ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Музей кнігі – мой музей!”
Творчыя заняткі “Белая соўка”

Мастацкія каштоўнасці мінулага

Мастацкія каштоўнасці мінулага
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка працягвае знаёміць з матэрыяламі пра мастацкае жыццё Беларусі, апублікаванымі сто гадоў таму ў беларускіх газетах.

Аб “новым” і “старым” мастацтве: дыялогі з гледачом

Тагачасныя газеты друкавалі палемічныя артыкулы пра стаўленне да “старога” і “новага” мастацтва, аб’явы аб дыспутах, лекцыях, вечарах, якія адбудуцца.

Своеасаблівы маніфест футурыстаў апублікаваў у лютаўскім нумары газеты “Звезда” за 1919 г. нейкі В.С. Дзмітрыеў, абвясціўшы дыктатуру пралетарыяту і ў мастацтве:

Сегодня годовщина Красной армии. <…> Это не мирный, но боевой праздник, праздник во время войны и для войны. <…> И мы, художники, взявшись за украшение города, совсем не собирались усладить и повеселить гуляющую публику. <…> Мы сами борцы, мы также зажигаем тот же мировой пожар[,] первой зарницей которого является наша Красная армия, – не только в области искусства. <…> Мы также переведем наших буржуев, наших правых и средних в искусстве, наших «патентованных» художников в четвертую категорию, в подмастерья к подлинным пролетарским мастерам. <…> Мы[,] художники[,] отказались от своих личностей, мы убиваем себя, мы только комбинируем простые линии, простые плоскости… И в этих схемах нас[,] отдельных художников[,] не различить, – ибо здесь уже начало массового творчества, ибо здесь уже стираются грани между ремесленником и «патентованным» художником.
Дмитриев В.С. Да здравствует коммунальное искусство.
Звезда, 1919, 23 февр., с. 2

У наступным артыкуле аўтар радыкальна адказаў на пытанне, навошта збіраць мастацкія каштоўнасці:

Но разве для того, чтобы ценить и восхищаться ими, собираем мы вместе памятники искусства? Совсем напротив, чтобы их обезвредить, чтобы вытравить из них заразу, чтобы из денежной ценности превратить их в обыкновенный научный объект. Пусть эти памятники анализируют историки и ученые, – знать прошлое необходимо, если мы хотим твердой ногой стоять в настоящем[,] но изучать прошлое[,] – это далеко еще не значит поклоняться, или подражать ему. <…> Необходимо уяснить отчетливо, что сейчас – в социалистическом государстве – памятники художественной культуры совершенно не являются «добром» <…>. <…> нельзя украшать этим «добром» наши дворцы, залы и школы, <…> это «добро» нужно обезвредить – собрать и запереть в тюрьмы-музеи. Мы – не варвары; совесть культурного человека ХХ-го века не позволит как оставить создания искусства на поток и разгромление; мы их поспешим собрать в подходящие здания, с достаточным светом, теплом и воздухом. <…> кому же нужен этот хлам, кроме ученых и историков? Так соберем же его для нашей будущей художественной науки! Сделаем это доброе дело!
Дмитриев В. Почему необходимы художественные хранилища.
Звезда, 1919, 26 февр., с. 1

Заўважым, што аўтар, нягледзячы на сваё стаўленне да мастацкіх каштоўнасцей мінулага як да непатрэбнага “хламу”, тым не менш настойліва пераконваў чытачоў, што трэба яго захоўваць – для навукі. Згадзімся, што гэта вельмі разумная думка ў віхуры тых рэвалюцыйных падзей.

У гэтым жа шэрагу палемічных выступленняў на старонках газет – артыкул М. Шагала “Художественные заметки”, надрукаваная ў “Витебском листке” [4].

Мастакі ішлі і на прамы кантакт з гледачамі, не пакідаючы на волю выпадку іх стаўленне да свайго “новага” мастацтва.

У Бабруйску быў абвешчаны вечар “для ознакомления бобруйской публики с произведениями живописи, организованный местными художниками и художниками из Петербурга” [9]; у Віцебску – “1-й художественный митинг-диспут об искусстве” з дакладам М. Шагала [5].

Известия Витебского Г..jpg

Лекцыя Малевіча.jpgПадчас Дзяржаўнай выставы Секцыя выяўленчых мастацтваў Губернскага аддзела Народнай адукацыі, “идя навстречу интересам широких масс к вопросам искусства, решила устроить ряд лекций” [11]: “Новейшие течения в живописи (импрессионизм, кубизм и футуризм)” К. Малевіча [10]; “объяснение картин” выставы [13] і “Художник Греко” А.Г. Рома [12].

Аляксандр Георгіевіч Ром (1886–1952) – мастацтвазнаўца, перакладчык, мастак. Па запрашэнні М. Шагала пераехаў у Віцебск (1918–1922), працаваў у пададдзеле выяўленчых мастацтваў губернскага аддзела народнай адукацыі, быў старшынёй Камісіі па ахове помнікаў даўніны і прадметаў мастацтва, выкладаў гісторыю мастацтваў у Віцебскім Народным мастацкім вучылішчы.

Цікавасць да культуры і мастацтва Беларусі

Прывядзём яшчэ некалькі публікацый, якія сведчаць аб уздыме нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да беларускай культуры і мастацтва.

У адной з газет 1918 г. паведамлялася:

З інітыятывы часоваго маршалка Народнаго Сэкрэтарыята, п. Я. Варонкі, артыста-маляр С. Валансевіч малюе галлерэю портрэтаў беларускіх пісьменнікаў і вучоных: Багушэвіча, Ніслухоўскаго, Марцінкевіча, Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ф. Скарыны і інш. Гэта галерэя будзе цяпер ядынаю, бо быўшыя да гэтаго часу коллекцыі згінулі у 1915 г. у часі адступлення расійскаго войска.
[арфаграфія захавана]
Хроніка. Галерэя беларускіх пісьменнікаў і вучоных.
Вольная Беларусь, 1918, 9 чэрв., с. [6]

У газетах 1920-х гг. знаходзім шмат цікавай інфармацыі аб беларускіх мастаках або карцінах, прысвечаных Беларусі.

У адным з нумароў газеты “Рунь беларускай літаратуры і мастацтва” ў 1920 г.быў апублікаваны пейзаж Я. Драздовіча [14].

Драздовіч_Рунь_1920_9 мая.jpg
Я. Драздовіч. Пейзаж

У 1922 г. у іншай газеце размешчаны артыкул аб малюнках мастака:

<…> некалькі штук знаходзяцца ў Беларускім музэі, ў кнігарні і ў Грамадзянскім Сабраньні. Яз[эп]. Драздовіч, ня гледзячы на сваё вандроўнае жицьцё і цяжкае матэрыяльнае становішча ўсё-такі шмат творыць. Кожны год дае навінкі. Час было-б яму падумаць аб выстаўцы сваіх малюнкаў.

Аўтар артыкула даў ацэнку творам мастака:

<…> вельмі багатае ўражаньне робяць яго працы графікай. У партрэтах старых беларускіх князёў чуецца моц духовая нашых продкаў. Выкананьне закончанае. Відаць мастак доўга і старанна студ`яваў, каб стварыць воблік полацкага князя. Шмат мастацкага пачуцьця і фантазіі ўложана ў малюнкі, прадстаўлаючыя старыя гарадзішчі, паршабытныя хаты беларуса і інш. Тут Драздовіч здалеў ухапіць пачаткі архітэктурнага мастацтва, даў пачуць беларускі стыль, моц творчасьці на будаўніцтве ў нашых продкаў. Што да другіх малюнкаў робленых хварбамі, дык іх не зразумееш без тлумачэньня аўтара. Вельмі ўжо заплутаная сымволіка, шмат наіўнага, хворага і чужое для нашага духа.
Малюнкі Драздовіча.
Наша будучыня, 1922, 16 снеж., с. 4

Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1988–1954) – беларускі жывапісец і графік, педагог і этнограф, вядомы сваімі графічнымі замалёўкамі прыроды і замкаў Беларусі, а таксама карцінамі фантастычнай тэматыкі.


Дзівосны свет Язэпа Драздовіча: да 130-годдзя з дня нараджэння (1888–1954)

Першы празаічны твор Язэпа Драздовіча, які чакаў публікацыі больш за стагоддзе


На старонцы газеты “Дзянніца” ўздымалася пытанне аб адной з карцін І.Я. Рэпіна, якая мае дачыненне да Беларусі:

<…> несколько лет тому назад группой белорусских деятелей велись переговоры с знаменитым художником И.Е. Репиным, проживающем в “Пенатах” в Финляндии о предоставлении Белорусскому Национальному музею копии с картины этого художника “Белорус”, хранящейся в Русском музее императора Александра ІІІ в Петрограде. Как известно, И.Е. Репин предоставил белорусским организациям право репродукции этой картины. Ныне ввиду опасений за жизнь И.Е. Репина, учредителями Белорусского культурного просветительного общества “Отечество” возобновлена переписка со знаменитым художником по поводу той же картины, предоставление которой Белорусскому Национальному музею должно знаменовать собою событие большой важности.
Аб усім па троху. Картина И. Репина – “Белорус”.
Дзянніца, 1918, 30 кастр., с. 4

Ілля Яфімавіч Рэпін (1844–1930) адлюстраваў на партрэце заможнага селяніна Сідара Шаўрова з вёскі паблізу маёнтка мастака Здраўнёва (цяпер Віцебская вобласць). Карціна захоўваецца ў Дзяржаўным Рускім музеі (Санкт-Пецярбург).

Аднак перамовы не скончыліся поспехам, копія не была створана.

Рэпін_Беларус.jpg
І.Я. Рэпін. Беларус, 1892 г.

У дадатку да газеты “Новый вестник” было апублікавана некалькі малюнкаў Мірскага замка невядомага аўтара [3].

Від на Мірскі замак з возера.jpg
Мірскі замак, від з возера (аўтар невядомы)

Мірскі замак.jpg
Мірскі замак (аўтар невядомы)


Спіс цытаваных крыніц

  1. Хроніка. Галерэя беларускіх пісьменнікаў і вучоных // Вольная Беларусь. – 1918. – 9 чэрв. – С. [6].
  2. Аб усім па троху. Картина И. Репина – «Белорус» // Дзянніца. – 1918. – 30 кастр. – С. 4.
  3. Мирский Замок: [рисунки] // Новый вестник. – 1918. – 17 нояб. – (Прилож. № 28.). – С. 5–6. – (Автор неизвестен).
  4. Шагал, М. Художественные заметки / М. Шагал // Витебский листок. – 1919. – 8 янв. – С. 1.
  5. Художествен<ный> диспут // Витебский листок. – 1919. – 6 февр. – С. 3.
  6. Дмитриев, В. С. Да здравствует коммунальное искусство / В. С. Дмитриев // Звезда. – 1919. – 23 февр. – С. 2.
  7. Дмитриев, В. Почему необходимы художественные хранилища / Вс. Дмитриев // Звезда. – 1919. – 26 февр. – С. 1.
  8. Горецкий Народный дом // Луч Интернационала. – 1919. – 25 апр. – С. 4.
  9. Бобруйск. Вечер художников // Коммунист. – 1919. – 13 июля. – С. 3.
  10. Лекция художника Малевича // Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов. – 1919. – 15 нояб. – С. 4.
  11. Художественная жизнь // Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов. – 1919. – 16 нояб. – С. 4.
  12. Лекция А. Г. Ромма // Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов. – 1919. – 22 нояб. – С. 4.
  13. Объяснение картин // Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов. – 1919. – 22 нояб. – С. 4.
  14. Драздовіч, Я. [Пейзаж]: [малюнак] / рыс. Я. Драздовіч // Рунь беларускай літаратуры і мастацтва. – 1920. – 9 мая. – С. 5.
  15. Малюнкі Я. Драздовіча // Наша будучыня. – 1922. – 16 снеж. – С. 4.

Азнаёміцца з першакрыніцамі (газетай “Звезда” і іншымі) можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам