ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэч мітусню, або Пошукі гармоніі
Выязны семінар у Гродзенскай вобласці

Памятаюць Зоську Верас

Памятаюць Зоську Верас
Іншыя навіны

125-я ўгодкі вядомай беларускай пісьменніцы адзначаюць і ва Украіне.


Сябар нашай рэдакцыі пісьменнік Сяргей Панізьнік нагадаў нам пра чарговыя ўгодкі Зоські Верас. Нарадзілася ж яна 30 верасня 1892 года ў мястэчку Мяджыбаж (цяпер – пасёлак гарадскога тыпу ў Лятычаўскім раёне, Хмяльніцкая вобласць, Украіна). Дарэчы, да 120-х угодкаў мы змясцілі тэкст пра культурную дзяячку – а яна ж сябравала з Максімам Багдановічам ды іншымі пісьменнікамі, выдавала часопісы для дзяцей і пчаляроў.

І была ў ліку заснавальнікаў Таварыства беларускай культуры ў Літве. Тэкст “Кветка з роднай нівы” лёгка знасці праз інтэрнэт. Адтуль можна даведацца, што Зоська Верас – псеўданім Людвікі Сівіцкай. Нарадзілася ж яна ва Украіне, калі там служыў афіцэрам у царскай арміі бацька яе, Антон Сівіцкі. Ён быў родам з Гродна, маці ж вучылася ў Кракаве, валодала замежнымі мовамі.

Выхоўвалася Людвіка ў беларускім духу: штолета праводзіла ў дзедавым фальварку Альхоўнікі (цяпер Сакольскі павет, Беластоцкае ваяводства), наведвала дзядоў у Гродне. Разам з бацькам аб’ездзіла Гродзеншчыну: бачыла вёскі, старажытныя замчышчы, ён вазіў дачку на Каложу, катаў па Нёмане. А дома прасіў Людвіку апісаць іх вандроўкі. Антон Сівіцкі збіраў хатнюю бібліятэку, знаёміў дачку з творамі розных пісьменнікаў. Так і ўзгадаваў у душы дзяўчынкі любоў да беларускай зямлі, яе прыроды, роднай мовы й літаратуры.

Сяргей Панізьнік паведаміў нам, што й сябры з Украіны рыхтуюцца святкаваць 125-я ўгодкі Зоські Верас. Да яго звярнуўся пісьменнік Васіль Гарбацюк, дырэктар Хмяльніцкага абласнога літаратурнага музея, з просьбай даслаць неабходныя матэрыялы: як для правядзення вечарыны памяці, так і для стварэння асобнай “фондової збірки в музеї”.

Аутар публікацыі: Іван Іванаў.

Крыніца: газета “СБ – Беларусь cегодня”

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам