ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка савецкіх плакатаў пра здаровы лад жыцця
Візіт парламенцкай дэлегацыі з Тайланда

Выстаўка шаржаў А. Каршакевіча

Выстаўка шаржаў А. Каршакевіча
Іншыя Навіны

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстаўка шаржаў Аляксандра Каршакевіча.


Назва экспазіцыі “З усмешкай па жыцці” досыць сімвалічная. Уменне дасціпна жартаваць уласцівае беларускаму народу, нездарма ж у нас казалі: “Смяяцца – не грэх”. Любіў жартаваць і Максім Багдановіч, ён нават напісаў цыкл жартоўных вершаў “Усмешкі”. Вось і Аляксандр Каршакевіч, выдатны мастак, намеснік галоўнага рэдактара часопіса сатыры і гумару “Вожык” ужо шмат гадоў радуе беларусаў сваімі шаржамі.

Сам мастак гаворыць, што вялікую манументальную работу выканаў толькі аднойчы, сёння яна ўпрыгожвае актавую залу адной са сталічных дзіцячых бальніц. А ўсё жыццё прысвяціў справе гумару. Таму і шаржы ў яго – не крыўдныя для іх герояў, хутчэй наадварот – тут бачыцца не толькі ўсмешка і смех, а глыбокае веданне мастаком характару, адметнасцяў творчай натуры герояў гэтых невялікіх таленавітых малюнкаў.

Задуменны, але ўсмешлівы паэт і літаратуразнаўца Алег Лойка, какетлівая паэтка Раіса Баравікова, летуценная казачніца Алена Масла... Героямі шаржаў, прадстаўленых на выстаўцы, сталі каля паўтара дзясятка айчынных літаратараў і мастакоў. Дарэчы, кожнага з іх лёгка пазнаць у аўтарскім жартаўлівым выкананні Аляксандра Пятровіча.

Аўтар публікацыі: Марына Весялуха.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам