ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інфармацыйныя рэсурсы і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэках
Вынікі І Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Таленавіты гісторык, дасканалы даследчык

Таленавіты гісторык, дасканалы даследчык
Іншыя навіны

З 20 кастрычніка па 9 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка "Таленавіты гісторык, дасканалы даследчык", прысвечаная 70-годдзю Уладзіміра Іосіфавіча Навіцкага, беларускага вучонага-гісторыка.


Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1999) Інстытута гісторыі НАН Беларусі У.І. Навіцкі прайшоў працоўны шлях ад камсамольскага, партыйнага работніка да выкладчыка, вядомага вучонага-гісторыка, які ў сваіх навуковых працах даследуе савецкі перыяд і актуальныя пытанні сучаснага грамадска-палітычнага жыцця краіны, гісторыю беларускай культуры і канфесій у ХIХ–ХХ стст.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 120 дакументаў, што сістэматызаваны ў тры раздзелы і раскрываюць шматгранную навуковую дзейнасць вучонага.

У першым раздзеле "Вядомы вучоны і педагог" экспануюцца наступныя асобна выдадзеныя навуковыя працы У.І. Навіцкага: "Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъем народного образования (1920 – июнь 1941 гг.)" (у суаўт. з Новікам Я. К., 1979), "Комплексный подход к воспитанию трудящихся: (на материалах БССР)" (1981), “Человеческий фактор: пути активизации (на материалах Белорусской ССР)" (1987), "Белорусская ССР: курсом перестройки" (у суаўт. з Марчанкам І. Я., 1989), "Гісторыя культуры Беларусі" (у суаўт. з Лычом Л.М., 1996, 1997, 2008) і інш.

У другім раздзеле "Аўтар публікацый у часопісах і калектыўных зборніках, навуковы рэдактар, рэцэнзент" можна пазнаёміцца са шматграннай творчай дзейнасцю Уладзіміра Іосіфавіча. Ён актыўны ўдзельнік шматлікіх канферэнцый, сімпозіумаў, з’ездаў, рэдактар, навуковы рэдактар і рэцэнзент навуковых выданняў, суаўтар грунтоўных калектыўных прац.

Трэці раздзел "Творчы партрэт" змяшчае беларускія энцыклапедычныя выданні, часопісы, у якіх надрукаваны біяграфічныя звесткі пра вучонага, артыкулы пра яго навуковую, арганізацыйную, грамадскую і педагагічную дзейнасць, рэцэнзіі на навуковыя працы. Свае публікацыі яму прысвяцілі М. Касцюк, Л. Лыч, А. Рагуля, Н. Васілеўская, В. Мазец і інш.

Выстаўка ілюстравана шматлікімі фатаграфіямі У.І. Навіцкага.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам