ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Выбар за вамі
Музейныя заняткі са Скотам Кэралам

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”
Іншыя навіны

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Вясной–летам 1919 г. польскія войскі працягвалі наступаць і пад націскам пераважаючых сіл праціўніка часці Чырвонай Арміі былі вымушаны адступаць на ўсход.

8 жніўня польскія войскі занялі Мінск. Рухаючыся далей на ўсход, да канца жніўня 1919 г. яны выйшлі на лінію Дзвінск – Полацк – Бабруйск – р. Пціч – Камянец-Падольскі. Толькі ў кастрычніку 1919 г. наступленне польскіх войскаў было спынена на рубяжы Дзісна – Лепель – Барысаў – Бабруйск – Рэчыца. Практычна ўся тэрыторыя ЛітБел ССР была акупавана палякамі. Фактычна рэспубліка перастала існаваць.

Jubiliejny dom.jpg

Юбілейны дом на Архірэйскім падвор’і ў Мінску, дзе месцілася рэдакцыя газеты “Звон”. Фота 1936 г.

Датыкнуцца да жыцця нашых суайчыннікаў, паглыбіцца ў яго атмасферу і адчуць, як і чым жылі беларускія гарады і вёскі падчас польскай акупацыі, дазваляе штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газета "Звон", якая выдавалася з 25 жніўня да 19 кастрычніка 1919 года ў Мінску на беларускай мове, менавіта ва ўмовах польскай акупацыі ў час савецка-польскай вайны.

Матэрыялы газеты прасоўвалі ідэі адбудовы беларускай дзяржаўнасці, адраджэння гаспадаркі і культуры, шырока асвятлялі барацьбу за стварэнне беларускай школы. А газетныя рубрыкі "Беларуская хроніка", "Менскія навіны", "Беларускі тэатр" і іншыя знаёмяць нас са штодзённымі праблемамі тагачаснага жыцця.

На старонках “Звона” ўпершыню быў надрукаваны верш Янкі Купалы "Мая навука" і не толькі ("Беларускія сыны", "3 павяўшай славы", "Паўстань", "Паэта і цэнзар", "Наша гаспадарка" і інш.), таксама публікаваліся творы Вячаслава Адамовіча, В. Бруевіча, Змітрака Бядулі, Макара Краўцова, Язэпа Лёсіка, Сымона Рака-Міхайлоўскага, Юзюка Фарботкі, Міхася Чарота і іншых.

Chor-Terauskaha.jpgБеларускі хор Тэраўскага

Мінскае жыццё // Звон. – 1919. – 3 кастр.
Менскае жыцьце (Захавана арфаграфія першакрыніц.)

Беларускі хор Цяраускага адтрымау ад Бел. Нац. Камітэту 3,000 руб. субсідыі на паездку у концэртнае турнэ да Вільні і Варшавы.

Прыехау з Варшавы міністр унутрэнных спрау Бел. Нар. Рэсп. К. Тэрэшчэнко.

Пропускі на выезд у Слуцк (праз ст. Осіповічы і Урэчье) будуць выдавацца у хуткім часе.

У Консэрваторыі заняцьці на усіх курсах пачаліся 2-га кастрычніка.

Тэхнічны аддзел пры вышэйшых курсах адчыняецца у хуткім часе.

Недахват царскіх грошай чуецца у мейсцовых мяняльных крамах і банкірскіх канторах, дзякуючы чаму часта кліенты выходзяць адтуль с пустымі рукамі.

Бонавые карткі (бальшавіцкіе) па якім насяленьне адтрымоувало прадукты, трэба цяпер абменіваць на кніжкі (Катэдральны пляц, № 2).

Хлеб апошнімі днямі прадаецца па 2 ½ р. за фунт.

Малако на рынку прадаецца па 2 р. за кварту.

Бярозавыя дровы прадаюцца на рынках па 160–200 руб. за воз.

Масло прадаецца цяпер па 25–20 р. за ф.

Цукер (у кавалках) у прыватнай прадажы дайшоу да 57 р. фунт.

Мае прыбыць сюды вялікая партыя (10,000 пуд.) цукру з Голяндыі па таннай цане – 5 гол. марак за кіло (2 ½ фун.)

Крываука. У зьвязку з пашыраючайся эпідэміяй крываукі (дезынтэрыі) падаецца да агульнага ведама:

Аб гандлю зелянінаю і садавінамі:

1. Гандляваць зелянінай і садавінамі можна толькі у спецыяльна прызначаных дзеля гэтага мейсцох; 2. Зеляніна і садавіны прадаюцца з прырыхтаваных дзеля гэтага сталоу, лавау, полак і т.д.; 3. Прадаваць зеляніну і садавіны перад прадажаю павінны быць добра абмыты; 5. Прыпсутые і нясьпелые садавіны і зеляніну прадаваць строга забараняецца; 6. Асобы, правініушыеся у невыкананьні гэтае абавязковае пастановы, будуць карацца 7-мі дзенным арэштам або штрафам у 500 руб.

Загадчыца мясцовым Аддзелам абароны здароуя, Лаунік Магістрату.

Д-р. М. Петрусевіч.

Мінскае жыццё // Звон. – 1919. – 6 кастр.
Менскае жыцьце

Пасьведчэньні аб чыстаце і здароуі, якіе вымагаюцца білетнымі касамі на чыгунцы, выдаюцца штодзенна ад 12–3 гадз. У дзень дохтарам (Падгорная 14), на дзядзінцу упрауленьня акружнага камісара. Збор за пасьведчэньне – 3 руб.

Выехалі у Варшаву 1-га кастрычніка старшыня Бел. Вайск. Камісіі П. Аляксюк і сэкратар Бел. Нац. Камітэту А. Аусянік, па пытаньню аб стварэньні беларускага нацыянальнага войска.

Памешканьні і пакоі даражэюць у месьце з кожным днем, з прычыны дарагоулі на апал.

Пакоі у цэнтры места цэняцца ад 300 р. да 500 р. у месяц з асьвятленьнем і апалам.

Сахарын, з прычыны вострага недахватку цукру (57–60 руб. ф.) прадаецца па 2 ½ руб. грам. Першая партыя цукру прыбудзе у Менск 7-га кастрычніка.

Апал. Акружным камісарам адпускаецца аддзелу апалу пры магістраце 1,000,000 рублеу на загатоуку дроу.

Дзеле высокіх ставак на дровы (1000–1200 руб. саж.), у аддзеле апалу запісваюцца толькі заможные людзі.

Новые Рэспублікі на Усходзе

Украінская газэта “Впэрэд!” у № 106 дае цікавую статыстыку аб новых Рэспубліках на Усходзе.

Украіна: 800,000 км² – 45,000,000 мяшканцау, з іх 72 проц. украінцау.

Беларусь: 300,000 км² – 14,075,000 мяшканцау, з іх 70 проц. беларусау.

Літва: 125,000 км² – 6,000,000 мяшканцау.

Эстонія: 47,500 км² – 1,750,000 мяшканцау, з іх 72 проц. эстонцау.

Латвія: 64,196 км² – 2,552,000 мяшканцау, з іх 72 проц. латышоу.

Пауночны Кауказ: 150,000 км² – 4,300,000 мяшканцау.

Азербайджан: 100,000 км² – 4,500,000 мяшк. З іх 75 проц. турко татар.

Грузія: 90,000 км² – 3,000,000 мяш., з іх 75 проц. грузінау.

Арменія: 320,000 км² – 4,000,000 мяшк., з іх 75 проц. армянау.

Мінскае жыццё // Звон. – 1919. – 8 кастр.
Менскае жыцьце

У мястовым т-ве узаемнага ад агню страхаваньня адноулены прыем страхаваньняу, каторы ідзець цяпер вельмі жыва.

Сельска-гаспадарскі сындыкат. Па ініцыятыве групы асоб 15–20 г. мес. Зноу пачынае функцыянаваць сельска-гаспадарскі сындыкат у Менску. Мэта сындыкату дастауляць у вясковыя таварыствы с.-гаспад. Прылады і племянную жывелу.

Збор з нярухомых маетнасьцяу м. Менску подлуг разасланых акладных лістоў ( па ацэнцы 1916 г., павялічанай у 6 разоу), павінені быць унесены у касу Магістрату не пазьней 20 кастрычніка, іначай спагоняць грошы адміністратыуным чынам з дадаткам пэня у 2%, лічучы ад 1 лістападу.

У акружным судзе, пакой № 27, міравымі суддзямі Жыжнеускім і Заброцкім, адчынены часовы прыем просьбау аб зыскавых і у галоуных справах.

У губ. турме агульны лік арэштованых – 500 чал. Паек – ½ ф. хлеба у дзень. Маленькая цэркаука, разбураная бальшавікамі, цяпер троху папраулена.

Парахвіяльные коопэратывы. Намечано залажыць кооператыу пры кожнай праваслаунай парахвіяльнай цэркві м. Менску.

Цукер (пясок) у прыватнай прадажы каштуе цяпер 22 руб. Фунт.

Мясо у прыватнай прадажы каштуе цяпер 7 руб. Фунт.

Польская краевая каса мае быць адчынена у хуткім часе у Менску.

Біржа. Апошнімі днямі у Менску грашавы курс такі:

За 100 р. “кер.” – 15 ½ “цар.”
За 250 р. “дум.” – 72 р. “цар.”
За 250 р. “сов.” – 25 р. “цар.”

Аднака курс “думскіх” ідзець у гару: ужо можна дзе кольвек дастаць за 250 руб. “дум.” – 190 “цар.”

Не маюць прытулку // Звон. – 1919. – 10 кастр.

У артыкуле выказаны рашучы пратэст у сувязі з захопам польскімі ўладамі памяшканняў беларускіх навучальных устаноў у Менску, падкрэсліўшы, што беларусам пакінулі адно толькі права – "пазіраць на жыццё іншых і моўчкі сціскаць кулакі, распаляючы ў сэрцы помсту".

Ня маюць прытулку

Менск – сэрцо Беларусі, яе этнографічная сталіца. Так пішуцьу газэтах і так думаюць людзі, каторые жывуць па-за межамі Беларусі. Але мы мусім зазначыць, што гэта памылка і няпрауда, бо хіба можа дзе-небудзь на сьвеце, каб сам народ у сваей уласнай сталіцы ня меу сабе прытулку. Іх, адвечных гаспадароу гэтага места, выціснулі адсюль, адкуль толькі можна было выціснуць. Беларусам пакінулі толькі право глядзець на тое, як жывуць іншые ды моучкі сьціскаць кулакі, распаляючы у сэрцы помсту.

Была у беларусау настауніцкая сэмінарыя у Менску. Яна перажыла самые цяжкія часы бальшавізму і усе чакала лепшай долі. Месьцілася яна на Захараускай вуліцы № 43, мела сваю маетнасьць і цэлы штат настаунікау. А гдзе яна цяпер? Маетнасьць яе паразьбіралі сквапные людзі, а памяшканьне занялі тые, хто ужо сапрауды цераз хлеб–хлеба шукае. Паглядзі, чытачу, хто цяпер месьціцца у быдынку беларускай сэмінарыі і запытай сябе, ці не маглі яны знайці сабе іншага месца, каб хоць трошку шанавалі той народ, установы каторага павыкідалі на вуліцу?

Была у Менску беларуская гімназія на Александраускай вуліцы, а паглядзі, чытачу, хто там цяпер месьціца і запытай сабе, ці не маглі яны знайсці сабе лепшага месца, каб не хацелі крыудзіць таго, хто праз вякі зносіць зьдзек і паняверку?

Быу у Менску Настауніцкі Інстытут, каторы стау вышэйшай пэдагогічнай беларускай школай. Месьціуся ен у скарбовым памяшканьні, дзе была колісь расійская рэяльная гімназія, а паглядзі, чытачу, хто цяпер займае тое памяшканьне і запытай сябе, ці-ж не наумысьле усе гэта робіцца, каб спраудзіць словы: “на каго Бог, на таго і людзі”. Ці-ж не маглі яны, маючые сілу і уладу, знайсці сабе іншага мейсца, каб хацелі жыць у дружбе і згодзе з тым народам, каторы нацярпеуся столькі гора, сьлез і пакуты?

Не, мімаволі хочацца сказаць, што усе гэта робіцца наумысьля, нарокам і сьвядома чыніцца крыуда і незабываемая абраза. Мабыць нехта сьвядома стараецца усякімі спосабамі змагацца з беларушчынай і ставіць беларусам перашкоды. Бо ня можна, напрыклад, дапусьціць, каб той шпіталь. Што займае цяпер памяшканьне інстытуту, зрабіу гэта сам, без парады з некім іншым, хто выкарыстау яго для змаганьня з беларушчынай.

Гэтые тры прасьветные установы беларусы толькі і мелі і яны разрушаны.

Польская улада павінна зьвярнуць на гэта увагу і, калі яна шануе свайго Дзяржаунага Начальніка, каторы лічыць сябе прыхільнікам і прыяцелем беларушчыны, то мусіць зараз-жа зрабіць станоучые заходы, каб загладзіць прычыненую беларусам у іх уласным горадзе цяжкую крыуду. Польская улада павінна гэта зрабіць, калі мае дзяржауны розум і разумее свае становішчо, бо сталося так, што беларусам пакінулі адно толькі право, – право пазіраць на жыцьце іншых ды моучкі сьціскаць кулакі, распаляючы у сэрцы помсту.

Мінскае жыццё // Звон. – 1919. – 10 кастр.
Менскае жыцьце

Тавараабмен паміж вескай і мястовымі коопэратывамі пакуль што ідзець туга з той прычыны, што у сялян няма веры у парадак. Яшчэ шкодзіць тое, што сяляне адмауляюца прыймаць грашавые знакі, апрача “царскіх”, ды пры том новые.

Гэтымі днямі сіроцкі суд мае быць перароблены у апякунскую раду.

Сярод жыдоу. Да выбару у мястовае самаупрауленьне мяйсовые жыды, выключаючы левых элемэнтау (“Бунда і інш.), маюць злучацца каля адзінага спіску. – Ужо пачата актыўная праца у гэтым напрамку.

Гатовые вопраткі, боты і дровы будуць прадавацца у мясцовых коопэратывах па недарагім цэнам у хуткім часе.

Авансы на дровы прыймаюцца ад усіх сяроу коопэратывау на рагу Петрапаулаускай і Юраускай д. № 11–16.

Хлеб у прыватнай прадажы зноу падаражау – 2 р. 70 к.–3 р. фунт.

Бульба з прычын жыдоускіх сьвят падаражэла да 50 к. за фунт.

Гарбата (у пакетах) патанела да 25 р. за фунт.

– Дровы бярозавые патанелі на Троіцкім рынку да 100 р.–95 р. за воз.

Боты можна купіць за 250 р. пару.

Пазнаёміцца з першакрыніцамі (газетай “Звон”) можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці : па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.", у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111