ГалоўнаяНавіныПраект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза
Імёны Герояў бессмяротныя

15–21 красавіка 1944 года. 20 тыдняў да Вызвалення

15–21 красавіка 1944 года. 20 тыдняў да Вызвалення
Іншыя навіны

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

17 красавіка. “Гитлеровские каратели начали операцию под кодовым названием «Весенний праздник» против партизан и местного населения Полоцко-Лепельской партизанской зоны. Все партизанские отряды с боями вышли из блокады. Каратели погубили более 7 тыс. и захватили для вывоза в Германию свыше 11 тыс. местных жителей, сожгли ряд деревень”.

[1418 дней Великой Отечественной войны, Минск, 2005, с. 306]

Дзеянні партызанскіх атрадаў працягваліся ў розных абласцях БССР, кароткія даныя пра іх былі размешчаны пад рубрыкамі – “Баявыя справы партызан” [Савецкая Беларусь, № 65, с.4]; “Партызанскія навіны” [Савецкая Беларусь, № 68, с. 1].

Падпольна-партызанскі друк, які распаўсюджваецца на акупіраваных нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыях, паведамляў жыхарам не толькі аб прасоўванні Чырвонай арміі і баявых поспехах партызан, але і аб аднаўленні народнай гаспадаркі на вызваленай тэрыторыі Беларусі, навіны пра гэта – у газеце “Сталінец” [№22, с. 2]:

Да вясновых работ рыхтаваліся і на акупіраваных немцамі тэрыторыях: у перадавым артыкуле газеты і апублікаваным лісце аднаго з жыхароў заклікалі падрыхтавацца да сяўбы збожжавых найлепшым чынам, бо збіраць гэты ўраджай трэба было ўжо на вызваленай зямлі [“Сталінец”, № 22, с. 1–2]:

1_Sev_Pod_Okkup_Stalinets_22_2.jpg

А на вялікай зямлі пачалася сяўба!

У Гомельскай вобласці:

2_Sev_Nachalsa_SB_66_4.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 66, с. 4]

3_Sev_Lekmch_SB_69_4.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 69, с. 4]

У Палескай вобласці [“Савецкая Беларусь”, № 68, с. 1]:

4_Sev_Polessk_Mozyr_SB_68_1.jpg

І ў Магілёўскай вобласці [“За Радзіму”, № 48, с. 2]:

5_Sev_Nachalo_Za_Radzimu_48_2.jpg

Тэма падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ не абышлася без крытычных матэрыялаў [“Савецкая Беларусь”, № 66, с. 4]. У ім гаварылася пра тое, што каля 100 трактароў, якія чыгункай прыбылі ў Палессе, дагэтуль не згружаны з платформ і не прыбылі на свае месцы прызначэння – машынна-трактарныя станцыі:

6_Kritika_SB_66_4.jpg

У наступным нумары газеты быў размешчаны матэрыял пра тое, што калгасы атрымалі 25 трактароў, якія прыбылі з Удмуртыі, а разам з імі прыехалі і спецыялісты для аказання брацкай дапамогі [“Савецкая Беларусь”, № 67, с. 2]:

7_Udmurt_SB_67_2.jpg

Для калгаснікаў рыхтавалася культурная праграма [“Савецкая Беларусь”, № 67, с. 4]:

8_Kult_Mass_SB_67_4.jpg

Для паказу калгаснікам кінафільмаў і кінахронікі падчас вяснова-палявых работ Гомельская кінаарганізацыя накіравала дзве перасоўкі [“Савецкая Беларусь”, № 68, с. 3]:

9_Kino_SB_68_3.jpg

У Гомелі працягвалася VI сесія Вярхоўнага Савета БССР. У спрэчках па дакладзе старшыні СНК БССР П.К. Панамарэнкі “Вызваленне беларускіх зямель, далейшыя задачы барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх захопнікаў і бліжэйшыя задачы аднаўлення народнай гаспадаркі БССР” выступалі з прамовамі дакладчыкі, сярод якіх – Якуб Колас [“Савецкая Беларусь”, № 65, с. 3]:

У газеце “Савецкая Беларусь” [№ 67, с. 2] быў апублікаваны ліст выратаваных з лагера смерці каля Азарычаў жыхароў Беларусі (у лісце былі названы спаленыя вёскі, трагічныя падзеі па шляху ў лагер і знаходжання ў ім, шчаслівае выратаванне Чырвонай арміяй):

У газеце “Савецкая Беларусь” [№ 69, с. 1] быў апублікаваны перадавы артыкул пад назвай “Не забудзем, не даруем” аб гэтай падзеі і фатаграфія мітынгу, на якім быў прыняты зварот да І.В. Сталіна:

10_Miting_Foto_SB_69_1.jpg

Аднаўленне народнай гаспадаркі працягвалася сваім ходам.

Ужо з’явіліся першыя вынікі ўдарнай працы.

Рачнікамі адноўлены два параходы, хутка яны павядуць баржы, гружаныя дровамі [“Савецкая Беларусь”, № 65, с. 1]:

11_Rechniki_SB_65_1.jpg

Сплаўшчыкі Палесся пусцілі на ваду да 3 000 кубічных метраў лесу [“Савецкая Беларусь”, № 67, с. 2]:

12_Splav_SB_67_2.jpg

Усё новыя і новыя дамы будаваліся для калгаснікаў [“Савецкая Беларусь”, № 66, с. 4]:

13_Doma_SB_66_4.jpg

У Суражскі раён Віцебскай вобласці завезлі тавары першай неабходнасці [“Віцебскі рабочы”, № 32, с. 4]:

14_Tovary_Vit_Rabo_32_4.jpg

Жыхары Ульянаўска ўзялі шэфства над Мазыром [“Савецкая Беларусь”, № 65, с. 1]:

15_Ulan_Shef_SB_65_1.jpg

Сюды, у Мазыр, прыбыла дэлегацыя з Ульянаўска, якая прывезла абсталяванне і рэчы хатняга ўжытку [“Савецкая Беларусь”, № 67, с. 2]:

16_Ulanovsk_SB_67_2.jpg

У Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці моладзь пачала збор сродкаў на пабудову самалёта [“Савецкая Беларусь”, № 66, с. 4]:

17_Samolet_SB_66_4.jpg

Вялікі матэрыял пра працу сістэмы сувязі Палесся – у газеце “Савецкая Беларусь” [№ 68, с. 3].

У Мазырскім педагагічным інстытуце пачаліся заняткі, але прыём працягваўся: дырэкцыя атрымала дзясяткі заяў ад жадаючых [“Савецкая Беларусь”, № 67, с. 4]:

18_Institut_SB_67_4.jpg

У адным з дзіцячых садкоў фатограф зняў дзяцей за засяроджанымі заняткамі [“Савецкая Беларусь”, № 69, с. 4]:

19_Deti_SB_69_4.jpg

І – кароткія навіны па Рэспубліцы:

20_Novosti_Kratko_SB_66_4.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 66, с. 4]

21_novosti_Kratko_SB_68_4.jpg
[“Савецкая Беларусь”, № 68, с. 4]

У адным са злучэнняў дзеючай арміі рэдакцыя чырвонаармейскай газеты “За Радзіму” арганізавала літаратурную вечарыну, якая прайшла ў вызваленай вёсцы; тут прагучалі вершы беларускіх паэтаў [“Савецкая Беларусь”, № 65, с. 4]:

22_Vecher_Lit_SB_65_4.jpg

Дзейнымі інфармацыйнымі цэнтрамі з’яўляліся адноўленыя на вызваленай тэрыторыі хаты-чытальні. Яны станавіліся месцамі прыцягнення для мясцовай моладзі, якая імкнулася даведацца аб прасоўванні Чырвонай арміі, дзеяннях партызан, пра тое, што і дзе ўжо аднавілася, дзе што адбывалася, якія навучальныя ўстановы адчыніліся і г.д. Тут жа арганізоўваліся розныя гурткі, чыткі газет і гутаркі з насельніцтвам, у якіх самы актыўны ўдзел прымалі камсамольцы і несаюзная моладзь. Пра працу “Актыву ў хаце-чытальні” ў Лёзненскім раёне распавяла на старонках газеты загадчыца гэтай установы [“Віцебскі рабочы”, № 32, с. 3].

Яшчэ адно папулярнае месца ў мясцовых жыхароў – газетна-кніжны кіёск, куды з самай раніцы мазырчукі спяшаліся, каб купіць газеты і даведацца пра апошнія навіны [“Савецкая Беларусь”, № 66, с. 4]:

23_Kiosk_SB_66_4.jpg

У Рэчыцы Гомельскай вобласці аднавіла сваю працу бібліятэка [“Савецкая Беларусь”, № 68, с. 4]:

24_Biblioteka_SB_68_4.jpg

Цэнтральная раённая бібліятэка Дзяржаўнай установы культуры “Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк” адлічвае пачатак дзейнасці з 1919 г., калі ў выніку зліцця некалькіх прыватных бібліятэк утварылася Рэчыцкая павятова-гарадская цэнтральная бібліятэка. У 1926 г. яна была ператворана ў раённа-гарадскую, а ў 1978 г. увайшла ў склад утворанай Рэчыцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (РЦБС) разам з 60 бібліятэкамі-філіяламі. У 2002 г. адбылося аб’яднанне раённай і гарадской ЦБС на чале з раённай бібліятэкай [сайт ДУК “Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк” – заўв. аўт.].

У гэтай нататцы гаварылася пра кнігу Э. Віленскага, прысвечаную легендарнаму камандзіру-партызану Канстанціну Заслонаву (1910–1942), Герою Савецкага Саюза (1943, пасмяротна). У фондзе НББ ёсць выданне гэтай кнігі 1943 г. [Виленский, Э.С. Сын Белоруссии] і 1945 г. – у перакладзе на туркменскую мову [Виленский, Э.С. Белоруссияның оглы].

Аб К. Заслонаве была напісана п’еса Ус. Івановым, пра якую гаварылася ў артыкуле ў газеце “Савецкая Беларусь” [№ 69, с. 4]:

25_Zaslonov_Piesa_SB_69_4.jpg

У фондзе НББ ёсць выданне п’есы Ус. Іванова 1945 г. [Иванов, В.В. Дядя Костя], а таксама паштоўкі з рэпрадукцыямі карцін, прысвечаных К. Заслонаву [прадстаўлены ў слайдары – заўв. аўт.].

Да вызвалення заставалася 19 тыдняў…

Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

К р ы н і ц ы

Газеты*

Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.

  1. Віцебскі рабочы : орган Віцебскага Абласнога і Гарадскога Камітэтаў КП(б)Б, Абласнога і Гарадскога Саветаў Дэпутатаў Працоўных, 1944, № 32.
  2. За Радзіму : орган Магілёўскага абласнога і гарадскога КП Беларусі і абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 47.
  3. За Радзіму, 1944, № 48.
  4. Калгаснік Капыльшчыны : орган Капыльскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 18.
  5. Раздавім фашысцкую гадзіну : газета-плакат : выданне ЦК КП(б) Беларусі. – 1944, № .
  6. Савецкая Беларусь : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, № 65.
  7. Савецкая Беларусь, 1944, № 66.
  8. Савецкая Беларусь, 1944, № 67.
  9. Савецкая Беларусь, 1944, № 68.
  10. Савецкая Беларусь, 1944, № 69.
  11. Сталінец : орган Грэскага райкома КП Беларусі і раённага Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 22.

*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.

Кнігі, паштоўкі

  1. Виленский, Э.С. Сын Белоруссии : [о К. Заслонове] / Э. Виленский ; [ответ. ред. Н.И. Страхов]. – Пенза : издание газеты “Сталинское знамя”, 1943.– 31, [1] с. ; 14 см. – (Библиотечка агитатора и пропагандиста ; вып. 131–132). – 4 100 экз. – З фонду НББ.
  2. Виленский, Э.С. Белоруссияның оглы : [о К. Заслонове] / Э. Виленский. – Ашгабат : Бирлешен түркмендөвлетнешир, 1944. – 63, [1] с. ; 14 см. – 4 000 экз. – З фонду НББ.
  3. Завьялов, В.В. Трактор в поле это танк в бою! Образцово используем тракторы на весеннем севе! [Изоматериал] : [плакат] / художник В. Завьялов. – [Хабаровск] : ОГИЗ, Дальгиз, 1944 (Типо-литография № 5 Бланкоиздательства). – 1 л.
  4. Зайцев, Е.А. Константин Заслонов [Изоматериал] : [открытка]. – Москва : Советский художник, 1958. – 1 л. – З фонду НББ.
  5. Иванов, В.В. Дядя Костя : [о К.С. Заслонове] : пьеса в 2 картинах / Вс. Иванов. – Москва ; Ленинград : Искусство, 1945. – 62, [1] с. ; 14 см. – 3 000 экз. – З фонду НББ.
  6. 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.
  7. Хрусталёв, В.Я. Константин Заслонов [Изоматериал] : [открытка]. – Москва : Советский художник, 1958. – 1 л.
  8. Хрусталёў, У.Я. Канстанцін Заслонаў [Выяўленчы матэрыял] : [рэпрадукцыя : паштоўка] / карцiна У.Я. Хрусталёва. – Мінск : Беларусь, 1964 (Мінск : Паліграфкамбінат імя Я. Коласа). – 1 л. (2 слупкі тэксту) : каляр. фотамеханічны друк. – На паштоўцы змешчаны тэкст “Песні пра Заслонава” (музыка У. Алоўнікава, словы А. Астрэйкі).

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам