ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя слоўнікаў беларускай мовы
Запрашаем да супрацоўніцтва

Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці

Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці
Іншыя навіны

З 12 па 31 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) размешчана выстаўка, прысвечаная 20-годдзю з часу прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Ідэалогія дзяржавы – гэта нацыянальная ідэя, якая згуртоўвае і мабілізуе, дазваляе людзям розных перакананняў прыйсці да ўсведамлення агульных каштоўнасцей, спрыяе ўсталяванню ў грамадстве атмасферы згоды і стварэння.

Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы афіцыйна сфармуляваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе выкладзены галоўны прынцып правядзення дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне: усё павінна рабіцца для чалавека і ў інтарэсах Беларусі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе тэматычную кніжную выстаўку “Ідэалогія беларускай дзяржавы: сутнасць, прызначэнне, магчымасці”, мэта якой – прадставіць асноўныя вехі канстытуцыйнага развіцця нашай краіны праз рэтраспектыўны аналіз, паказаць гістарычную пераемнасць Статута Вялікага Княства Літоўскага і сучаснага Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка ўключае каля 200 дакументаў, у якіх выдзелены ключавыя пастулаты ідэалагічных канцэпцый, што складаюць светапоглядную аснову нацыянальнай ідэалогіі, пытанні канстытуцыйнага права Беларусі, раскрываюцца месца і роля палітычных інстытутаў і грамадскіх арганізацый у ідэалагічных працэсах. Галоўнае месца ў экспазіцыі займаюць стэрэатыпныя выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г., а таксама кнігі, якія раскрываюць яе сутнасць і значэнне ў сучасных умовах.

Экспазіцыя будзе цікавая для шырокага круга чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам