ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сучасная Беларусь
Творчы вечар і прэзентацыя кнігі А. Бутэвіча

Барыс Святлоў: "Я гляджу аптымістычна на будучыню нашай культуры"

Барыс Святлоў: "Я гляджу аптымістычна на будучыню нашай культуры"
Іншыя навіны

Заканчэнне публікацыі матэрыялаў "прамой лініі" міністра культуры Беларусі з чытачамі газеты "Звязда".


– У нашай краіне было прынята ганарыцца, калі папаўняўся Спіс аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Але час ад часу з’яўляецца інфармацыя пра неабходнасць скарачэння гэтага спісу. Гэта азначае, што мы самі сябе збядняем. Якую палітыку ў дачыненні да Спіса збіраецца праводзіць міністэрства, як абараняць нашы помнікі? (Віктар Леанідавіч, аматар гісторыі, Гродна.)
– Па стане на 20.05.2013 года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключаны 5 532 аб’екты спадчыны. Пастаянна на пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры па зваротах юрыдычных ці фізічных асоб разглядаюцца прапановы аб неабходнасці надання матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сёння па даручэнні Савета Міністраў Міністэрствам культуры сумесна з упраўленнямі культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў мэтах карэкціроўкі існуючага Дзяржаўнага спіса праводзіцца падрабязны аналіз тэхнічнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў на адпаведнасць характарыстыкам крытэрыяў адбору матэрыяльных аб’ектаў і ўмовам надання ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія ўстаноўлены артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь". Спецыялістам, адказным за ахову гісторыка-культурных каштоўнасцяў, прапанавана звярнуць увагу на выяўленне наяўнасці аўтэнтычнага стану аб’ектаў спадчыны, іх цэласнасці і ўніверсальнага характару з улікам палажэнняў Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, далучэнне да якой для Рэспублікі Беларусь азначае неабходнасць забеспячэння ў дзяржаве высокіх стандартаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

– Рэстаўрацыя аб’ектаў спадчыны – справа дарагая. Менавіта таму памылкі дорага абыходзяцца ўсім беларусам. Якія захады збіраецца рабіць дзяржава для таго, каб лепш адсочваць якасць работ на аб’ектах пад час іх правядзення? (Алесь, студэнт, Мінск.)
– Правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях ажыццяўляецца на падставе распрацаванай пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка аб’екта спадчыны навукова-праектнай дакументацыі, якая ў адпаведным парадку ўзгадняецца ў Міністэрстве культуры. Згодна з заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры правядзенні работ на кожны аб’ект спадчыны назначаецца навуковы кіраўнік, які ажыццяўляе кіраўніцтва, у тым ліку вядзе аўтарскі нагляд за выкананнем работ і іх якасці, нясе персанальную адказнасць за рэалізацыю прынятых праектных рашэнняў. Кантроль якасці работ, якія праводзяцца, ажыццяўляецца таксама інспекцыямі Дэпартамента дзяржбуднагляду.

– Што робіцца для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне рэстаўрацыі?
– Падрыхтоўку спецыялістаў у галіне рэстаўрацыі ажыццяўляюць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. У БДУКІМ рыхтуюць спецыялістаў з 2002 г. па спецыяльнасці "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)". Сёння кантынгент студэнтаў гэтага кірунку складае 83 чалавекі. Усяго з 2007 г. падрыхтавана 58 такіх спецыялістаў.
У БДАМ на мастацкім факультэце з 2008 г. вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці "Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)". Тэрмін навучання – 6 гадоў. У 2011 годзе адбыўся другі набор – 6 студэнтаў бюджэтнай формы навучання. Усяго сёння ў Акадэміі мастацтваў па гэтым кірунку ажыццяўляецца падрыхтоўка 14 студэнтаў. У 2014 г. у Акадэміі мастацтваў плануецца першы выпуск спецыялістаў-рэстаўратараў. З улікам запатрабаванасці краіны ў разнапланавых спецыялістах вучэбная праграма па рэстаўрацыі ва ўніверсітэце і Акадэміі мастацтваў зарыентавана досыць шырока ў плане прафесійнай падрыхтоўкі: рэстаўрацыя твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рэстаўрацыя твораў жывапісу (станковага, манументальна-дэкаратыўнага), графікі, скульптуры. У якасці выкладчыкаў запрашаюцца вядучыя спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІМЭФ імя К. Крапівы) і іншых устаноў. Замацаванне атрыманых ведаў працягваецца пры праходжанні вучэбнай і вытворчай практыкі ў рэстаўрацыйных майстэрнях вядучых музеяў краіны. Выпускнікі-рэстаўратары акадэміі мастацтваў атрымліваюць кваліфікацыю "мастак-рэстаўратар".

– Ужо некалькі гадоў Беларусь ганарыцца тым, што аднаўляюцца старадаўнія замкі. Але спецыялісты і простыя грамадзяне заўважаюць, што не ўсё дасканала. Калі мы бачым "еўрарамонт" у старадаўнім замку, ламінат, шклопакеты, то ўзнікаюць пытанні: на што пайшлі грошы? А рэканструкцыя нібыта завершана, аб’ект прыняты і адкрыты для людзей. Ці праводзіць міністэрства праверкі, на што пайшлі грошы? (Марыя, Мінск.)
– Уся работа па рэстаўрацыі і рэканструкцыі замкаў праводзіцца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Замкі Беларусі". І сёння ў гэтай праграме 38 аб’ектаў, якія падлягаюць рэканструкцыі альбо рэстаўрацыі.
У залежнасці ад стану кожнага з гэтых аб’ектаў спецыялісты прапануюць праводзіць на іх адпаведныя работы. Безумоўна, кожныя работы падлягаюць кантролю. Не толькі з боку Міністэрства культуры, але іншых дзяржаўных органаў: пракуратура, Камітэт дзяржаўнага кантролю. І ў першую чаргу Міністэрства культуры, якое з’яўляецца заказчыкам гэтых работ і якое праз пэўныя механізмы, праз навукова-метадычную раду, якая існуе пры Міністэрстве культуры, праз навуковых кіраўнікоў, якія прызначаюцца на гэтыя аб’екты, рэалізуе кантрольную дзейнасць. Ёсць звесткі і пра тое, што не заўсёды ў адпаведнасці з прынятым планам і загадамі адбываецца рэканструкцыя і рэстаўрацыя. Але ж мы ўмешваемся тэрмінова і гэтыя праблемы вырашаем на месцы.

– Вось ужо трэці год мы з болем у сэрцы назіраем за тым, як рэстаўруецца наш Лідскі замак. Рэстаўруюць яго не прафесіяналы, а звычайныя будаўнікі. Яны проста заляпляюць дзіркі цэментам, марнуюць нашу гісторыка-культурную спадчыну. І гэта працягваецца ўжо даволі доўга. Калі ж мы ўсё-такі пабачым наш адноўлены прыгожы замак, і ў якім выглядзе? (Вераніка, г. Ліда.)
– Дзякуй за пытанне. Яно больш канкрэтнае, і я хацеў бы папрасіць адказаць на яго начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігара Чарняўскага.
Ігар Чарняўскі: Вы ўзнялі сапраўды актуальнае пытанне. Нам з Міністэрствам культуры давялося і ў мінулым, і ў пазамінулым годзе не адзін раз бываць у Лідскім замку і вырашаць нейкія дыскусійныя пытанні. Не толькі па сценах, якія захаваліся і якія некалі былі адноўлены. Але і па напаўненні самога замка. Здаецца, знайшлі агульную мову з будаўнікамі (дарэчы, гэта Лідскі трэст, упраўленне якога знаходзіцца якраз насупраць замка). Цяпер па нашым будаўнічым заканадаўстве няма ліцэнзіі менавіта для працы на аб’ектах, што ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. Ёсць агульнабудаўнічая ліцэнзія, і гэты трэст такую ліцэнзію мае. Наколькі будаўнікі ўмеюць гэтую працу выконваць... Давялося з імі вельмі шмат папрацаваць, каб навучыць класці гатычную муроўку. Усё вырашаецца паступова, бо і не кожны рэстаўратар можа адразу гэта рабіць. Я памятаю 1970–1980-я гады, калі побач з будаўнікамі заўсёды стаяў архітэктар і вучыў рабочага.
І толькі праз 2 гады, можа быць, яны станавіліся рэстаўратарамі. Што датычыцца замка, там ёсць запланаваныя мерапрыемствы – гэта ўсё зафіксавана на паперы. Гэтыя паперы ёсць і ў Міністэрстве культуры, і ў заказчыка (упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама), і ў Лідскім райвыканкаме. Мы павінны адзін аднаго падтрымліваць. Толькі так да запланаванай даты здачы замка ў 2014 годзе мы зможам прывесці яго ў належны стан. На будучы год плануецца канчатковы ўвод замка, усіх будынкаў, музеефікацыя. Каб не толькі ў вежу, як сёння, можна было зайсці, але і на падворак, экспазіцыю паглядзець, пасядзець у кавярні, якая таксама з’явіцца на тэрыторыі замка. Я хачу сказаць яшчэ, што наракаць толькі на цяперашніх будаўнікоў не выпадае, бо зрабіў для сябе нейкае адкрыццё. Калі замак быў пад літоўскай дахоўкай, якую паклалі ў 1980-я гады, вонкава ўсё было нармальна. Але прайшоў час, трэба было мяняць кроквы. Калі знялі дахоўку, то аказалася, што некаторыя месцы даволі непрыглядныя. Лідскі замак – даўгабуд. І нашы папярэднікі таксама нарабілі шмат браку. Сёння мы разам павінны прывесці гэта ўсё да ладу.

– Хачу выказаць асабістае меркаванне і сваіх сяброў наконт таго, што ў Мінску адбываецца з архітэктурай. Напрыклад, на фоне Траецкага прадмесця ўзведзены гмахі, якія псуюць увесь выгляд. Другі прыклад – аўтавакзал Маскоўскі. Ён таксама, хоць пабудаваны нядаўна, лічыцца сапраўды цікавым помнікам архітэктуры. Але, на жаль, мы ў хуткім часе страцім яго. Трэці прыклад – ваенная забудова ў раёне Трактарнага завода. Яна вельмі прыгожая, каштоўная. Але кажуць, што і над ёй нейкая пагроза навісла. Ці можа Міністэрства культуры сумесна з грамадскасцю абараніць нашу гісторыка-культурную спадчыну ад інвестараў з тоўстымі кашалькамі, якія прыходзяць з-за мяжы і на месцы нашай прыгажосці будуюць свае шкляныя гмахі? (Марына Перабежкіна, студэнтка.)
– Дзякуй вам за пытанне, Марына. Калі адказаць коратка, ці можа Міністэрства культуры разам з грамадскасцю абараніць, то гэтым мы зараз, безумоўна, і займаемся. Але ж у мяне сустрэчнае пытанне: ці не здаецца вам, што гадоў праз 20-25 тыя ж шкляныя гмахі, як вы кажаце, і той жа Маскоўскі аўтавакзал таксама будзе помнікам архітэктуры, які будзе здзіўляць ужо наступныя пакаленні? Так што давайце больш дыялектычна падыходзіць да гэтага пытання і шукаць гармонію паміж тым, што было пабудавана да нас, і тым, што будуецца сёння.

– Гармонія гармоніяй, але ж Маскоўскі аўтавакзал зносіцца, як я разумею...
– Давайце пачакаем рашэння па гэтым аб’екце.
Ігар Чарняўскі: Маскоўскі аўтавакзал не падпарадкаваны Міністэрству культуры – гэта раз. Па-другое, ёсць генеральны план горада, ёсць архітэктурная грамадскасць, якая таксама закладвае нейкія кірункі развіцця гарадской прасторы. Іншая справа, што па законе аб архітэктурнай дзейнасці (ёсць адпаведная пастанова Саўміна), такія буйныя праекты павінны выносіцца на грамадскае абмеркаванне. Але вопыт паказаў, што грамадскае абмеркаванне па пытанні плана цэнтральнай часткі горада Мінска ператварылася проста ў базар. Я лічу, такія пытанні трэба выносіць на абмеркаванне прафесійнай грамадскасці. А то ў Саюз архітэктараў прыйшлі людзі, якіх хваляваў іх дом па адрасе Раманаўская слабада, 24. Дык ён увогуле за межамі гістарычнага цэнтра...

– Але ці можам мы паўплываць на рашэнне? Ці ўсё рашаюць інвестары, а мы падпарадкоўваемся?
– Усё вырашае Міністэрства культуры і грамадскасць.

Матэрыялы "прамой лініі" падрыхтавалі Ларыса Цімошык, Вольга Чайкоўская.

Чытайце таксама першую і другую часткі "прамой лініі" міністра культуры Беларусі з чытачамі газеты "Звязда".

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам