ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Таленавіты гісторык, дасканалы даследчык
Сугучнасць пачуцця і слова

Вынікі І Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Вынікі І Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”
Іншыя навіны

20 кастрычніка ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае закрыццё І Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”.


Кампетэнтным журы былі падведзены вынікі і аб’яўлены пераможцы конкурсу, што праводзіўся сярод аўтараў, якія прадставілі свае работы для ўдзелу ў фестывалі. Узнагароджанне прайшло па наступных намінацыях: “Лічбавы жывапіс”, “Лічбавае фота”, “Кароткі метр”, “Відэакліп музычны”, “Камп’ютэрная графіка”, “Відэаарт”, “Рэкламны ролік” і “Анімацыя”.

Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны:

  • у намінацыі “Лічбавы жывапіс” – Л. Кулік (Расія),
  • у намінацыі “Відэакліп музычны” – Г. Буто (Беларусь),
  • у намінацыі “Лічбавае фота” – А. Савіч (Беларусь),
  • у намінацыі “Камп’ютэрная графіка” – М. Касемаа (Эстонія),
  • у намінацыі “Відэаарт” – А. Савіч (Беларусь),
  • у намінацыі “Анімацыя” – М. Тумеля (Беларусь),
  • у намінацыі “Рэкламны ролік” – Н. Зінкевіч (Беларусь).

Дыпломамі ІІ ступені ў намінацыі “Кароткі метр” узнагароджаны І. Сідорчык (Беларусь) і Ю. Чухно (Беларусь).

Цырымоніі закрыцця фестывалю папярэднічала правядзенне круглага стала, у рабоце якого прынялі ўдзел члены журы і аргкамітэта фестывалю: Ф. Ястраб, галоўны куратар фестывалю, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня ГА “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”, І. Пятровіч, намеснік старшыні ГА “Фотамастацтва”, У. Максімкаў, прадзюсер, рэжысёр, куратар форуму “Кінаварка”, Ю. Тарэеў, мастак кнігі, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, А. Шчэпетаў, дызайнер, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, В. Вядрэнка, фотамастак, член экспертнай камісіі ГА “Фотамастацтва”, А. Ленкін, рэжысёр-аніматар, А. Кучмароў, дырэктар кампаніі “Доберманфильм”.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі СМІ. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі перспектывы развіцця лічбавага мастацтва, а таксама стратэгію развіцця фестывалю, які адбыўся.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам