ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
2013 – Год беражлівасці
МІФы аднаго аўтара

Закрыццё фестывалю “Terra Nova”

Закрыццё фестывалю “Terra Nova”
Іншыя Навіны

23 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” ладзіцца ўрачыстае закрыццё IV Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”.


Фестываль “Terra Nova” праводзіцца з мэтай стымулявання прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве, развіцця камп’ютарнай графікі і мультымедыямастацтва ва ўмовах Беларусі, актывізацыі творчых кантактаў паміж мастакамі розных краін, прыцягнення ў мастацкі працэс новага пакалення аўтараў. “Terra Novа” з’яўляецца зручным эксперыментальным полем, дзе выяўляюцца новыя экзістэнцыяльныя сэнсы творчасці.

Аўтарытэтнае журы агучыць вынікі конкурсу, які прайшоў пад час фестывалю. Творы разгледжаны ў намінацыях: “Лічбавае фота”, “Камп’ютарная графіка”, “Відэаарт”, “Відэакліп музычны”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”.

Гран-пры фестывалю прысуджаны фотамастаку Вадзіму Качану за серыю работ “Паралельны свет” у намінацыі “Лічбавае фота”.

Сярод дыпламантаў фестывалю прадстаўнікі з Эстоніі і Беларусі. Маладыя таленты з розных навучальных устаноў г. Мінска атрымаюць за свае працы спецыяльныя дыпломы.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам