ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Акцыя дарэння кніг бібліятэкам мінскіх каледжаў
Візіт у бібліятэкі Магілёўскай вобласці

Журы назвала пераможцаў прэміі “Дэбют”

Журы назвала пераможцаў прэміі “Дэбют”
Іншыя Навіны

Прэмію “Дэбют” 2019 года атрымалі Галіна Сіўчанка за кнігу паэзіі “Зоў звычаю”, Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса “Віленскі покер” і Дар’я Трайдэн за зборнік апавяданняў “Крыштальная ноч”.

Кожная пераможца атрымала ад фонда “Вяртанне” грашовую ўзнагароду ў памеры 4 200 беларускіх рублёў.

Таксама фіналісты намінацый “проза” Алесь Кіркевіч (“Самурай”) і Стэфан Корф (“Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага”) ды ў намінацыі “паэзія” Алесь Замкоўскі (“Наступны прыпынак”) і Стась Карпаў (“Канцылярыі розных спраў”) атрымалі заахвочвальныя прызы – 1 000 беларускіх рублёў.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 26 сакавіка ў мінскім “Грай-кафэ”.

У сёлетняе журы прэміі ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Сярод папярэдніх пераможцаў – Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.

Крыніца: Рацыя
Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам