ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На лавачцы летнім днём кніжку ў рукі мы бяром!
Скарб ідэальнай формы

Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну “1.1.1”: Броўка – Быкаў – Барадулін

Літаратурнае падарожжа на Ушаччыну “1.1.1”: Броўка – Быкаў – Барадулін
Іншыя Навіны

“1.1.1” – штогадовы праект-падарожжа, прымеркаваны да дня нараджэння Петруся Броўкі і прысвечаны тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем народны – Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

У год малой радзімы і 95-годдзя Васіля Быкава – мы зноў вяртаемся да вытокаў. Нас чакаюць бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах. Накіроўваючыся на поўнач Беларусі, маючы за акном неверагодна прыгожыя краявіды Віцебшчыны – гераічнага краю, урадлівага на змагароў, паэтаў і мастакоў, – мы атрымаем задавальненне ад вершаў і прозы, якія будуць гучаць нон-стоп у выкананні саміх жа вандроўнікаў.

Першы прыпынак нас чакае ля невялікай, але знакавай крыніцы, якую вядомыя літаратары называлі “броўкавай”. З успамінаў пра П. Броўку вядома, што па лепельскай дарозе на родную Ушаччыну ля крыніцы непадалёку ад рэчкі Эса на працягу ўсяго жыцця заўсёды спыняўся П.Броўка. Гэтую ж добрую традыцыю народны паэт перадаў вядомым беларускім паэтам і пісьменнікам, якія ездзілі гэтай дарогай дадому, – А.Савіцкаму, Г.Бураўкіну, В.Быкаву, Р.Барадуліну і інш. Выдатная магчымасць наталіцца жывой вадой з “крыніцы паэтаў”!

Ва Ушачах пад знакамітым “бацькоўскім вязам” Барадуліна мы зможам шчырым словам узгадаць дзядзьку Рыгора, з ласкі яго ўдавы Валянціны зайсці ў дом, дзе сёння ўсе рэчы памятаюць паэта і нагадваюь пра яго асобу.

Важным пунктам ва Ушачах будуць мясцовыя могілкі, дзе знайшоў вечны прыстанак народны паэт. Мы пабачым валун з высечаным на ім крыжом, які быў пастаўлены па просьбе ў вершы самога Р.Барадуліна ў якасці надмагільнага помніка восенню 2015 года.

У вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся юбіляр гэтага года Васіль Быкаў, нас чакае прыемная сустрэча са сваяком пісьменніка Мікалаем Хараком, які наглядае за Сядзібай-музеем Васіля Быкава.

Апошняй кропкай у падарожжы стане загадкавая вёска Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі – Пятрусь Броўка. Мы пазнаёмімся з адным з нямногіх яе жыхароў – Міхаілам Сысом, які зараз кіруе Хатай-музеем Петруся Броўкі, даведаемся пра музейныя адкрыцці апошняга часу, што зрабілі супрацоўнікі Літаратурнага музея Петруся Броўкі ў Мінску. У шчырай кампаніі добрых людзей абмяняемся ўражаннямі, якія мы атрымаем за цэлы дзень вандроўкі па Віцебшчыне, з’ядзім суп па-ўшацку, паслухаем спевы, патаньчым.

Праграма літаратурнага падарожжа “1.1.1”

22 чэрвеня 2019 г.

7.45                 Збор удзельнікаў на паркоўцы перад гандлёвым цэнтрам Dana Moll (ст. метро “Усход”).

8.00–10.40      Пераезд да “Крыніцы паэтаў”.

10.40–11.10    Наведванне “Крыніцы паэтаў”.

11.10–12.00    Пераезд да дома Рыгора Барадуліна. Нон-стоп чытанні.

12.00-13.30    Наведванне дома Рыгора Барадуліна.

13.30-14.30    Кава-брэйк ва Ушацкім раённым доме культуры.

14.30-14.35    Пераезд да могілак, дзе пахаваны Рыгор Барадулін.

14.35-15.00    Ускладанне кветак да магілы Рыгора Барадуліна.

15.00-15.30    Пераезд да Хаты-музея Васіля Быкава. Нон-стоп чытанні.

15.30-16.30    Наведванне Хаты-музея Васіля Быкава.

16.30-17.30    Пераезд да Хаты-музея Петруся Броўкі. Нон-стоп чытанні. Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі.

17.30-20.00    Ускладанне кветак да помніка маці П. Броўкі Алены Сцяпанаўны.

20.00               Адпраўленне аўтобуса на Мінск.

Неабходна:

  • Добры настрой.
  • Кубак, каб піць з крыніцы.
  • Кветкі (з крамы, з поля, з лецішча) для ўскладання на магіле Р. Барадуліна і ля помніка А.С. Броўка.
  • Вершы П. Броўкі, Р. Барадуліна, урыўкі з прозы В. Быкава, якія вам даспадобы.
  • Вада, бутэрброды (калі забылі – можна набыць у мясцовай кулінарыі танную выпечку).
  • Рэпеленты (камары ў Пуцілкавічах вельмі любяць свежаніну).

Заявіць пра свой удзел у падарожжы можна па тэлефонах: (8 017) 226-09-81; (8 029) 338-88-23.

Ці праз нашыя сацыяльныя сеткі:
facebook.com/museum.brovka
vk.com/museum_brovka

Кошт (пераезд аўтобусам) – 20 руб.

Дэдлайн падачы заявак – 21 чэрвеня!

Удзел на сваіх аўтамабілях шчыра вітаецца!

Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Навіны

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам