ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
17 верасня 1939 года ў лёсе беларускага народа: да Дня народнага адзінства
Загадкавыя словы беларускай мовы

Мастацка-адукацыйныя працэсы на Беларусі стагоддзе таму

Мастацка-адукацыйныя працэсы на Беларусі стагоддзе таму
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе матэрыялы, апублікаваныя ў беларускіх газетах 1917–1922 гг., аб розных напрамках мастацкага жыцця Беларусі.

Вокруг – туча учеников, юнцов,
из которых я намерен делать гениев
за двадцать четыре часа.
Марк Шагал
Моя жизнь, М., 2010, с. 187

Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. ускалыхнулі грамадскую свядомасць людзей. Выявіўся значны інтарэс да мастацтва: гледачы ішлі ў музеі, тэатры, на выставы, мастакі імкнуліся стаць удзельнікамі працэсу трансфармацыі грамадства.

У гэты час з’яўляліся творчыя таварыствы, якія не толькі аб’ядноўвалі прафесіяналаў, але і ставілі перад сабой мэту – распаўсюджванне ведаў, наладжванне дыялогу паміж “новым гледачом” і тымі, хто прапаведаваў “новае мастацтва”. Засноўваліся дзяржаўныя органы, якія курыравалі мастацтва; праводзіліся выставы, лекцыі пра мастацтва, конкурсы; адчыняліся студыі, дзе вучылі будучых мастакоў і проста аматараў жывапісу, скульптуры. Мастацтва сталі выкарыстоўваць у агітацыйнай працы – для стварэння плакатаў, шыльд і г.д.

Многія дзеячы культуры Беларусі плённа працавалі на ніве нацыянальнага мастацтва, іншыя праявілі сябе за мяжой – у Расіі, Еўропе і іншых краінах.

Адзначым некалькі накірункаў, адлюстраваных у артыкулах і нататках беларускіх газет перыяду 1917–1922 гг.

  • Адчыняліся адукацыйныя ўстановы, студыі, майстэрні для навучання жадаючых

У газеце “Советская правда” за 5 студзеня 1918 г. паведамлялася аб хуткім адкрыцці пры тэатральным пададдзеле вучылішча жывапісу, малявання, скульптуры і ўсіх відаў прыкладнога мастацтва.

Па ініцыятыве Марка Шагала ў Віцебску 28 студзеня 1919 г. было адкрыта Народнае мастацкае вучылішча, якое праіснавала да 1941 г. пад рознымі назвамі.

Viciebskaje-mast-vuch.jpg

Марк Шагал (1887–1985) – мастак сусветнага ўзроўню, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагоддзя. У 1917 г. мастак з сям’ёй вярнуўся з Петраграда ў Віцебск. Пасля рэвалюцыі быў прызначыны ўпаўнаважаным камісарам па справах мастацтваў Віцебскай губерні. У 1920 г. пераехаў у Маскву.

Shahal-Mara.jpg
М. Шагал. Мара, 1920 г.

Перад адкрыццём вучылішча ў снежні 1918 г. у газетнай аб’яве жадаючых запрашалі ў якасці натуршчыкаў для пазіравання ў майстэрні мастацкага вучылішча.

У пачатку 1919 г. была апублікавана Пастанова № 2 “Аб канцэнтрацыі дэкаратыўных і мастацка-малярных работ у камунальнай майстэрні пры Віцебскім Народным Мастацкім вучылішчы” і аб’ява аб сходзе запісаных у мастацкую майстэрню мастацкага вучылішча, кіраўніком якога быў М. Шагал.

Майстэрня была рэарганізавана Пастановай губернскай Калегіі па справах мастацтваў, падпісанай губернскім упаўнаважаным па справах мастацтваў М. Шагалам:

<…> коммунальная мастерская, состоящая в ведении подотдела изобразительных искусств, реорганизуется в государственную художественно-декоративную мастерскую согласно положениям, выработанным подотделом изобразительных искусств.

Шагал М. Государственная художественная мастерская.
Витебский листок, 1919, 7 марта, с. 3

Навучэнцаў вучылішча стараліся фінансава падтрымаць:

Комиссия социального обеспечения Худож[ественного] училища извещает учащихся, что комиссией получены кредиты на социальное обеспечение.

В связи с этим комиссия созывает сегодня, 12 ноября, в 7 ч. веч[ера] чрезвычайное общее собрание.

Общее собрание учащихся Художественн[ого] училища.
Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов, 1919, 12 нояб., с. 4

У Віцебскім вучылішчы, акрамя Марка Шагала, выкладалі Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі і многія вядомыя беларускія мастакі.

K-Malievich-Sciana.jpg
К. Малевіч. Прынцып роспісу сцяны, 1919 г.

Казімір Малевіч (1879–1935) – мастак-авангардыст, педагог, тэарэтык мастацтва, філосаф, заснавальнік супрэматызму – аднаго з найбуйнейшых накірункаў абстракцыянізму. У лістападзе 1919 г. пераехаў у Віцебск, дзе пачаў кіраваць майстэрняй у Народным мастацкім вучылішчы “новага рэвалюцыйнага ўзору”. Да 1920 г. вакол мастака склалася група адданых вучняў – УНОВІС (Сцвярджальнікі новага мастацтва). У чэрвені 1922 г. пераехаў у Петраград.

K-Malievich.jpg
К. Малевіч. Вокладка кнігі

Эль (Эл) Лісіцкі – Лазар Маркавіч (Мордухавіч) Лісіцкі (1890–1941) – савецкі мастак і архітэктар, адзін з выбітных прадстаўнікоў рускага авангарду, спрыяў развіццю супрэматызму ў архітэктуры. У 1919–1921 гг. – адзін з актыўных дзеячаў віцебскага УНОВІСа. У 1919 г. па запрашэнні М. Шагала выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы Віцебска (1919–1920).

E-Lisicki.jpg
Э. Лісіцкі. Вокладка кнігі

Была створана адукацыйная ўстанова і ў Веліжы (цяпер у Смаленскай вобласці): на 20 лютага 1919 г. было запланавана адкрыццё народнай мастацкай школы (пачатковага народнага мастацкага вучылішча).

Сярод мастакоў Смаленска ў лістападзе 1918 г. уздымалася пытанне аб адкрыцці пры іх Таварыстве дэкаратыўнай майстэрні.

У Бабруйску Аддзел выяў[ленчых] мастацтваў адчыніў “партрэтную майстэрню для пісання партрэтаў рэвалюцыйных дзеячаў”.

У Мінску ў 1921 г. адначасова з адкрыццём 1-й мастацкай выставы п[ад]аддзел выяўленчага мастацтва планаваў адкрыць “1-ю художественную студию, работы по оборудованию которой до сих пор тормозились различными техническими причинами”.

Мастак М. Філіповіч, удзельнік гэтай выставы, у 1922 г. адкрыў сваю студыю.

  • Ствараліся прафесійныя і грамадскія арганізацыі

У снежні 1917 г. у газеце “Голос народа” была апублікавана навіна:

26 декабря в г. Гомеле сорганизовалось общество изящных искусств, куда вошли известные художественные[,] литературные и музыкальные силы. Почин в этом деле взял на себя известный художественный кружок. В ближайшем будущем предложено устраивать целый ряд художественных вечеров <…>. Надо полагать, что вечера эти будут представлять собою не банальные любительские концерты и спектакли, а вечера истинного искусства. <…> Запись в члены о[бщест]ва производится в редакции «Голос народа»[,] комната № 3.

Общество изящных искусств.
Голос народа, 1917, 29 дек., с. 4

У таварыстве мастакоў Смаленска ў лістападзе 1918 г. абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні прафесійнага саюза.

Газета “Красное знамя” (орган Цэнтральнага і Віленскага Камітэта Камуністычнай партыі Літвы і Беларусіі) паведамляла:

<…> секция изобразительных искусств при внешкольном подотделе Отдела народного образования извещает, что 28-го июля сего года состоялось собрание всех местных художников в числе 18-ти человек, которые организовались в союз и выбрали временную комиссию из 5-ти человек для профессиональных и культурных работ. <…>

Галович. [Секция изобразительных искусств].
Красное знамя, 1920, 4 авг., с. 4

У снежні 1922 г. у Мінску абмяркоўвалася пытанне аб далейшай працы прафесійнага саюза работнікаў мастацтваў, нядаўна раз’яднанага з Саюзам работнікаў адукацыі (пра гэта паведаміла газета “Савецкая Беларусь”). У Саюзе ў Мінску налічвалася больш за 500 членаў, на бліжэйшы час “намечан план барацьбы з прафэсыянальнай несьвядомасьцю. Таксама намечан шэраг публічных дыспутаў па пытаньнях мастацтва”, запланавана канферэнцыя, “якая павінна канчаткова замацаваць самастойнае арганізаванае істнаваньне працаўнікоў мастацтва і адзначыць шлях далейшага будаўніцтва саюзу”.

  • Арганізацыя і правядзенне выстаў, конкурсаў

Новае мастацтва не проста ўваходзіла ў паўсядзённае жыццё праз выставы, але ярка заяўляла пра сябе на шыльдах і плакатах. Гэты накірунак станавіўся актыўна-агітацыйным.

У канцы 1918 г. праводзіўся конкурс на “худож[ественные]. вывески для школ, Пролет[арского]. университета и библиотек-читален”, але “ввиду малочисленности представленных работ” журы падоўжыла “сроки подачи эскизов до 13 декабря”.

У лютым 1921 г. быў абвешчаны конкурс на плакаты.

У Бабруйску Аддзел выяўленчых мастацтваў Літбела (Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі) паведаміў у газеце “Звезда” аб сваёй паспяховай дзейнасці:

<…> на первом плане поставлено обслуживание фронта. Выпускается серия плакатов агитационного характера. Подготовляются эскизы для украшения инструкторских поездов и декораций для подвижных фронтовых театров. В отделе работает коллегия Петроградских и Московских художников, во главе с тов[арищем]. Цехановским. Привлечены также к работе все местные художественные силы.

Бобруйские письма. Отдел изобразительных искусств.
Звезда, 1919, 15 июня, с. 4

Міхаіл Міхайлавіч Цеханоўскі (1889–1965) – савецкі мастак і рэжысёр мультыплікацыі. З 1918 па 1923 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную армію і “прикомандирован к политотделу 16-й армии. Он работал в Минске, Смоленске, Могилеве. <…> Уже тогда проявилась редкая разносторонность художника и многообразие его дарований”. Ён рабіў плакаты, дэкарацыі да тэатральных пастановак, “оформлял агитпоезда, расписывал помещения кинотеатров и клубов”. Пасля, ужо ў Петраградзе, мастак ствараў ілюстрацыі для дзіцячых кніг, увасабляючы наватарскія ідэі Э. Лісіцкага. “Почта” С. Маршака з малюнкамі М. Цеханоўскага стала асновай аднаго з першых савецкіх мультфільмаў (1929).

M-Ciechanouski.jpg
М. Цеханоўскі. Ілюстрацыі ў кнізе С. Маршака “Почта”.
На афішы прадстаўлены калаж вокладкі гэтай кнігі


Спіс крыніц

  1. Общество изящных искусств // Голос народа. – 1917. – 29 дек. – С. 4.
  2. Театральный подотдел : [объявление] // Советская правда. – 1918. – 5 янв. – С. 2. – (Приложение).
  3. Местная хроника. В Смоленском обществе художников // Звезда. – 1918. – 27 нояб. – С. 4.
  4. От подотдела искусств // Витебский листок. – 1918. – 9 дек. – С. 2.
  5. К открытию художеств<енного> училища // Витебский листок. – 1918. – 18 дек. – С. 3.
  6. К открытию живописной мастерской // Витебский листок. – 1919. – 12 янв. – С. 4.
  7. Обязательное Постановление № 2 (О концентрации декоративных и живописно-малярных работ в коммунальной мастерской при Витебском Народном Художественном училище) // Витебский листок. – 1919. – 12 янв. – С. 4.
  8. Художеств<енное> училище в Велиже // Витебский листок. – 1919. – 18 февр. – С. 4.
  9. Художествен<ная> школа в Велиже // Витебский листок. – 1919. – 22 февр. – С. 3.
  10. Шагал, М. Государственная художественная мастерская / М. Шагал // Витебский листок. – 1919. – 7 марта. – С. 3.
  11. Отдел изобразительных искусств // Звезда. – 1919. – 5 июня. – С. 3.
  12. Бобруйские письма. Отдел изобразительных искусств // Звезда. – 1919. – 15 июня. – С. 4.
  13. Общее собрание учащихся Художественн[ого] училища // Известия Витебского губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов. – 1919. – 12 нояб. – С. 4.
  14. Галович. [Секция изобразительных искусств] / Галович // Красное знамя. – 1920. – 4 авг. – С. 4.
  15. Конкурс на плакаты // Звезда. – 1921. – 3 февр. – С. 4.
  16. Художественная выставка // Звезда. – 1921. – 5 апр. – С. 4.
  17. Тэатр і мастацтва. Мастацка-малярская студыя // Савецкая Беларусь. – 1922. – 23 лістап. – С. 3.
  18. У саюзе працаўнікоў мастацтва. Агульнае становішча працаўнікоў мастацтва // Савецкая Беларусь. – 1922. – 1 снеж. – С. 3.
  19. У саюзе працаўнікоў мастацтва. Культурна-асьветная праца // Савецкая Беларусь. – 1922. – 1 снеж. – С. 3.
  20. У саюзе працаўнікоў мастацтва. Канферэнцыя // Савецкая Беларусь. – 1922. – 1 снеж. – С. 3.

Дадатковыя крыніцы

  1. Пунин, Н. Н. Первый цикл лекций, читанных на краткосрочных курсах для учителей рисования : соврем. искусство / Н. Н. Пунин ; обл. К. Малевича. – Петроград, 1920. – 84 с.
  2. Иванов-Разумник, Р. В. Владимир Маяковский : («Мистерия» или «Буфф») / Р. В. Иванов-Разумник ; обл. Эл Лисицкого. – Берлин : Скифы, 1922. – 56 с.
  3. Кузнецова, В. А. Цехановский / В. А. Кузнецова, Э. Д. Кузнецов. – [Л. : Художник РСФСР, 1973]. – 115 с.
  4. Малевич, К. Малевич. Художник и теоретик : альбом / К. Малевич ; тексты: Е. Н. Петрова и др. – М. : Совет. худож., 1990. – 239 с. – (Авангард).
  5. Шагал, М. Моя жизнь / Марк Шагал ; [авт.-сост. В. Вестерман ; послесловие Н. Апчинской]. – М. : АСТ : Зебра Е, 2010. – 284, [1] с., [12] л. – (Личный архив : письма, мемуары, дневники).
  6. Сhagall – modern master [Выяўленчы матэрыял] : [published to accompany the exhibition, Kunsthaus Zürich, 8 February – 12 May 2013, Tate Liverpool, 7 June – 6 October 2013] / Simonetta Fraquelli with contributions by Angela Lampe [et al.]. – Zürich : Kunsthaus Zürich ; Ostfildern : Hatje Cantz, 2013. – 196 c.

Азнаёміцца з першакрыніцамі (газетай “Звезда” і іншымі выданнямі) можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам