ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Юбілейны нумар “Вестника библиотек”
Візіт прэзідэнта Нацыянальнай бібліятэкі Францыі

У Ватыкане адкрылася ўнікальная выстаўка

У Ватыкане адкрылася ўнікальная выстаўка
Іншыя Навіны

Выстаўка ў Ватыкане, якая адкрылася 11 лістапада, павінна праліць святло на гісторыю і сучасны стан Ватыканскай апостальскай бібліятэкі, славутай найбагацейшым зборам старажытных рукапісаў.


Ватыканская бібліятэка, заснаваная ў канцы XV стагоддзя Папам Мікалаем V, захоўвае больш за 1,5 млн кніжных выданняў, 75 тысяч рэдкіх рукапісаў, больш за 8 тысяч інкунабул, адну з найбагацейшых калекцый манет і медальёнаў. Тым не менш, бібліятэка ажыцццяўляе абмежаваны доступ да сваіх фондаў, у асноўным, для правядзення навукова-даследчай работы, таму карыстацца яе ўнікальнымі калекцыямі могуць толькі навукоўцы і спецыялісты. Аднак у рамках святкавання адкрыцця Ватыканскай апостальскай бібліятэкі пасля трохгадовай рэстаўрацыі, якая завяршылася ў верасні 2010 года, было вырашана арганізаваць асобную экспазіцыю, якая расказала б усім жадаючым пра багацці аднаго з найбуйнейшых у свеце кнігасховішчаў.

Экспазіцыя пад назвай "Знаёмства з Ватыканскай бібліятэкай: Гісторыя, даступная для будучыні" ("Understanding the Vatican Library: a History Open to the Future"), якая размясцілася ў залах павільёна Карла Вялікага побач з плошчай Святога Пятра, прапаноўвае наведвальнікам віртуальны тур па апостальскай бібліятэцы. Выстаўка ўключае ў сябе сем секцый, сярод якіх "Гісторыя бібліятэкі", "Рукапісы", "Карціны і малюнкі", "Друкаваныя выданні", "Нумізматыка" і "Архівы". У залах павільёна выстаўлены першыя біблейскія тэксты, найстаражытнейшыя манускрыпты ранніх стагоддзяў хрысціянства, кнігі-першадрукі, аўтографы вялікіх пісьменнікаў і навукоўцаў, рэдкія інкунабулы, ілюмінаваныя рукапісы, эскізы і гравюры знакамітых майстроў Сярэднявечча і эпохі Адраджэння, калекцыі манет і медалёў. Тут жа можна пазнаёміцца з першым друкаваным выданнем серыі гравюр Джавані Батыста Піранезі "Віды Рыма", аўтапартрэтам Джавані Ларэнца Берніні, паэтычнымі радкамі і эскізамі Мікеланджэла, работай Бацічэлі, якая паказвае сцэны з "Боскай камедыі". Жадаючыя змогуць дакрануцца да старонак рэпрадукцый высокай якасці некаторых выданняў перыяду Сярэднявечча і эпохі Рэнесанса.

Ужыванне мультымедыйных тэхналогій у рабоце экспазіцыі накіравана на эфектны паказ шырокай і разнастайнай калекцыі кніг, рукапісаў, выданняў бібліятэкі. Наведвальнікам экспазіцыі даступны аўдыятур на адной з пяці моў, які можа суправадзіць іх па тэматычных выставачных залах, шматлікія з якіх абсталяваны сучаснымі аўдыявізуальнымі эфектамі.

Выстаўка "Знаёмства з Ватыканскай бібліятэкай" будзе прымаць наведвальнікаў штодня да 31 студзеня 2011 года.

Крыніца: Прэзідэнцкая бібліятэка імя Б. М. Ельцына

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам