ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вынікі І Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”
Сем моў кахання, або Як навучыцца ўзаемаразуменню

Сугучнасць пачуцця і слова

Сугучнасць пачуцця і слова
Іншыя навіны

З 20 кастрычніка па 9 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Сугучнасць пачуцця і слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага літаратуразнаўца і паэта Мікалая Іванавіча Мішчанчука.


М.І. Мішчанчук – таленавіты вучоны, які паспяхова спалучае выкладчыцкую і даследчыцкую дзейнасць. Ён з’яўляецца аўтарам, складальнікам, рэдактарам, рэцэнзентам аўтарскіх і калектыўных прац, актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх з’ездах, канферэнцыях, сімпозіумах і чытаннях.

На творчым рахунку Мікалая Іванавіча – паэтычныя зборнікі, кнігі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі для студэнтаў і выкладчыкаў, школьныя падручнікі, а таксама вялікая колькасць навуковых публікацый, крытычных артыкулаў, рэцэнзій, прадмоў, выступленняў, дакладаў.

Экспазіцыю складаюць зборнікі паэзіі “Вернасць” (1979), “Трывожуся за белы свет” (1984), “Струна надзеі” (2009), манаграфіі “Ёсць у паэта свой аблог цалінны” (1992), “Русская и белорусская литературы ХІХ–ХХ столетий: жанрово-стилевой аспект, вопросы взаимодействия” (2005), кнігі для настаўнікаў, студэнтаў-філолагаў, абітурыентаў “Беларуская літаратура на сучасным этапе” (1978, 2-е выд. 1983), “Літаратура, народжаная Кастрычнікам” (1983), “Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў” (1988), “Як жыць – дык жыць для Беларусі…” (1995), ”Літаратура беларускага замежжа” (1996), “Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе” (2008) і інш. На выстаўцы прадстаўлены публікацыі, змешчаныя ў шматлікіх зборніках і перыядычных выданнях, а таксама матэрыялы пра жыццё і творчасць літаратуразнаўца.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам