ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”

Вынікі II Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва "Terra Nova"

Вынікі II Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва "Terra Nova"
Іншыя навіны

18 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала па лічбавым мастацтве і ўрачыстае закрыццё II Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва "Terra Nova".


Кампетэнтным журы былі падведзены вынікі конкурсу, які праводзіўся сярод аўтараў – удзельнікаў фестывалю. У час пасяджэння і былі абвешчаныя пераможцы. Узнагароджанне адбылося па наступных намінацыях: “Лічбавае фота”, “Камп’ютарная графіка”, “Музычны кліп”, “Відэаарт” , “Рэкламны ролік”, “Анімацыя”. Гран-пры фестывалю ў намінацыі “Камп’ютарная графіка” атрымаў Р. Грыкевічус (Літва). Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны: у намінацыі “Лічбавае фота” – Вадзім Качан (Беларусь) і Ганна Бабіцкая (Беларусь), у намінацыі “Музычны кліп” – Алена Бірукова (Беларусь), у намінацыі “Відэаарт” – Яўген Сысоеў (Беларусь), у намінацыі “Рэкламны ролік” – Сяргей Варапаеў (Беларусь), у намінацыі “Анімацыя” – Міхась Тумеля (Беларусь), у намінацыі “Камп’ютарная графіка” – Ларыса Кулік (Беларусь), Е. Іванаўскас (Літва), Ала Няхайчык (Беларусь).

Цырымоніі закрыцця фестывалю папярэднічала правядзенне круглага стала, у рабоце якога ўзялі ўдзел члены журы і аргкамітэта фестывалю: старшыня журы, кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў; галоўны куратар фестывалю, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; дызайнер, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Шчэпетаў; фотамастак, член экспертнай камісіі Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва” Валерый Вядрэнка; рэжысёр-аніматар Аляксандр Ленкін.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі перспектывы развіцця лічбавага мастацтва, а таксама стратэгіі развіцця фестывалю "Terra Nova".

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам