ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Зрабі выбар!
Паважаныя чытачы!

“Пісьмянкоў луг” – свята паэзіі

“Пісьмянкоў луг” – свята паэзіі
Іншыя навіны

У Касцюковіцкім раёне прайшло рэгіянальнае свята паэзіі і аўтарскай песні ў гонар вядомага беларускага паэта і мясцовага ўраджэнца Алеся Пісьмянкова.


Святкаванне, у якім бралі ўдзел больш за паўтысячы чалавек, праходзіла на радзіме паэта, паблізу вёскі Бялынкавічы, на маляўнічым беразе ракі Бесядзь. На конкурсе маладых паэтаў чыталі свае вершы паэты з Касцюковіцкага раёна, а таксама з Гомеля, Быхава, Чэрыкава, Клімавічаў, Слаўгарада і нават Санкт-Пецярбурга. Пераможцай стала Святлана Маісеенка з Касцюковічаў. У конкурсе аўтарскай песні лепшымі прызнаны Міхаіл Судзін з Крычава і Віталь Анжанкоў з Касцюковічаў.

Госці свята “Пісьмянкоў луг” атрымалі асалоду ад канцэрта і вечарыны паэзіі, набылі сувеніры ў народных майстроў, а таксама пачаставаліся шашлыкамі, марозівам і напоямі.

Крыніца: Газета "Звязда"

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам