ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
“Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях”
Мінскія экскурсаводы наведалі выстаўку “Сімвал беларускай нацыянальнай культуры”

Да юбілею Алены Сіваковай, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, высокага прафесіянала бібліятэчнай справы

Да юбілею Алены Сіваковай, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, высокага прафесіянала бібліятэчнай справы
Іншыя Навіны

Алена Аляксееўна нарадзілася 15 кастрычніка 1950 года ў горадзе Гродна ў вельмі інтэлігентнай сям’і. Яе мама – Іна Анатольеўна – працавала дацэнтам кафедры педагогікі і псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, бацька – Аляксей Нічыпаравіч Карпюк – сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.

sivakova_2.jpg

У 1967 годзе Алена скончыла гродзенскую сярэднюю школу № 14 і паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). Атрымаўшы ў 1972 годзе спецыяльнасць выкладчыка англійскай і французскай моў, яна чатыры гады працавала настаўнікам у школе № 12 г. Гродна. Далей яе прафесійны шлях працягнуўся ў Гродзенскім абласным камітэце камсамола ў якасці гіда-перакладчыка, а крыху пазней – старэйшага гіда-перакладчыка Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спадарожнік”.

8 верасня 1981 года Алена Аляксееўна пачала працаваць у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна ў якасці бібліятэкара аддзела міжбібліятэчнага абанемента. У 1985-м перайшла ў аддзел замежнай літаратуры, якому прысвяціла 10 гадоў свайго прафесійнага жыцця, прайшоўшы шлях ад бібліятэкара да загадчыцы сектара міжнароднага кнігаабмену.

sivakova_3.jpg

Паспяховае кіраўніцтва сектарам, прафесійнае майстэрства, адказнае стаўленне да справы і высокая працаздольнасць, глыбокае веданне нацыянальнай культуры і кнігі дазволілі Алене Аляксееўне ў 1995 годзе ўзначаліць аддзел камплектавання. Дзякуючы яе ўмеламу кіраўніцтву пытанні фарміравання фондаў НББ, забеспячэння паўнаты фондаў нацыянальных дакументаў, папаўнення калекцый рукапісаў, старадрукаў, нотных, картаграфічных і іншых відаў дакументаў вырашаліся заўжды аператыўна і якасна.

Неацэнным з’яўляецца ўнёсак Алены Аляксееўны ў распаўсюджванне беларускай кнігі і папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі каштоўнымі замежнымі навуковымі выданнямі. Дзякуючы ёй значна актывізаваліся сувязі з партнёрамі па міжнародным дакументаабмене – бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі Германіі, Расіі, Кітая, Японіі, Вялікабрытаніі, было адноўлена супрацоўніцтва з нацыянальнымі бібліятэкамі Індыі і Аўстраліі, уладкаваны кантакты з новымі партнёрамі ў такіх краінах, як Калумбія, Туніс, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і інш. Усяго больш за 50 арганізацый сталі партнёрамі НББ па міжнародным дакументаабмене.

sivakova_4.jpg

Алена Аляксееўна ўнесла важкі ўклад таксама і ў распрацоўку шэрагу нарматыўных прававых дакументаў, стаўшы адным з галоўных стваральнікаў Адзінага профілю камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Інструкцыі па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь, нацыянальнага стандарту СТБ 7.20-2000 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні” і іншых нарматыўных дакументаў, што рэгламентуюць дзейнасць бібліятэк рэспублікі.

sivakova_5.jpg

Пры яе актыўным удзеле падрыхтаваны шэраг міждзяржаўных дакументаў, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі: “Пагадненне паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб міждзяржаўным абмене абавязковымі экзэмплярамі дакументаў”, “Пагадненне аб міждзяржаўным абмене абавязковымі экзэмплярамі дакументаў дзяржаў – удзельніц СНД”, “Пагадненне аб забеспячэнні безграшовага эквівалентнага абмену абавязковымі экзэмплярамі друкаваных выданняў дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці” і іншыя.

Алена Аляксееўна прымала актыўны ўдзел у працы прафесійных арганізацый і асацыяцый: была членам Міжнароднага працоўнага аб’яднання бібліятэкараў, якія займаюцца пытаннямі дакументацыі краін Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы (ABDOS), а таксама працяглы час узначальвала камітэт па бібліятэчных фондах Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

sivakova_6.jpg

Алена Аляксееўна заўсёды шчодра дзеліцца назапашаным досведам і ведамі. Яна аўтар шматлікіх публікацый, прысвечаных камплектаванню бібліятэчных фондаў краіны ў цэлым і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў прыватнасці. Яе выступленні на міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных канферэнцыях і семінарах выклікаюць жывую цікавасць у слухачоў.

sivakova_7.jpg

А.А. Сівакова карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у беларускіх і замежных калег, кіраўніцтва бібліятэкі і дзяржавы. Пра высокую ацэнку працоўнай дзейнасці Алены Аляксееўны сведчыць шэраг падзяк і грамат рознага ўзроўню. Сярод высокіх узнагарод – медаль Францыска Скарыны, ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншыя.

У 2007 годзе Алене Аляксееўне было прысвоена званне “заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь”.

sivakova_8.jpg

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Алену Аляксееўну з юбілеем і жадае ёй моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі!

Хай спраўджваюцца мары, множацца магчымасці, паспяхова ідуць усе справы і хапае сіл ды энергіі для новых здзяйсненняў! Хай любімая справа прыносіць задавальненне і радасць, натхняе на новыя поспехі!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам