Выйшаў юбілейны нумар “Вестника библиотек”, прысвечаны 75-годдзю Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
За гэты перыяд Магілёўская абласная бібліятэка прайшла складаны, але цікавы і плённы шлях. Калектыў бібліятэкі заўсёды імкнуўся развіваць культурна-асветніцкія традыцыі па прапагандзе чытання, духоўных каштоўнасцей, па захаванні і памнажэнні інтэлектуальнага багацця пакаленняў.
На старонках часопіса сваімі ўспамінамі дзеляцца былы бібліятэкар Трасцінскай сельскай бібліятэкі Хоцімскага раёна, краязнаўца, ветэран Вялікай Айчыннай вайны М. А. Ласоўскі, старэйшы супрацоўнік абласной бібліятэкі, вядомы краязнаўца і публіцыст В. І. Арцем’еў, галоўны бібліятэкар Асіповіцкай цэнтральнай бібліятэкі В. Л. Логвін, якая больш за 40 гадоў аддала служэнню кнізе і чытачу, восем з якіх на пасадзе дырэктара.
Высакародную місію духоўнага, інтэлектуальнага і маральнага ўзбагачэння грамадства працягвае маладое пакаленне супрацоўнікаў бібліятэкі. Пра іх бачанне прафесіі і свайго месца ў ёй чытайце ў бюлетэні.
Падводзячы вынікі таго, што зроблена за 75 гадоў, супрацоўнікі бібліятэкі могуць ганарыцца дасягнутым.