ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Памятаюць Зоську Верас
Нарадзіўся з музыкай

Выязны семінар у Гродзенскай вобласці

Выязны семінар у Гродзенскай вобласці
Іншыя навіны

28–29 верасня на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага падчас ХІІ Міжнародных гродзенскіх навуковых чытанняў “Ад першай сцяжынкі Францыска Скарыны” адбыўся выязны семінар “Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Гродзенскай вобласці”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага.

28 верасня на цырымоніі адкрыцця Гродзенскіх чытанняў у межах рэспубліканскай акцыі “Кніга – крыніца мудрасці, ведаў і навукі...” адбылася перадача ў дар камплектаў выданняў Панямуньскаму дзіцячаму дому і Гродзенскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў.

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з працай інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій – мультыцэнтра “Совушка” ў Гродзенскай абласной бібліятэцы.

У гэты ж дзень кіраўнікі разгледзелі перспектыўныя напрамкі развіцця бібліятэк Беларусі ва ўмовах інфарматызацыі, засяродзілі ўвагу на ключавых праблемах, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння, у тым ліку з дапамогай дзяржаўнага рэгулявання.

Спецыялісты абмеркавалі шэраг праблемных пытанняў, у тым ліку звязаных з неабходнасцю выканання кантрольнага паказчыка дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016–2020 гады па павелічэнні колькасці наведванняў на 4 % штогод ва ўмовах пастаяннага скарачэння сеткі публічных бібліятэк.

29 верасня ўдзельнікі пазнаёміліся з дзейнасцю інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра Гродзенскай абласной бібліятэкі, прынялі ўдзел у працы бібліёбуса Гродзенскага раёна, наведалі публічныя бібліятэкі рэгіёна, размешчаныя ў аграгарадках Путрышкі, Абухава, Крупава, гарадах Скідзелі, Шчучыне і Лідзе.

 

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам