ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю
Паэтка Анхела Эспіноса – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Жабка-падарожніца

Жабка-падарожніца
Іншыя навіны

8 лютага ў дзіцячым пакоі займальна і пазнавальна прайшлі заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Усевалада Гаршына “Лягушка-путешественница”.

Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся з кнігі і ўбачылі ў мультфільме незвычайны спосаб падарожжа, прыдуманы вынаходлівай жабкай-квакушкай.

Дзякуючы жыццярадаснай і аптымістычнай гераіні казкі яны навучыліся марыць, знаходзіць выйсце з любой сітуацыі і настойліва ісці да сваёй мэты.

Дзеці дружна ўспомнілі прыказкі і прымаўкі, даведаліся, чаму жабы не квакаюць восенню і ў якім горадзе ўсталяваны помнік жабцы-падарожніцы, яны з імпэтам спаборнічалі ў гульні-эстафеце “Ква-Ква”, а потым кожны стварыў у тэхніцы арыгамі сваю непаўторную жабку-падарожніцу.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам