ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«З сябрамі з Азербайджана мы падрыхтавалі выданне спадчыны Францыска Скарыны». Паказваем міні-кнігі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На радзіму вярнуліся кнігі з легендарнай бібліятэкі ў Шчорсах

ММКВК: падводзім вынікі выстаўкі-кірмашу

ММКВК: падводзім вынікі выстаўкі-кірмашу
Іншыя навіны

9 лютага завяршылася XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш (ММКВК).

Самы маштабны беларускі кніжны фестываль – традыцыйная падзея для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сёлета супрацоўнікі "алмаза ведаў" 5 лютага і 7 лютага прэзентавалі выдавецкія праекты, звязаныя з факсімільным аднаўленнем Берасцейскай Бібліі і 75-годдзем Вялікай Перамогі.

На працягу пяці дзён госці выстаўкі-кірмашу з цікавасцю вывучалі стэнд галоўнай бібліятэкі краіны. Любы жадаючы мог дакрануцца да 15-кілаграмовага факсіміле Берасцейскай Бібліі, пагартаць старонкі кнігі, ацаніць якасць паліграфіі, а таксама азнаёміцца з вынікамі іншых выдавецкіх праектаў па аднаўленні кніжных помнікаў Беларусі. Па выніках выстаўкі-кірмашу бібліятэка была адзначана дыпломам за актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю.

У рамках ММКВК на базе Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстаўка "Прастора эстонскай кнігі", а таксама прайшла прэзентацыя выдання "Рига с высоты полета художника".

Радаснай падзеяй для бібліятэкі стала перамога ў нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі" ў намінацыі "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны". Атрыманыя ўзнагароды падкрэслілі значнасць працы па адраджэнні беларускай кніжнай спадчыны.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Апублікавана праграма VII Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры"

20 Кас 2020

Запрашаем азнаёміцца з праграмай VII Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры", арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

П'есы: як іх чытаць і ўвогуле навошта

16 Кас 2020

Якім бы захопленым чытачом вы ні былі, колькі б тон кніг ні паглыналі, прынамсі адзін жанр літаратуры пазбег вашай увагі. П'есы! У нас трохі цьмянае ўяўленне пра іх – шмат дыялогаў, няма апісанняў, размовы з чэрапам... Мы часта ўспрымаем п'есы як падрыхтоўчы матэрыял да пастаноўкі, быццам бы адкрываць іх павінны толькі рэжысёры з акцёрамі. Але што калі я скажу вам, што п'есы можна чытаць наогул усім? Уладкоўвайцеся і разамніце галасавыя звязкі – мы пачынаем!

Аўтарскі погляд

Першая канферэнцыя “Паэт і Свет”

16 Кас 2020

15 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася значная падзея – першая навукова-практычная канферэнцыя “Паэт і Свет”. Мерапрыемства было прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння Петруся Броўкі і 40-годдзю Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111