ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка шаржаў А. Каршакевіча
“Размовы ў зялёных”

Візіт парламенцкай дэлегацыі з Тайланда

Візіт парламенцкай дэлегацыі з Тайланда
Іншыя навіны

28 чэрвеня ў рамках культурнай праграмы знаходжання ў г. Мінску бібліятэку наведала парламенцкая дэлегацыя Каралеўства Тайланд, якую ўзначаліў Старшыня Нацыянальнага заканадаўчага схода Каралеўства Тайланд Понпеч Вічытчалчай.


Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў для парламенцкай дэлегацыі Каралеўства Тайланд азнаямленчую экскурсію, падчас якой расказаў пра гісторыю і рэсурсы ўстановы, яе магчымасцях як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. Падчас экскурсіі госці змаглі ацаніць архітэктурныя асаблівасці і мастацкае афармленне “дыямента ведаў”, а таксама наведалі музей кнігі.

Старшыня Нацыянальнага заканадаўчага схода Каралеўства Тайланд Панпеч Вічытчалчай пакінуў памятны запіс у кнізе Ганаровых гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У завяршэнне сустрэчы бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам