ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Паэтка Анхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”
ММКВК: падводзім вынікі выстаўкі-кірмашу

«З сябрамі з Азербайджана мы падрыхтавалі выданне спадчыны Францыска Скарыны». Паказваем міні-кнігі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

«З сябрамі з Азербайджана мы падрыхтавалі выданне спадчыны Францыска Скарыны». Паказваем міні-кнігі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

Шэдэўр думкі! Першую мініяцюрную кнігу надрукаваў яшчэ вучань Іагана Гутэнберга Петэр Шэфер у 1468 годзе. «Кніжкі-малюткі» насілі ў кішэнях і паясных торбах. Тады дазволіць сабе ювелірнае выданне маглі адзінкі. Часам, яны каштавалі больш за фаліянты.

На вокладках памерам с запалкавы скрынак рассыпалі каштоўныя камяні і фарбавалi пазалотай. Унікальная калекцыя такiх кнiжачак ёсць і ў Мінску.

Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
Больш за 2 тысяч экзэмпляраў асобнікаў мініяцюрных выданняў з розных краін прадстаўлена ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Ёсць тыя, якія выйшлі адным асобнікам, і якія мільённымі тыражамі выходзілі. Любы чалавек можа ў любы час прыйсці і знайсці гэтыя кнігі.

«De sermone Latino…» італьянскага кардынала Андрыяна Кастэлезi – сапраўдны брыльянт. Кнiжачцы больш за 400 гадоў! Стагоддзе назад яна апынулася на паліцах Віцебскай мужчынскай гімназіі. На старонках рарытэта нават можна знайсці каментары нашых продкаў. Ёсць эксклюзіў i ад вядомага выдавецкага дома Эльзевіраў.

Алесь Суша:
Кніга «Рэспубліка, альбо Статус Каралеўства Польскага, Літоўскага, Прускага, Лівонскага», якая апісвае, як жылі нашы продкі тры стагоддзі назад. А гэта нямецкае выданне, 1854 год, каляндар такі. Многа ілюстрацый, залаты абрэз у кнігі. І цікава, тут ёсць такі футлярчык для алоўка.

Беларусь на карце мініяцюрных выданняў масава пачала з'яўляцца ў міжваенны час. Напрыклад, матэрыялы 23-й Дзяржынскай раённай партканферэнцыi.

Таццяна Захарава, загадчык сектара музейнай дзейнасцi Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:
Выданне беларускай канстытуцыі 1948 года з нагоды 30-годдзя БССР. І арганізатарамі гэтага выдання стала Баранавіцкая абласная друкарня, яе тыраж – усяго 50 экзэмпляраў.

Сапраўдны бум на цацачныя кніжкі пачаўся ўжо ў пасляваенны час. Іх збіралі у калекцыi, стаялі ў вялізнай чарзе, каб потым пахваліцца перад сябрамі. Дарэчы, максімальны фармат мініяцюры – 10 на 10 сантыметраў.

Назва самага маленькага выдання сімвалічная – «Цуда з цудаў». Яго памер меншы за пазногцік – 6 на 9 міліметраў. Гэта выказванні Пушкіна і Горкага пра кнігу.

Таццяна Захарава:
Ёсць у нас тут мініяцюрная кніга новага пакалення, нанакніга на невялікай металічнай пласцінцы, дзе выразана адмысловым лазерам 27 кніг Бібліі.

Зборнікі нашых класікаў – асаблівы гонар! Вось такі коласаўскі 2-томнік ёсць у хатніх бібліятэках многіх беларусаў. Паўстагоддзя таму яго выпускалі вялікім тыражом.

Многія выданні захапляюць сваім дызайнам, калі можна здзейсніць літаратурны праменад па ўсіх сезонах года.

Таццяна Захарава:
Тут паказаны палехскія мініяцюры і само выданне зроблена ў выглядзе невялікай шкатулкі.

А гэта кніга называецца «Янтарны сказ», яна выдадзена ў Калінінградзе. Ёсць невялікая ўстаўка з аргшкла, тут засталася соль і невялікі кавалачак бурштыну.

Сёння каля 200 мініяцюрных выданняў made in Belarus. Гэта не толькі добры падарунак, але яшчэ і выдатны гід у падарожжах па Сінявокай.

Алесь Суша:
З нашымі сябрамі з Азербайджана мы падрыхтавалі такое выданне спадчыны беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Гэта выданне было выпушчана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, у Баку, але рыхтавалі мы матэрыялы тут, у Мінску. Патрыятычна паэтычную кнігу, прысвечаную любові да Радзімы, да сваёй Айчыны – Кнігу Юдзіфі.

Крыніца: тэлеканал СТВ

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам