ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як правесці дзень усіх закаханых... у бібліятэцы?
“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці Лесі Украінкі

Тэставы доступ да ЭБС “Айбукс”

Тэставы доступ да ЭБС “Айбукс”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і партнёраў па віртуальнай чытальнай зале прадастаўлены тэставы доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы “Айбукс.ру”.

У базе даных прадстаўлены навучальныя і даведачныя выданні па інфармацыйных тэхналогіях, эканоміцы, менеджменце, юрыспрудэнцыі, педагогіцы, медыцыне, бібліятэчнай справе. Карыстальнікам даступны кантэнт па IT-тэматыцы выдавецтваў “Питер”, “БХВ-Петербург”, “ДМК- Пресс”, “БИНОМ. Лаборатория знаний”, “Горячая линия-Телеком” і іншых выдаўцоў, у тым ліку і перакладныя выданні.

Рэсурс мае інтуітыўна зразумелую сістэму пошуку і адбору дакументаў, зручную навігацыю.

Мова дакументаў – руская.

Тэставы доступ адкрыты да 9 сакавіка 2020 года.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Семінар віртуальнай чытальнай залы ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце

28 Лют 2020

27 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў семінар “Выкарыстанне рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры стварэнні інавацыйнага навукова-адукацыйнага асяроддзя ВНУ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

28 Лют 2020

27 лютага серыя семінараў віртуальнай чытальнай залы па прадстаўленні электронных рэсурсаў працягнулася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар "Сучасныя падыходы да павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння навуковай і адукацыйнай дзейнасці".

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў семінар “Публікацыйная стратэгія вучонага”. Мерапрыемства было арганізавана БДУ сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй Clarivate Analytics.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”

27 Лют 2020

26 лютага на факультэце сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры кафедры тэорыі і практыкі перакладу ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Эпізоды мастацкага жыцця Віцебска на старонках газет

27 Лют 2020

Пры ўсіх неадназначных працэсах, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў палітычнай, духоўнай і культурнай сферах у 1917–1922 гг., ішлі станаўленне беларускага нацыянальнага выяўленчага мастацтва і фарміраванне шматнацыянальнай групы мастакоў.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

111