ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Класiка пачалася ў Глiнiшчах
Тэставы доступ да ЭБС “Айбукс”

Як правесці дзень усіх закаханых... у бібліятэцы?

Як правесці дзень усіх закаханых... у бібліятэцы?
Іншыя Навіны

Запрашаем тых, хто знайшоў сваю палавінку, а таксама тых, хто яшчэ ў пошуках, правесці самы рамантычны дзень у годзе – у Атрыум 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У інтэрактыўнай зоне “Машына часу” з 12.00 да 16.30 вы можаце паглядзець мастацкія карціны 40–60 гадоў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі – на выбар 3 фільмы.

Для творчых асоб прапануем размаляваць мандалы на любоўную тэматыку, а таксама сабраць мазаіку-прадказанне. Арт-зона “Любоўны рэлакс” працуе з 11.00 да 17.30.

Для актыўных гасцей мы падрыхтавалі займальны рамантычны квіз у зоне “Вялікія гісторыі кахання”. Пачатак у 11.30, 13.00 і 15.00.

І не забудзьцеся зрабіць здымак на памяць! Фотазона “Каханне ад непагадзі” пацешыць вас прыгожымі гірляндамі і шарамі, а музычнае суправаджэнне настроіць на адну хвалю з вашай другой паловай.

Уваход на мерапрыемства – па чытацкім білеце або па білеце сацыякультурнага цэнтра.

Калі раптам вы адчуеце, што ўжо гатовы ўзняцца ў хмары ад шчасця, прапануем падняцца на аглядную пляцоўку бібліятэкі, дзе вы зможаце палюбавацца выдатным відам на горад і зрабіць здымкі ў тэматычнай фотазоне. Уваход на аглядную пляцоўку з вуліцы па паказальніках. Кошт указаны ў прэйскуранце.

Між іншым, 14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Магчыма, гэтыя святы супалі невыпадкова, бо гэта таксама любоў. Толькі да кніг. Прыняць удзел у буккросінгу можна ў дакантрольнай зоне.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам