клімату з пункту гледжання права і эканомікі.

Працягласць: 4 тыдні, па 2–3 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Ньюкаслскі ўніверсітэт (Аўстралія); edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Што такое змяненне клімату і сацыяльная вартасць вугляроду.
Тыдзень 2. Эвалюцыя і архітэктура міжнароднага рэжыму процідзеяння змяненню клімату.
Тыдзень 3. Палітыка ў галіне змянення клімату і тэорыя знешніх эфектаў.
Тыдзень 4. Якім чынам цэны могуць выратаваць глабальны клімат. Падаткі vs. гандаль эмісійнымі квотамі.

Міжнароднае права ў дзеянні: арбітраж міжнародных спрэчак

Гэты курс – трэці ў серыі курсаў па міжнародным праве. Удзельнікі разгледзяць асноўныя аспекты міжнароднага арбітражу як аднаго з найбольш распаўсюджаных метадаў вырашэння міжнародных спрэчак.

Працягласць: 4 тыдні, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Гісторыя і агульныя прынцыпы міжнароднага арбітражу.
Тыдзень 2. Арбітраж і марское права.
Тыдзень 3. Інвестыцыйны арбітраж.
Тыдзень 4. Дзяржаўны імунітэт і пытанні прызнання і выканання рашэння міжнароднага арбітражу.

Іншыя курсы серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе”, “Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальнае праследаванне міжнародных злачынстваў”.

Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе

Курс знаёміць з міжнароднымі судамі і трыбуналамі, размешчанымі ў Гаазе, іх укладам у падтрыманне міру і глабальнай справядлівасці.

Працягласць: 5 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на англійскай і французскай мовах.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Міжнародныя суды і трыбуналы ў Гаазе: уводзіны.
Тыдзень 2. Міжнародны суд ААН.
Тыдзень 3. Арбітраж міжнародных спрэчак.
Тыдзень 4. Міжнародныя крымінальныя суды і трыбуналы.
Тыдзень 5. Падвядзенне вынікаў.

Другі курс серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальнае праследаванне міжнародных злачынстваў”.

Міжнароднае права ў дзеянні: расследаванне і крымінальнае праследаванне міжнародных злачынстваў

Гэты курс – другі ў серыі курсаў па міжнародным праве. Курс знаёміць з працай міжнародных судоў і трыбуналаў у Гаазе. Разглядаецца, як міжнароднае крымінальнае правасуддзе функцыянуе, хто яго актары, якія яго вынікі і як яго можна палепшыць.

Працягласць: 4 тыдні, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Сістэма міжнароднага крымінальнага правасуддзя: асноўныя паняцці.
Тыдзень 2. Сістэма міжнароднага крымінальнага правасуддзя: інстытуты і працэдуры правасуддзя.
Тыдзень 3. Суд над злачынцамі.
Тыдзень 4. Выпраўленне несправядлівасці і погляд у будучыню.

Першы курс серыі: “Міжнароднае права ў дзеянні: дапаможнік па міжнародных судах і трыбуналах у Гаазе”.

Міжнародныя правы чалавека

Курс знаёміць з механізмамі абароны праў чалавека ў міжнародным праве, з тым, як і кім гэтыя правы могуць быць запатрабаваныя і якія абмежаванні праў дапушчальныя.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Каталіцкі ўніверсітэт Лувена; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Што такое правы чалавека?
2. У якіх сітуацыях правы чалавека прымяняюцца?
3. Калі правы чалавека могуць быць абмежаваныя?
4. Калі дзяржава павінна ўмяшацца, каб абараніць правы чалавека?
5. Што павінны рабіць дзяржавы для забеспячэння выканання праў чалавека?
6. Што такое дыскрымінацыя?
7. Як абараняць правы чалавека на нацыянальным узроўні?
8. Як абараняць правы чалавека на міжнародным узроўні?

Міжнародныя працоўныя стандарты: як іх прымяняць

Курс дае веды і практычныя навыкі для прымянення міжнародных норм аб працы ў мэтах заахвочвання і абароны праў работнікаў ва ўсім свеце.

Працягласць: курс са свабодным графікам.
Мова: англійская.
Арганізатар: Глабальны ўніверсітэт працы, Міжнародны вучэбны цэнтр Міжнароднай арганізацыі працы; Iversity.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
1. Уводзіны ў міжнародныя працоўныя стандарты.
2. Кантроль выканання міжнародных працоўных стандартаў.
3. Свабода аб’яднання, вядзенне калектыўных перагавораў і права на забастоўку.

Пераасэнсаванне міжнароднага падатковага права

Разглядаюцца асновы і практыка міжнароднага падатковага права, яго развіццё на сучасным этапе, а таксама этычныя аспекты падатковага планавання.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–12 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лейдэнскі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Міжнароднае падатковае планаванне – базавы сцэнарый.
Тыдзень 2. Сістэмы карпаратыўнага падаткаабкладання.
Тыдзень 3. Прынцыпы міжнароднага падаткаабкладання, пагадненні па падатковых пытаннях.
Тыдзень 4. Трансфертнае цэнаўтварэнне.
Тыдзень 5. Права Еўрапейскага саюза і дзяржаўная дапамога ў фіскальнай сферы.
Тыдзень 6. Падатковае планаванне і этычныя аспекты.

Правы дзяцей: міждысцыплінарныя ўводзіны

Будуць разгледжаны паспяховыя міжнародныя стратэгіі і праграмы заахвочвання праў дзяцей, а таксама роля ключавых органаў міжнародных арганізацый, якія працуюць у гэтай галіне.

Працягласць: 7 тыдняў.
Мова: англійская.
Арганізатар: Універсітэт Жэневы; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Міжнародныя стандарты і сістэмы маніторынгу.
Тыдзень 2. Гісторыя праў дзяцей у кантэксце праў чалавека.
Тыдзень 3. Міждысцыплінарныя даследаванні па правах дзяцей.
Тыдзень 4. Ювенальная юстыцыя.
Тыдзень 5. Насілле ў адносінах да дзяцей.
Тыдзень 6. Права дзяцей на ўдзел.
Тыдзень 7. Правы дзяцей і здароўе насельніцтва свету.

Правы чалавека для адкрытых грамадстваў

Курс знаёміць з Канвенцыяй аб ахове праў чалавека і асноўных свабод і практыкай Еўрапейскага суда па правах чалавека.

Працягласць: 6 тыдняў, па 2–3 гадзіны ў тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Утрэхцкі ўніверсітэт; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны ў Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека.
Тыдзень 2. Агульныя прынцыпы.
Тыдзень 3. Правы чалавека і дэмакратыя.
Тыдзень 4. "Свае" і "чужыя": недыскрымінацыя, уразлівыя групы, мігранты і асобы, якія шукаюць прытулку.
Тыдзень 5. Свабода меркаванняў і грамадскі пратэст.
Тыдзень 6. Падвядзенне вынікаў.

Правы чалавека і развіццё

Удзельнікі курса даведаюцца, чаму крытычнае разуменне развіцця мае першараднае значэнне для вырашэння праблем галечы, няроўнасці, змянення клімату, праў карэнных народаў і пытанняў сацыяльнай справядлівасці.

Працягласць: 12 тыдняў, па 8–10 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Універсітэт Кёрціна; edX.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны. Правы чалавека і развіццё.
Тыдзень 2. Канцэпцыя забеспячэння базавых патрэбнасцей.
Тыдзень 3. Канцэпцыя патэнцыяльных магчымасцей.
Тыдзень 4. Канцэпцыя, заснаваная на выкананні праў чалавека.
Тыдзень 5. Канцэпцыя, заснаваная на забеспячэнні бяспекі чалавека для ажыццяўлення развіцця і праў чалавека.
Тыдзень 6. Развіццё, гендар і правы чалавека.
Тыдзень 7. Дапамога Аўстраліі: ідэалогія і праграмы.
Тыдзень 8. Правы чалавека і развіццё ў дачыненні да карэнных народаў.
Тыдзень 9. Афрыка: перспектывы ў галіне праў чалавека і развіцця.
Тыдзень 10. Развіццё і роль міжнародных фінансавых інстытутаў: Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк.
Тыдзень 11. Развіццё, правы чалавека і навакольнае асяроддзе.
Тыдзень 12. Абмеркаванне.

Свабода слова ў эпоху глабалізацыі

Курс знаёміць з міжнародна-прававымі стандартамі, якія рэгулююць права на свабоднае выказванне меркаванняў і свабоду інфармацыі.

Працягласць: 6 тыдняў, па 4–6 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Калумбійскі ўніверсітэт; edX.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Довады ў падтрымку свабоды слова: значэнне.
Тыдзень 2. Міжнародныя нормы ў галіне свабоды слова.
Тыдзень 3. Абмежаванні свабоды слова, устаноўленыя законам.
Тыдзень 4. Сфера дзеяння свабоды слова.
Тыдзень 5–6. Свабода слова ў лічбавую эпоху.

Тэорыя і філасофія праў чалавека

Удзельнікі курса даведаюцца, як развівалася агульнапрынятае разуменне ўніверсальных праў чалавека, а таксама разгледзяць некаторыя з асноўных канцэпцый праў чалавека.

Працягласць: 12 тыдняў, па 8–10 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Універсітэт Кёрціна; edX.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Што такое правы чалавека?
Тыдзень 2. Сучаснае разуменне праў чалавека.
Тыдзень 3. Пабудова праў чалавека: Усеагульная дэкларацыя праў чалавека.
Тыдзень 4. Правы чалавека з пазіцый культурнага рэлятывізму і постмадэрнізму.
Тыдзень 5. Правы чалавека з пазіцый посткаланіяльнай і дэкаланіяльнай тэорый.
Тыдзень 6. За межамі заходняга падыходу да праў чалавека.
Тыдзень 7. Правы карэнных народаў.
Тыдзень 8. Правы чалавека з пазіцый фемінізму.
Тыдзень 9. Сексуальная арыентацыя, гендарная ідэнтычнасць і правы чалавека.
Тыдзень 10. Інваліднасць і правы чалавека.
Тыдзень 11. Правы чалавека і пошук прытулку.
Тыдзень 12. Правы чалавека, навакольнае асяроддзе і антрапацэн.

Уводзіны ў еўрапейскае гандлёвае права

Гэты курс – першы ў серыі з трох курсаў па еўрапейскім гандлёвым праве, на якім будуць разгледжаны асноўныя структуры і прынцыпы Еўрапейскага саюза, а таксама крыніцы права ЕС.

Працягласць: 5 тыдняў, па 10–15 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская.
Арганізатар: Лундскі ўніверстітэт; Coursera.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны ў права ЕС.
Тыдзень 2. Крыніцы і сістэма права ЕС.
Тыдзень 3. Асноўныя прынцыпы.
Тыдзень 4. Эканамічныя свабоды.
Тыдзень 5. Знешнепалітычнае вымярэнне.

Іншыя курсы серыі: “Вядзенне бізнесу ў Еўропе”, “Канкурэнцыя ў Еўропе”.

Уводзіны ў міжнароднае крымінальнае права

Курс знаёміць з асновамі міжнароднага крымінальнага права і палітыкі.

Працягласць: 8 тыдняў, па 7–8 гадзін у тыдзень.
Мова: англійская; субтытры на англійскай і іспанскай мовах.
Арганізатар: Заходні рэзервовы ўніверсітэт Кейза; Coursera.

Уступнае відэа да курса.

Праграма курса:
Тыдзень 1. Уводзіны.
Тыдзень 2. Мір vs. правасуддзе.
Тыдзень 3. Тэрарызм і пірацтва.
Тыдзень 4. Рэжымы адказнасці.
Тыдзень 5. Сродкі абароны.
Тыдзень 6. Забеспячэнне затрымання абвінавачанага.
Тыдзень 7. Дасудовыя працэдуры.
Тыдзень 8. Захаванне кантролю ў зале суда.

111