ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
7 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі
Купалаўскі тэатр працягне анлайн-паказы архіўных спектакляў і творчых вечароў артыстаў

З глыбінь перажытага

З глыбінь перажытага
Іншыя навіны

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).

Аляксей Карпюк адносіцца да тых пісьменнікаў, чыя творчасць народжана жыццём у самым прамым і непасрэдным сэнсе. Ён піша заўсёды пра тое, што так ці інакш звязана з яго асабістым лёсам, з лёсам блізкіх яму людзей. Пісьменнік непасрэдна сам прысутнічае ў творы. Не ўтойвае асабістых адносін да таго, пра што піша.

Асноўная тэматыка творчасці пісьменніка – жыццё працоўных Заходняй Беларусі, змены, што адбыліся ў іх свядомасці і псіхалогіі, падзеі вайны, маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Для яго твораў характэрна насычанасць рэальнымі фактамі, абвостранасць канфліктаў, публіцыстычнасць, рамантычнасць.

Аляксей Нічыпаравіч вучыў заставацца самім сабой, шанаваць мову, культуру і гісторыю свайго народа, не крывіць душой.

Большую частку выстаўкі складаюць творы пісьменніка. Першую аповесць “У адным інстытуце” А. Карпюк прысвяціў сваёй альма-матар. Пра сябе, пасляваеннага студэнта, Аляксей Нічыпаравіч піша і ў апошняй аўтабіяграфічнай аповесці “Развітанне з ілюзіямі”. Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая легла ў аснову драматургічнай версіі рамана “Вершалінскі рай”,складаюць кнігу выбраных твораў Аляксея Карпюка з серыі “Беларускі кнігазбор”. Значная частка зборніка – прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка: лісты жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Пятру Машэраву, Міхаілу Гарбачову і інш.

Karpiuk-5.jpg
Алена Аляксееўна Сівакова – дачка пісьменніка, былы загадчык, цяпер галоўны бібліятэкар аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – каля выстаўкі, прысвечанай бацьку.

Сярод іншых ў экспазіцыі прадстаўлены раман А. Карпюка “Карані”, аповесці “Сучасны канфлікт”, “Рэквіем” і “Белая дама”, зборнікі аповесцей і апавяданняў “Дзве сасны”, “Свежая рыба”, “Партрэт”, кнігі нарысаў “Мая Гродзеншчына”, “Чаго мы варты”, “След на зямлі”, “Ольга Корбут” (у суаўт.), а таксама пераклады яго твораў.

Дапаўняе экспазіцыю літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Аляксея Нічыпаравіча.

Выстаўка аздоблена ўнікальнымі фотаздымкамі з сямейнага архіва.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам