ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да юбілею Алены Сіваковай, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, высокага прафесіянала бібліятэчнай справы
Цудоўны свет любоўю мацярынскай

Мінскія экскурсаводы наведалі выстаўку “Сімвал беларускай нацыянальнай культуры”

Мінскія экскурсаводы наведалі выстаўку “Сімвал беларускай нацыянальнай культуры”
Іншыя навіны

13 кастрычніка ў межах культурна-пазнавальных сустрэч “Па-за вернісажам” мінскія экскурсаводы наведалі выставачны праект “Сімвал беларускай нацыянальнай культуры”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Супрацоўніца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці, адна са стваральніц выстаўкі Надзея Красуцкая распавяла ўдзельнікам сустрэчы пра гісторыю тэатра і знакамітых купалаўцаў, якія паўплывалі на развіццё нацыянальнай сцэны Беларусі. Гледачы пабачылі рэдкія выданні класікаў айчыннай літаратуры, арыгінальныя эскізы знакамітага тэатральнага мастака А. Марыкса, фотаздымкі з архіва тэатра, тэатральныя касцюмы і іншыя цікавыя экспанаты.

Дамовіцца аб знаёмстве з гэтай і іншымі выстаўкамі галерэйна-выставачнага комплексу, замовіць час і дату можна па e-mail gal.nlb@gmail.com. Сустрэчы праводзяцца з невялікімі (ад 6 да 10 чалавек) групамі ўдзельнікаў.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Ласкава запрашаем у нашу гасцінную творчую прастору па-за вернісажамі!

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам