ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці
Перадача ў дар факсіміле Полацкага Евангелля

Запрашаем да супрацоўніцтва

Запрашаем да супрацоўніцтва
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі штогод выпускае зборнік навуковых артыкулаў з працягам "Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі" і запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры. Плануецца выданне 18-га выпуску.


Зборнік з’яўляецца шматпрофільным рэцэнзуемым навуковым выданнем. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве, гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычных даследаванняў) і культуралогіі.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі, якія маюць навуковы характар і вызначаюцца навізной прадстаўленых вынікаў. Яны павінны мець рэкамендацыю аддзела (кафедры, лабараторыі) навуковай (вучэбнай) установы або рэцэнзію спецыяліста ў дадзенай галіне. Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору матэрыялаў і накіравання іх на дадатковае рэцэнзаванне. Заяўка на ўдзел павінна ўключаць звесткі пра аўтара (прозвішча, месца работы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны тэлефон, e-mail) і назву артыкула.

Рукапісы артыкулаў прымаюцца ў электронным выглядзе (e-mail: kireeva@nlb.by або sapega@nlb.by, тэлефон: (8 017) 293 27 81). Аб’ём артыкула – да 10 старонак фармату А4, надрукаваных праз 1,5 інтэрвал, шрыфт Times New Roman, кегль 14 п. Мовы артыкулаў – беларуская, руская, польская і англійская. Артыкул афармляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца згодна з парадкам цытавання, у тэксце артыкула парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ў сярэдзіне квадратных дужак, напрыклад: [1], [2]. Да артыкула прыкладаецца рэзюмэ на англійскай мове аб’ёмам 100–150 слоў. Ілюстрацыі падаюцца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе ў файлах фарматаў tiff, jpeg, gif з якасцю не менш за 300 dpi.

Заяўкі і рукапісы артыкулаў для публікацыі накіроўваюцца на адрас рэдакцыі да 15 чэрвеня 2015 г.

Патрабаванні да артыкулаў, што падаюцца для публікацыі ў выданні з працягам "Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі".

Адрас:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам