30 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Белая соўка”, на якіх дзеці паспяхова правялі чарадзейны эксперымент з акрылавай фарбай і соллю.
Галоўным персанажам незвычайнай кампазіцыі стала мудрая і дзіўная птушка з казкі В. Біянкі “Сава”.
Зачаравальныя фактуры малюнка, дапоўненага дэкаратыўнымі элементамі, дазволілі стварыць вельмі прыгожы аб’ёмны выраб.
На занятках дзеці пачыталі казку, паслухалі галасы лясных птушак і весела пагулялі, паказваючы саву і птушачак.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.