ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жабка-падарожніца
«З сябрамі з Азербайджана мы падрыхтавалі выданне спадчыны Францыска Скарыны». Паказваем міні-кнігі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паэтка Анхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Паэтка Анхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

8 лютага ў рамках пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” адбылася ўнікальная сустрэча з паэткай Анхелай Эспіносай.

Анхела Эспіноса – іспанка, якая выдатна валодае многімі мовамі, вывучае беларускую мову і літаратуру, піша вершы на беларускай мове і атрымлівае літаратурныя ўзнагароды ў Беларусі. Аўтар зборнікаў вершаў і прозы "Раяль ля мора" (2015), “Памяць пра будучыню” (2015), "Pomme de ciel" (2017) і "Колер крылаў. Паэзія і проза" (2019). Творы Анхелы друкаваліся ў часопісах "Маладосць", "Дзеяслоў", "Полымя" і інш.

Анхела – незвычайны чалавек, які жыве ў розных культурных светах. Яна не проста вучыць мову, але паглыбляецца ў культурную прастору. Перад сабой дзеці бачылі абаяльную іспанку, а слухаючы яе развагі і чытаючы вершы, уваходзілі ў свет беларускай свядомасці. Анхела абрала беларускую ў якасці мовы творчасці. Спроба знайсці сваю лірычную мову ў няроднай сістэме, эксперыменты з метафарамі, гукамі, стылем – гэта яе паспяховы шлях да авалодання мовай.

Сустрэча мела фармат дыялогу, насычанага пытаннямі пра кнігі, мовы і літаратуры. Безумоўна, гучалі вершы Анхелы, прычым большасць з іх чыталі самі дзеці! Госця распавяла аб сваім досведзе паліглота і здзівіла дзяцей і дарослых поспехамі. На пытанні “кніжных прафесараў”, ці складана вывучаць мовы і як доўга трэба працаваць над сабой, Анхела натхняла іх, кажучы: “Гэта лёгка і цікава! У вас усё атрымаецца!”

У 2017 годзе Анхела пераклала на іспанскую мову вершы Максіма Багдановіча, якія ўвайшлі ў выдадзены ў Мадрыдзе зборнік “Згукі маёй Бацькаўшчыны”. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы са зборніка на беларускай мове, а Анхела ў адказ – на іспанскай. Госця натхніла дзяцей на вывучэнне іспанскай мовы, бо “Пагоня” на іспанскай гучыць так прыгожа!

На пытанне, якую з асабістых падзей Анхела лічыць найбольш важнай, яна адзначыла паспяховую абарону доктарскай дысертацыі па беларускай літаратуры. Абарона адбылася ў верасні 2019 года на філалагічным факультэце Універсітэта Камплютэнсэ ў Мадрыдзе.

“Кніжныя прафесары” атрымалі на памяць аб беларуска-іспанскай сустрэчы аўтографы знакамітай госці. Анхела падпісала таксама свае кнігі для чытачоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам