ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вынікі конкурсу буктрэйлераў
Выстаўка шаржаў А. Каршакевіча

Выстаўка савецкіх плакатаў пра здаровы лад жыцця

Выстаўка савецкіх плакатаў пра здаровы лад жыцця
Іншыя навіны

А ты узяў "кросы" ў бібліятэку?! Экспазіцыя савецкіх плакатаў, прысвечаных здароваму ладу жыцця, прадстаўлена ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе бібліятэкі.


Калі ваш штодзённы комплекс практыкаванняў складаецца з ранішняй прабежкі за тралейбусам і нахілах да экрана камп’ютара, то самы час наведаць экспазіцыю савецкіх плакатаў пра спорт ў ФАКу Нацыянальнай бібліятэкі. Яны не толькі вернуць вас у старыя добрыя часы, але і нагадаюць, што здаровы лад жыцця (ЗЛЖ) – гэта каштоўнасць вечная і сталая.

Бібліятэка новага пакалення заклікана не толькі ўзбагачаць чалавека ведамі, але і ўмацоўваць фізічна. Сёння тут для гэтага створаны ўсё ўмовы. Не-не, вам не прыйдзецца накачваць біцэпсы кілаграмовымі тамамі савецкай энцыклапедыі, а таксама залішне бегаць уверх-уніз па паверхах бібліятэкі, каб скінуць пару лішніх кілаграмаў. Гантэлі, бегавая дарожка і велатрэнажор – вось што верне вам тонус і выдатную фізічную форму!

Несумненна, тыя, хто сябруе з фізкультурай, менш хварэюць, лепш працуюць, цікава і паўнавартасна адпачываюць. Яшчэ ў савецкія гады вялася актыўная прапаганда фізічнага развіцця і спорту, і нават Уладзімір Маякоўскі гучнв сцвярджаў: “Нет на свете прекрасней одёжи, чем бронза мускулов и свежесть кожи!”.

Залог здаровага грамадства пачынаецца з разумення ролі спорту ў жыцці кожнага пакалення. У савецкі час важнай прыладай у гэтым ідэйным руху з’яўляліся плакаты пра ЗЛЖ. Яны прывівалі любоў і выклікалі цікавасць да гульнявых відаў спорту, заняткаў фізічнай культурай. Заклікі з абавязковым клічнікам на канцы “Усё на лыжы!”, “Моладзь – на стадыёны!” і інш. некалькі дзесяцігоддзяў сеялі ідэю моцнага духам і целам грамадства. Ахопленыя жаданнем быць самымі спрытнымі, адважнымі, хуткімі, дваровыя хлапчукі ў будучым часта станавіліся сапраўднымі чэмпіёнамі і прафесійнымі трэнерамі.

Як кірунак мастацтва плакаты СССР сышлі ў мінулае і засталіся ў гісторыі велізарнай краіны. Сёння ў фондзе выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі найбольш поўна прадстаўлены калекцыі плакатаў савецкага часу – іх тут налічваецца каля 18 тысяч. Гэтыя мілыя плакаты акунаюць у мінулае і нагадваюць усім вядомую простую ісціну: у здаровым целе – здаровы дух!

Экспазіцыю можна паглядзець у гадзіны работы фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Уваход у фізкультурна-аздараўленчы комплекс – праз правае крыло.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам