15 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “На лавачцы летнім днём кніжку ў рукі мы бяром!”.
На мерапрыемстве юныя чытачы здзейснілі займальнае падарожжа па старонках дзіцячых кніг пра лета, дружбу і прыгоды. У цэнтры ўвагі аказалася павучальная кніга амерыканскага пісьменніка Шэла Сілверстайна "Щедрое дерево". Пасля прачытання дзеці абмеркавалі ўчынкі галоўных герояў і прыйшлі да высновы, што вельмі важна рабіць добрыя справы, праяўляць клопат і спачуванне да іншых.
Пагуляўшы ў вясёлыя рухавыя гульні, кожны з маленькіх удзельнікаў мерапрыемства намаляваў яблыньку каляровымі алоўкамі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.