ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прававая падтрымка маладых спецыялістаў
“Пісьмянкоў луг” – свята паэзіі

Зрабі выбар!

Зрабі выбар!
Іншыя навіны

З 31 мая па 6 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць выстаўка “Зрабі выбар!”, прымеркаваная да рэспубліканскай антытытунёвай акцыі “Беларусь супраць тытуню”.


Штогод 31 мая адзначаецца Сусветны дзень адмаўлення ад курэння. Гэта традыцыя з’явілася больш за 20 гадоў назад і заклікана падтрымаць тых, хто жадае расстацца са згубнай звычкай.

Курэнне становіцца глабальнай эпідэміяй. Шкода курэння для здароўя даўно выйшла за рамкі праблемы асобнага чалавека. Штогадовая колькасць смерцяў на Зямлі, якія выкліканы курэннем, складае чатыры мільёны.

Мэта прапанаванай экспазіцыі – прыцягнуць увагу моладзі і дарослых да негатыўных наступстваў курэння тытуню, а таксама дапамагчы курцам устрымацца ад гэтай звычкі хаця б часова і пачаць шлях да поўнага вызвалення ад тытунёвай залежнасці.

У шэрагу артыкулаў адзначаецца, што намаганняў адных толькі медыкаў у барацьбе супраць спажывання тытуню недастаткова, немалую ролю ў прапагандзе здаровага ладу жыцця павінны адыгрываць сям’я, школа, спартыўныя, грамадскія арганізацыі, СМІ, а мерапрыемствы па барацьбе супраць курэння, павінны праводзіцца пастаянна, з прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва.

Асаблівую трывогу ў аўтараў публікацый выклікае і той факт, што сярод курцоў становіцца ўсё больш жанчын і дзяцей, а таксама даволі высокі ўзровень распаўсюджвання сярод насельніцтва рэспублікі пасіўнага курэння – курцы атручваюць не толькі сябе, але і навакольных.

У матэрыялах выстаўкі звяртаецца ўвага на тое, што ад забаронных мер цяжка чакаць вялікага эфекту. Кожны чалавек павінен сам усвядоміць згубнасць гэтай звычкі, цвёрда захацець кінуць курыць – толькі ў гэтым выпадку можна чакаць станоўчых рэзультатаў.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам