ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем да супрацоўніцтва
Мая мама – лепшая ў свеце!

Перадача ў дар факсіміле Полацкага Евангелля

Перадача ў дар факсіміле Полацкага Евангелля
Іншыя навіны

13 сакавіка а 17-й гадзіне ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі адбудзецца ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання Полацкага Евангелля ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Выдавецкі савет Беларускай праваслаўнай царквы.

Факсімільнае ўзнаўленне Полацкага Евангелля, ўнікальнага помніка славянскага пісьменства канца XII – пачатку XIII ст., было здзейснена ў выніку шматгадовай плённай працы прадстаўнікоў нацыянальных бібліятэк Беларусі і Расіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Выдавецтва Беларускага экзархата. Гэта выданне дазволіла максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі.

Сёлета факсіміле Полацкага Евангелля ўдастоена Гран-пры 53-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» (намінацыя «Трыумф»).

Мерапрыемства ладзіцца ў канферэнц-зале (2-гі паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Уваход правы бакавы.

Навіны

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

1 красавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі

1 Кра 2020

Дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзенні наступальнай аперацыі на Берлін. Узяцце крэпасці Глогау. Акружэнне саюзнікамі рурскай групоўкі нямецкіх войскаў. Аднаўленне Мінска. Гастролі Дзяржаўнага літоўскага джаз-аркестра. Канферэнцыя бібліятэкараў Масквы. Газеты: “Звязда” (№ 60, 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111